222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Валожынскі краязнаўчы музей запрашае на выставу экзатычных насякомых .
Валожынскі краязнаўчы музей запрашае на выставу экзатычных насякомых з прыватнай калекцыі г. Віцебска. Выстава працуе з 26 снежня 2016 года да 31 студзеня 2017 г. кожны дзень, акрамя нядзелі, з 9.00 да 18.00, субота - 10.00 - 17.00, без перапынку на абед. Кошт білета: дзіцячы - 1.00 руб., дарослы - 2.00 руб.






Фотавыстава “Бенедыкт Тышкевіч. Вяртанне да вытокаў” пачне дэманстравацца ў краязнаўчым музеі з 10 лістапада. Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі і Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
На выставе экспануецца 26 высакаякасных копій здымкаў першага фотамастака Беларусі Б. Тышкевіча, якія ён здымаў у Вялым і Заходняй Еўропе.
Гісторыя адкрыцця імя Б.Тышкевіча пачалася ў 1993 годзе, калі Музей фатаграфіі імя Нісефора Ньепса (г.Шалон-на-Соне, Францыя) набыў у аднаго з парыжскіх антыквараў альбом з фатаздымкамі XIX стагоддзя. На адваротным баку пазначана месца і дата – маёнтак Вялае, Літва, 1883 год, а таксама імя аўтара – Б. Тышкевіч. Пра такога мастака не чуў ні адзін мастацказнаўца, яго прац не ведаў ні адзін фатограф. Сляды Бенедыкта Тышкевіча прывялі даследчыкаў у Беларусь. Менавіта тут яны даведаліся гісторыю жыцця і творчы лёс беларускага фатографа-мастака, выхадца са знакамітага роду Тышкевічаў.
Бенедыкт Тышкевіч (1852 – 1935 гг.) – першы фатограф-мастак Беларусі. Выхадзец са знатнага беларускага роду Тышкевічаў. Бенедыкт правёў дзяцінства ў маёнтку Чырвоны Двор (недалёка ад сучаснага Каунаса), дзе атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю.
Захапленне фатаграфіяй пачалося пад час шматлікіх круізаў і падарожжаў, адкуль граф прывозіў здымкі экзатычных мясцін, ні на што не падобнай прыроды і партрэты людзей, якія жывуць на розных кантынентах: Афрыка, Індыя, Японія, Егіпет… У Парыжы падарожніка нязменна сустракала любячая і любімая жонка Элізабет, якая падаравала яму траіх дзяцей. Сур’ёзная хвароба абарвала яе жыццё ў 1883 годзе, Элізабет было ўсяго 26 год…
Перажыць такі ўдар Тышкевічу дапамагло яго мастацтва. Ён прыехаў у паляўнічы маёнтак Вялае пад Валожынам. Тут ён па-ранейшаму не выпускаў з рук фотакамеру – здымаў сялян, пейзажы, ствараў пастановачныя замалёўкі і сцэны з жыцця паляўнічых і памешчыкаў. Часам выязджаў на буйныя еўрапейскія выставы.
У яго работах захаваны вобразы эпохі — сяляне і рамеснікі, бытавыя сцэнкі, інтэр'еры вясковых хат і карчмы, стыльных салонаў і будуараў, а таксама партрэты сучаснікаў, у тым ліку дачкі Лізаветы-Марыі.
Б.Тышкевіч быў вельмі адукаваным чалавекам, і яго фотаздымкі — гэта працяг яго захаплення мастацтвам. З аднаго боку, яго работы здаюцца знарочыстымі (наўмыснымі), а з другога — некалькі іранічнымі. Бо аб'ектамі для здымкі выступалі сам граф і яго сям'я, пераапранутыя ў сялянскія касцюмы. Для нас гэтыя фотаздымкі цікавыя перш за ўсё з боку этнаграфіі: касцюмы, атрыбутыка таго часу.
Жыццё мастака змянілася з пачаткам Першай сусветнай вайны. Граф Тышкевіч пакінуў радзіму і накіраваўся ў Францыю, дзе жыў у асяроддзі дзяцей і ўнукаў да самай смерці.
Наведвальнікам выставы прапануецца прагляд дакументальнага фільма “Бенедыкт Тышкевіч. Спыніць час” студыі беларускіх гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”.


