Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“І сёння ў душы баліць Чарнобыль “

27.04.2016

“І сёння ў душы баліць Чарнобыль “ – так назвалі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК сустрэчу за “круглым сталом”, прысвечаную 30-годдзю самай страшнай аварыі ў атамнай энергетыцы.

    На сустрэчу “рунеўцы” запрасілі сваіх калег па раённым цэнтры культуры, а таксама намесніка галоўнага санітарнага ўрача Валожынскага раёна Ірыну  Грыку. Вядучыя пачалі размову з таго самага дня, калі, як піша ў сваёй дакументальнай паэме “Жураванька” таленавітая зямлячка і сяброўка па пяры Зінаіда Гасціловіч:

Узнялося воблака грыбам,

Узнялося воблака-глыба,

Узнялося сеяць атруту,

Узнялося сеяць пакуты…

     Падчас “круглага стала” вялася размова аб тых першых жудасных днях і гадах, былі агучаны ўспаміны начальніка пажарнай часткі Чарнобыльскай атамнай станцыі  Цялятнікава, генерала Тараканава, які прабыў у Чарнобылі тры тэрміны, іншых ліквідатараў наступстваў трагедыі.  І.Ю.  Грыка распавяла пра  радыяцыйнную абстаноўку тады і праз трыццаць гадоў , як у цэлым па рэспубліцы, так  і ў нашым Валожынскім раёне, які таксама нямала пацярпеў ад радыяцыі, адказала на пытанні прысутных. З вуснаў вядучых і чытальнікаў гучалі вершаваныя радкі   С. Законнікава ( з паэмы “Зона маўчання”), Л.Хмель (“Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”), В.Гіруць-Русакевіч (“Душа баліць”),  прапушчаныя праз уласнае сэрца вершы рунеўцаў  Н.Агрэніч, М.Кужоўнік, І.Жытарук. Сваё бачанне той жудаснай трагедыі выказала  ўласным вершам С.Русецкая. А Д.Краскоўскі так пранікнёна выканаў напісаныя ім жа песні “Дзівасіл” на словы вядомага беларускага паэта М.Мятліцкага   і “Жыццё за ўсё даражэй” ( словы З.Гасціловіч).

                                                         Валянціна Русакевіч, кіраўнік народнага

                                                         літаратурна-мастацкага аб’яднаня “Рунь”