Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Падведзены вынікі, вызначаны лепшыя

12.04.2016

      У Валожынскім раённым цэнтры культуры падведзены вынікі чарговага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, якое штогод ладзіць сярод дзяцей і моладзі (да18 гадоў) народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”.

     Сёлетні конкурс праходзіў па тэмах: “Табе, наш родны мілы краю”,  “Пад зоркай кахання” і “Мы жартуем, мы смяёмся”.

    Журы конкурсу  ў складзе  якога былі  вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Ганна Канановіч, супрацоўнік раённай газеты “Працоўная слава” Валянціна Краўневіч,  члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун і Валянціна Гіруць- Русакевіч (член савета і кіраўнік “Руні”), вызначылі папярэдне лепшыя творы па кожнай тэме. А ў дзень падвядзення вынікаў конкурсу ўручылі іх аўтарам дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і сувеніры.

       Па першай тэме дыпломамі трэцяй ступені адзначаны пяцікласніца Пяршайскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Паліна Калясінская і вучаніца 8 “В” класа Івянецкай СШ Аліна Чышэвіч, дыплом за 2-е масца атрымала Елізавета Валашэнка (9 “А” клас гімназіі №1 г.Валожына). А пераможным аказаўся верш “Дом пад аблокамі” Аляксея Пінчука --  першакурсніка Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

    Роднай прыродзе прысвяціла свае  два невялічкія вершы і вучаніца 2 “Б” класа гімназіі №1 г.Валожына Люба Русакевіч, якая адзначана дыпломам у намінацыі “Самы юны ўдзельнік” .

    Сярод аўтараў празаічных твораў названай тэматыкі ўзнагароды атрымалі дзесяцікласніца Суднікаўскай СШ Анастасія Дуброўская (1-е месца), вучань 7 “А” класа Івянецкай СШ Аляксандр Адамовіч (2-е месца) і яго аднакласніца Дар’я Пясецкая (3-е месца).

     У тэме “Пад зоркай кахання”  перамогу святкавалі  Вікторыя Такушэвіч (дзесяцікласніца Яршэвіцкага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа), у яе 1-е месца,  і зноў жа Аляксей Пінчук, які на гэты раз атрымаў дыплом другой ступені.

     А лепшымі жартоўнікамі  аднадушна прызнаны  сямікласнік Мікалай і пяцікласніца Паліна Калясінскія, якія вучацца ў Пяршайскім навучальна-педагачічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа.

       Вершаваная і празаічная спроба пяра адзначаных юных творцаў будзе надрукавана ў раёнай газеце “Працоўная слава”,  іншых перыядычных выданнях. А з часам іх творы ўвойдуць у другі зборнік, які  ўкладаецца з вершаў і прозы  пераможцаў і дыпламантаў  “Маладых галасоў”.