З 30 верасня по 2 кастрычніка ў г.Магілёве праходзіў 3-ці Нацыянальны музейны форум, які меў назву “музей у новай крэатыўнай эканоміцы”. У спартыўным комплексе “Алімпіец” дэманстравалі сваё музейнае майстэрства больш за 100 музеяў Беларусі.
Форум праводзіўся з мэтай падтрымкі музейнай справы ў Беларусі, стымулявання творчых ініцыятыў, павышэння прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форума.
ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей”, каманда якога складалася з 12 раённых краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці, прадставіла на форуме экспазіцыю пад назвай “Памятаем мінулае, шануем сучаснае, думаем пра будучае”.
Наш Валожынскі краязнаўчы музей у гэтай экспазіцыі прадставіў інфармацыйны партал “І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое…” да 100-годдзя з дня нараджэння ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Акрамя выставы была падрыхтавана відэапрэзентацыя аб жыцці і пастарскай службе У.Чарняўскага. Аснову прэзентацыі склалі фотаздымкі з гісторыі Вішнеўскай парафіі, асабістага архіва святара. Абласны краязнаўчы музей ад Міністэрства культуры РБ атрымаў Дыплом 1 ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”, а ўручала гэты дыплом дырэктар Дзяржаўная Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава.
В ГУ "Воложинский краеведческий музей" открылась выставка талантливого фотографа из Минска Василия Кузьмичкина. Василий увлекается фотографией с детских лет. Одно из любимых направлений - свадебное фото, так как это атмосфера праздника, новой жизни. И именно фотограф помогает оставить в памяти эти счастливые моменты.
Время работы выставки: 9.00-18.00





Сотрудниками краеведческого музея разработан и издан буклет “Архитектура Воложина: история и современность”. Издание содержит краткие сведения по истории и архитектуре Воложина XIX – XX-го столетий. Буклет иллюстрирован фотографиями наиболее интересных архитектурных памятников Воложина этого периода.
Фонды краеведческого музея пополнились ценным и интересным экспонатом, который приобретён для музея за финансовые средства районного бюджета. Это – современная копия знаменитого слуцкого пояса. Копии слуцких поясов доподлинно повторяют исторические образцы. В них используются воссозданные приёмы ткачества, настоящие шелковые, золотые и серебряные нити, характерная орнаментация и цвета. Новая жизнь слуцких поясов – дань уважения нашим предкам, напоминание их потомкам о неугасимых традициях отечественной культуры.
В 2013 году создана экспозиция «Природа и экология». Символическим стал тот факт, что создание новой экспозиции состоялось в Год экологической культуры и охраны окружающей среды.
Почему данная экспозиция является для нас значительной и важной? На территории района находится Налибокская пуща - национальное богатство страны.
На европейском континенте это один из сохранившихся в первозданном виде огромный по своим размерам лесной массив. Место в полном смысле уникальное. Главная задача, которая стоит перед людьми – сохранить этот природный памятник. Музей вносит свою лепту в его сохранение различными музейными формами работы.
Валожинский район значительно потерпел от последствий Чернобыльской аварии. Поэтому здесь остро стоит вопрос о радиационной безопасности. Кроме того, большое влияние на природу оказывает промышленная деятельность, в результате которой происходят вредные выбросы в атмосферу, загрязнение почвы химикатами, выброс отходов в водоёмы. Большой ущерб природной среде наносят браконьеры.
Во время проведения экскурсии по экспозиции сотрудники музея используют различные формы работы с посетителями разного возраста.





Фонд музея составляет: 6642 музейных предметов.
Коллекции: “Документы”, “Орудия труда”, “Посуда”, “Кузнечное дело”, “Одежда”, “Обувь”, “Ткачество”, “Подарки”, “Живопись”, “Нумизматика”, “Книги, брошюры” и др.
Сотрудниками продолжается сбор музейных предметов во время экспедиций по Воложинскому району.








Учащиеся 1 класса отделения декоративно – прикладного искусства ГУО «Вишневская детская школа искусств» сделали своими руками сердечки ко Дню матери

13 октября прошёл концерт посвященный Дню матери « Нет лучше женщины на свете»
Поздравляли с праздником всех мам учащиеся и педагоги ГУО «Вишневская детская школа искусств»









Прошёл конкурс рисунков «Моя мамочка – самая любимая!»

1-2 октября состоялся V фестиваль-конкурс песни Анны Герман "Эвридика". С 2014 года, фестиваль стал частью творческой жизни Народного инструментального ансамбля "Ars Longa". В репертуаре коллектива на сегодняшний день более 35 песен Анны Герман, а за плечами работа с белорусскими, польскими и российскими исполнителями песен великой певицы. И на V фестивале-конкурсе "Эвридика" ансамбль "Ars Longa" выступил в конкурсных прослушиваниях с 10 солистами и 3 вокальными ансамблями, а на гала-концерте исполнили песни с победителями конкурса, лучшими вокалистами предыдущих лет фестиваля и почётными гостями.







Народный инструментальный ансамбль "Ars Longa" вернулись с V Фестиваля польско-российского романса имени Лидии Новиковой, который прошёл в Легнице (Польша) с 8 по 11 сентября. Ансамбль продемонстрировал своё мастерство, аккомпанируя практически всем участникам фестиваля. Среди них талантливые, яркие, известные певцы и актёры Польши, Беларуси, Украины, Армении

Конкурс - рисунков «Осень золотая»


Поделки 1 класса отделения ДПИ «Домовой»
Рождественские и новогодние праздники в Воложинской детской библиотеке
Новый год, - это безусловно, самый любимый детский праздник! Как настоящего чуда весь год ребята ждут этого события.
В преддверии рождественских и новогодних праздников в Воложинской детской библиотеке были оформлены выставки «Свет рождественской звезды» и «Встречаем Новый год и Рождество». Яркие красочные книги никого не оставили равнодушными. Все дни зимних каникул были наполнены многочисленными мероприятиями. Ребята познакомились с историей самого волшебного праздника, многообразием новогодних традиций и обычаев разных стран. Дети охотно участвовали в викторинах и играх, читали стихи, и конечно же, обещали быть активными читателями.
Елка желаний
Накануне Рождества и Нового года в Воложинской детской библиотеке стартовала акция «Елка желаний». Как и в прошлом году, воспитанники социального приюта разместили красочные открытки с новогодними пожеланиями и просьбами Деду Морозу. Рядом с елкой есть коробка для сбора новогодних подарков. Можно порадовать конкретного ребенка и исполнить его просьбу с дерева желаний. Сотрудники библиотеки благодарят за участие и призывают всех стать добрыми волшебниками и подарить детям чудо. А дарить подарки - ещё большая радость чем их получать.

Вялікі байкапісец
У гісторыі кожнага народа ёсць людзі, якія прыходзяць у самы складаны час, каб сваёй мудрасцю і талентам асвятліць шлях у будучыню, акрэсліць асноўныя кірункі дзейнасці нацыі, каб праславіць свой народ! Такім чалавекам, вялікім пісьменнікам з’яўляецца Кандрат Крапіва. У гэтым годзе мы адзначалі 120-годдзе з дня яго нараджэння. Талент пісьменніка шматгранны. Галерэя дзеючых асоб вялікая і шматбаковая!
У бібліятэках Валожынскай ЦБС да юбілею творцы былі разгорнуты выставы “Ён заслужыў любоў народа”, “Геній беларускай драматургіі”, “Вялікі байкапісец” і інш.
У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у бібліятэках сістэмы прайшлі наступныя мерапрыемствы: вечарына “Сцежкамі Кандрата Крапівы” у Ракаўскай с\б; для вучняў 5-7 класаў ў Гародзькаўскай с\б прайшоў агляд творчасці “Майстэрства байкапісца”; конкурс баяк для вучняў 5-11 класаў у Суднікаўскай с\б “Майстэрства Кандрата Крапівы” ; гадзіна-байкапісца ў Сугваздаўскай с\б-клубе “Хто смяецца апошнім?”, дзе дзеці інсцэнірвалі байкі; літаратурная гадзіна “К.Крапіва – байкапісец, драматург” у Манькаўшчынскай с\б; інсцэніроўка баяк “Зброяй сатыры, зброяй праўды” і віктарына для вучняў 7-9 класаў “Я пякучка Крапіва”, вучні адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з малавядомымі фактамі з жыцця байкапісца.
У рамках раённага літаратурнага марафона беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў “Зоркі беларускай літаратуры” , прымеркаванага да Году культуры, у чытальнай зале Валожынскай ЦРБ прайшла літаратурная гасцёўня “Рукапісы не гараць”, на якой прысутнічалі дзесяцікласнікі СШ№1 г.Валожына. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з няпростым жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, удзельніка чатырох войнаў. Школьнікі падрыхтавалі да мерапрыемства байкі і сатырычныя вершы пісьменніка.
Мерапрыемства да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча было падрыхтавана бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Валожынскай раённай бібліятэкі. 8 снежня бібліятэкары наведалі Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. У літаратурную гасцёўню пад назвай “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі” былі запрошаны першакурснікі. Вядучыя – бібліятэкары Святлана Ацесленка і Дзіяна Гасціловіч пазнаёмілі навучэнцаў ліцэя з жыццём і творчасцю беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўцы, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Прагучала шмат вершаў знакамітага паэта.
В Вишневской сельской библиотеке 7 декабря состоялся круглый стол на тему «Семья, как много в этом слове ». На мероприятие были приглашены учащиеся ГУО «Вишневский учебно - педагогический комплекс детский сад - средняя школа Воложинского района», социальный педагог школы Пупа Тереза Петровна и классный руководитель Коновко Марина Евгеньевна. Ребята приняли участие в обсуждении следующих вопросов: что такое семья, что мы понимаем под значением «семейные ценности», какова роль семьи в наше время. Так же состоялся просмотр социального фильма с обсуждением о семейных ценностях «Семья». Библиотекарем Жвирко Еленой Геннадьевной была подготовлена книжная выставка «Семья – это то, что с тобою всегда!». Провели мероприятие библиотекарь Воложинской ЦРБ Трахимович Виктория, помощник благочинного по работе с молодежью Малейкович Сергей.


Традыцыйна на пачатку снежня супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі і ўдзельнікі літаратурнага клуба “Кругагляд” пабывалі ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў з забаўляльна-пазнавальнай праграмай “Дзеці - дзецям”. Наведвальнікам цэнтра і выхаванцам сацыяльнага прытулку
былі прапанаваны лялечныя інсцэніроўкі казак “Каток і мышка”, “Тры парасяці” ,вершы, загадкі, віктарыны, а таксама цукеркі і часопісы.
Круглы стол “З адкрытым сэрцам, з добрым словам” да Дня інвалідаў быў праведзены ў рамках клуба “Міласэрнасць” 6 снежня 2016 года. У канферэнц-зале бібліятэкі сабраліся людзі, якія маюць праблемы са здароўем. Вядучыя – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Сугака і бібліятэкар аддзела Ірына Мамонька радушна віталі гасцей мерапрыемства, жадалі ім здароўя і поспехаў. Прысутных пазнаёмілі з Сусветнай праграмай дзеянняў у адносінах інвалідаў, са статыстычнымі дадзенымі, палітыкай дзяржавы ў адносінах да людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці, расказалі аб рэалізацыі праекта “Валожын без бар ’ераў: Узмацненне магчымасцяў для прапанавання сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг людзям з інваліднасцю ў Валожынскім раёне”.
У размове за “круглым сталом” прынялі ўдзел загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН Н.Я.Радына, старшыня раённага аддзялення Таварыства інвалідаў па зроку М.А.Невядомскі, старшыня раённага аддзялення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа А.У.Трацэўская, натарыус Валожынскай натарыяльнай канторы М.Г. Целяжэвіч . Кожны з іх агучыў шмат цікавай і карыснай для прысутных інфармацыі. Было зададзена і абмеркавана шэраг пытанняў, якія хвалявалі прысутных. Размова вялася ў цёплай, добразычлівай абстаноўцы за кубкам чаю.
Напрыканцы мерапрыемства слова бралі А.К.Родзевіч і А.І.Смяян, якія выказалі ўдзячнасць выступоўцам, а таксама бібліятэкарам за арганізацыю мерапрыемства.
Библиотекарь отдела библиотечного маркетинга Трахимович Виктория приняла участие во II Белорусских Рождественских чтениях, посвященных теме «1917–2017. Православие в истории и культуре Беларуси: итоги столетия». В форуме, который открылся в конференц-зале Президиума Национальной академии наук Беларуси, приняли участие духовенство Белорусского экзархата, дипломаты, представители органов государственного управления, деятели культуры, научные работники, руководители и специалисты библиотек разных ведомств, руководители и преподаватели учреждений образования, преподаватели воскресных школ, медицинские и социальные работники, представители силовых структур, журналисты, студенты духовных и светских учебных заведений.
2 декабря в рамках Рождественских чтений в Белорусском государственном университете культуры и искусств состоялся круглый стол «Книга и чтение как духовное наследие Православия в истории и культуре белорусского народа».
В заседании приняло участие более 70 человек из всех регионов Беларуси – священнослужители, руководители и сотрудники публичных библиотек, библиотек учреждений образования, церковных библиотек, педагоги, преподаватели воскресных школ.

6 снежня 2016 года у рамках клуба «Міласэрнасць» адбудзецца мерапрыемства пад назвай «З адкрытым сэрцам, з добрым словам», прысвечанае Дню інвалідаў.
Сохрани себя для жизни
1 снежня 2016 года у 11 гадзін дзіцячая бібліятэка г. Валожына правядзе гадзіну шчырай размовы з вучнямі 8 класаў сярэдняй школы №1 пад назвай «Сохрани себя для жизни» прысвечанай Сусветнаму дню прафілактыкі СНІДу.

«Путешествие в страну сказок»
С целью развития у школьников мотивации к чтению, развития творческих способностей, в Першайской сельской библиотеке (интегрированной со школьной) 3 ноября прошло мероприятие - «Путешествие в страну сказок». Ключевым моментом стала игра-презентация «Открывай-ка – угадай-ка! Из какой книги иллюстрация?». После мероприятия библиотекарь Почиковская Т.И. провела обзор новых поступлений у выставки под названием «Новинки литературы».


Тыдзень маці пад назвай “Вялікае, святое слова маці!” праходзіў у Валожынскай раённай бібліятэцы з 10 па 16 кастрычніка. У чытальнай зале бібліятэкі дзейнічала кніжная выстава “Свет жанчыны-маці”, дзе былі прадстаўлены кнігі з фондаў бібліятэкі, прысвечаныя жанчынам-маці, літаратура аб жаночым здароўі, па выхаванню дзяцей , кулінарыі.
Для маладых маці праводзіліся агляды часопісаў “Мой ребёнок”, “Малышок” , “Супермама”.
У рамках сямейнага клуба “Гармонія” прайшла гадзіна шчырай размовы “Быть матерью – завидней доли нет”. Прысутным расказалі аб гісторыі ўзнікнення свята, пазнаёмілі з дзяржаўнай палітыкай у адносінах жанчын-матуль. Гучалі вершы, прысвечаныя матулям.
На працягу Тыдня на абанеменце бібліятэкі праходзіла акцыя “Чытайце лепшае!” – мнагадзетныя і маладыя маці мелі магчымасць любую кнігу з камерцыйнага фонда ўзяць бясплатна.
15 октября в Вишневской сельской библиотеке прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню матери и церковному празднику Покрова Пресвятой Богородицы. Праздник Покрова Пресвятой Богородицы (отмечается 14 октября) пришел на Русь из Византии и стал одним из самых почитаемых. И хотя он не входит в число двунадесятых, все равно является одним из самых значимых. Беларусь - единственная страна, где празднование Дня матери приурочено к этому церковному празднику.
На мероприятии присутствовали почетные гости - настоятель храма Святых Бессребреников Космы и Дамиана протоиерей Александр Чурило, который познакомил присутствующих с историей праздника, а также поздравил всех мам, преподаватель Вишневской воскресной школы Елена Владимировна Чурило, директор Воложинской ЦБС Ирина Михайловна Зенько.
Мероприятие было подготовлено библиотекарем Воложинской центральной библиотеки Викторией Васильевной Трахимович и библиотекарем Вишневской сельской библиотеки Еленой Геннадьевной Жвирко. В праздничном мероприятии приняли участие воспитанники воскресной школы деревни Вишнево.



Мерапрыемствы ў рамках Тыдня маці
15 кастрычніка Вішнеўская сельская бібліятэка запрашае на свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы “Святло праваслаўнага свята”. Пачатак у 14.00.
У гэты ж дзень Багданаўская сельская бібліятэка запрашае на сумеснае мерапрыемства са школай і домам культуры “Усё на зямлі ад матуліных рук!”. Пачатак у 18.00.
2 кастрычніка, адбыўся круглы стол “Так ярка пражыць-лепшай долі няма на Зямлі", прысвечаны Дню пажылых людзей.
Мерапрыемства праводзілі: бібліятэкар Вішнеўскай бібліятэкі Жвірко А.Г., дырэктар Вішнеўскага СДК Гурбан Д.С., дырэктар Вішнеўскай ДШМ Каравайская А.К.





У цэнтры ўвагі - дзеці
З 22 жніўня па 23 верасня РАНС праводзілася акцыя “У цэнтры увагі - дзеці” , якая накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах.
У рамках гэтай акцыі у Суднікаўскім дзіцячым садку “Крынічка”прайшло мерапрыемства – дзелавая гульня “Экстрэмальная сітуацыя”, якое ладзілі бібліятэкар Суднікаўскай сельскай бібліятэкі Мойса Ж.Я. і дырэктар Суднікаўскага сельскага клуба Часнок Т.П.
З дзецьмі была праведзена гутарка па правілах бяспекі ў экстрэмальных сітуацыях. Удзельнікам была прапанавала гульня па тэме “У якіх сітуацыях нам можа спатрэбіцца тэлефон” - дзеці радавалі адказамі безпамылкова называючы прычыны пажару, агларытм дзеянняў пры іх узнікненні, выкліках службы выратавання. Падобныя мерапрыемствы павінны паслужыць выхаваннем у падрастаючага пакалення культуры бяспечных паводзін.


Напярэданні Дня бібліятэк Валожынскую дзіцячую бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка №5.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзетак свята “Падрастаю з кніжкай я”. Дзеці даведаліся, што такое “абанемент”, “чытальная зала”, “кнігасховішча”. З цікавасцю разглядвалі “незвычайныя кнігі” – панарамныя, з акенцамі, кніжкі-цацкі, кніжкі-малышкі. Дашкольнікі актыўна ўдзельнічалі ў казачнай віктарыне і атрымалі салодкія пачастункі. Усе дзеці паабяцалі стаць актыўнымі чытачамі і наведваць бібліятэку разам з бацькамі.



Вечер ко Дню пожилого человека под названием «Мудрой старости поклон» прошёл 3 октября 2016 года в конференц-зале Воложинской центральной районной библиотеки.
Ведущие вечера – заведующая отделом обслуживания читателей и информации ЦРБ Елена Сугако и библиотекарь отдела Ирина Мамонько рассказали присутствующим об истории возникновения праздника, дали советы по питанию, физическим нагрузкам для пожилых людей, развитию памяти.
На мероприятие были приглашены местные поэтессы Валентина Францевна Гируть-Русакевич, Мария Антоновна Шакун и Галина Владимировна Мартинкевич, которые читали свои стихи.
За чашкой чая гости мероприятия говорили о том, что в каждом возрасте есть свои прелести, сколько бы лет не было человеку, он всегда остается молодым на столько, на сколько себя ощущает. Прозвучали стихи в исполнении Риммы Иосифовны Макей. Много полезных советов прозвучало из уст Людмилы Михайловны Афанасьевой, а Елена Ивановна Смеян с юмором вспоминала молодость и делилась секретами своей неиссякаемой энергии. Поделилась своими впечатлениями от встречи и поблагодарила ведущих за организацию мероприятия Елена Константиновна Родевич.
Присутствовавшим была предложена песенная викторина. Ведущие задавали вопросы, а гости мероприятия не только угадывали названия, но и исполняли песни – “Старый клен”, “Расцвела под окошком белоснежная вишня”, “Смуглянка” и др.
Самые добрые, ласковые и нежные слова звучали в адрес тех, для кого фраза "Мои года – мое богатство” стало жизненным девизом. Библиотекари постарались, чтобы присутствующие отдохнули, сбросили с плеч груз лет, ежедневных забот, вспомнили молодость.
Сотрудниками библиотеки была оформлена книжная выставка "Книга поможет, книга подскажет", которая очень заинтересовала гостей мероприятия.
Напярэданні Дня бібліятэк Валожынскую дзіцячую бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка №5. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзетак свята “Падрастаю з кніжкай я” . Дзеці даведаліся, што такое “абанемент”, “чытальная зала”, “кнігасховішча”. З цікавасцю разглядвалі “незвычайныя кнігі” – панарамныя, з акенцамі, кніжкі-цацкі, кніжкі-малышкі. Дашкольнікі актыўна ўдзельнічалі ў казачнай віктарыне і атрымалі салодкія пачастункі. Усе дзеці паабяцалі стаць актыўнымі чытачамі і наведваць бібліятэку разам з бацькамі.
Информация в раздел «Библиотечное дело»
«Тут книгі радуюць сяброў і душы грэюць добрым словам” – такую назву
мела свята, якое праходзіла ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прысвечанае Дню бібліятэк Беларусі.
У гэты дзень дзетак чакалі розныя заахвочванні і сюрпрызы. Усе чытачы змаглі наведаць бібліёкафэ , дзе чакалі салодкія прысмакі і чай.
Але найлепшы свята для чытачоў - сустрэча з аўтарам кніг. Для першакласнікаў СШ№ 1 стала сапраўдным падарункам сустрэча з мясцовай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцінай Гіруць – Русакевіч, якая мела назву “Карагод вершаў і загадак”. Дзеці ўважліва слухалі новыя вершы Валянціны Францаўны і актыўна адгадвалі вершаваныя загадкі. Выхаванцы Ірыны Аляксандраўны Касаногавай пакарылі ўсіх сваёй кемлівасцю і эрудыцыяй і атрымалі маляўнічыя наклейкі і цукеркі ад супрацоўнікаў бібліятэкі.
Ды не пагасне мудры свет Бібліятэк!
Без кніг жыццё немагчыма. Значыць, немагчыма без бібліятэк! Уся гісторыя развіцця грамадства звязана з бібліятэкамі. Гэта зусім не спакойная гісторыя! За іх ваявалі, іх спальвалі, гублялі, знаходзілі ў тоўшчы пахаваных часам гарадоў. Сённяшняя сучасная бібліятэка здаецца ўвасабленнем цішыні, супакою і парадку. Як і ва ўсе гады, яна служыць людзям.
15 верасня супрацоўнікі Валожынскай ЦБС, разам са сваімі шматлікімі чытачамі, адзначалі Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Валожынская Цэнтральная раённая бібліятэка прапанавала ўсім жадаючым прыняць удзел у розных мерапрыемствах і акцыях. У гэты дзень – Дзень адчыненых дзвярэй – для сваіх карыстальнікаў, бібліятэчныя работнікі правялі экскурсіі, расказалі пра традыцыйныя і новыя магчымасці і паслугі, якія прадастаўляюцца бібліятэкай, на працягу дня у чытальнай зале бібліятэкі працавала бібліякафэ. Праграма дня ўключала: мультымедыйную прэзентацыю “Бібліятэка. Час. Мы.”, акцыі “Падарыце кнігу бібліятэцы” – дарэчы, шмат кніг падаравала бібліятэцы Гарашэвіч Надзея Канстанцінаўна; “Дзень вернутай кнігі” – своесаблівая “амністыя” для чытачоў – даўжнікоў; “Чытайце лепшае!” - чытачы атрымалі магчымасць узяць любую кнігу з камерцыйнага фонду бясплатна; “Аддадзім кнігу ў добрыя рукі” – наведвальнікам быў прапанаваны шэраг кніг, якія можна было пакінуць сабе.
У рамках свята прайшла незабыўная сустрэча з таленавітай паэтэссай, кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі - Валянцінай Гіруць-Русакевіч, пад назвай “Мовай сэрца”. На сустрэчы з творчасцю прысутнічалі прыхільнікі творчасці паэткі, удзельнікі аб’яднання “Рунь”, якім яна кіруе, супрацоўнікі бібліятэк Валожынскай ЦБС, ветэраны бібліятэчнай справы і іншыя. Валянціна Францаўна чытала ўласныя вершы, расказвала пра сваё жыццё і творчасць, песні на яе словы выконвалі салісты Валожынскага РЦК Аляксандра Рэут і Аляксандр Шаўчэнка, а таксама дырэктар Валожынскай ЦБС Ірына Зянько, “рунеўцы” чыталі ўласныя вершы, прысвечаныя свайму кіраўніку.
На працягу мерапрыемства гучала шмат цёплых і шчырых слоў, адрасаваных Валянціне-Францаўне, але не забывалі прысутныя і пра віншаванні для бібліятэкараў. Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пажадаў Валянціне Францаўне невычэрпнай крыніцы творчасці і духоўнай моцы, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх галінах жыцця, а бібліятэкарам- творчага натхнення, крэатыўных ідэй і павагі чытачоў. Член Савета Мінскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік народнага Клуба самадзейных кампазітараў і самадзейных паэтаў “Жывіца” Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці Ірына Аляксандраўна Карнаухава падкрэсліла, што напісаныя Валянцінай-Францаўнай вершы кранаюць праўдзівасцю, натуральнасцю думкі, шчырасцю і сардэчнасцю, усе творы дыхаюць любоўю і чысцінёй. Дырэктару Валожынскай ЦБС Ірыне Зянько творца падаравала свае вершаваныя зборнікі і шчырыя віншаванні з нагоды свята. А ў віншаванні дырэктара раённага краязнаўчага музея Наталлі Паўлаўны Лоўчай прагучала, што пры падрыхтоўцы чарговай выставы яна заўсёды звярцаеца да вершаваных твораў Валянцы Францаўны і яе “рунеўцаў”, калі ў пошуку назвы, а калі і ў пошуку натхнення. Усе прысутныя адзначылі, што сустрэча прайшла ў надзвычай цёплай і душэўнай абстаноўцы.
Сёння бібліятэкі — гэта месца, дзе чалавек вучыцца думаць і разважаць, дзе адбываецца сацыялізацыя асобы, яе далучэнне да культурных каштоўнасцей. Усіх жадаючых запрашаем у бібліятэку, мы падорым вам магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны стагоддзяў, дапаможам знайсці адказы на многія пытанні.