222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Гурт народнай песні “Сваякі” быў створаны на базе Валожынскага Дома культуры ў 1997 годзе. У 2000 годзе калектыў атрымаў найменне “народны самадзейны калектыў” і паспяхова пацвярджае дадзенае званне па сёняшні час.
Неабходна адзначыць, што “Сваякі” - пастаянны ўдзельнік ўсіх значных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне. Кожны год гурт удзельнічае у раённых кірмашах, раённых святах, прысвечаных Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню г.Валожына, раённым свяце Працы, святах земляробчага цыклу “Зажынкі” і “Дажынкі”, канцэртах на выбарчых участках і інш. Удзельнікі калектыву жаданыя госці ва ўсіх клубных установах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, а таксама за яго межамі.
Папулярнасць калектыву надае тое, што “Сваякі” праводзяць актыўную работу па адраджэнню і папулярызацыі беларускай народнай песні. Рэпертуар народнага гурта ўключае ў сябе не толькі беларускія народныя песні, але і ўкраінскія, і рускія, а таксама байкі і мініяцюры, таму калектыў заўсёды запатрабаваны сярод насельніцтва.
Народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” створаны ў ліпені 2001 года на базе клуба ветэранаў працы “Верас”.
Кіраўніком з’яўляецца таленавітая знаўца народнай песні – Галіна Іванаўна Філяноўская.
Хор наведваюць людзі пажылога ўзросту, ў мінулым настаўнікі, бухгалтары, работнікі культуры і іншых прафесій. З першых жа выступленняў калектыў стаў любімцам гледачоў, якія аднадушна прызналі яго высокамастацкую выканаўчую манеру. Дзякуючы вялікай асабістай адказнасці кіраўніка калектыву, адданасці любімай справе і выдатным арганізатарскім здольнасцям, харавы калектыў “Спяваючыя сэрцы” з кожным днём набывае сваю папулярнасць.
У 2004 годзе хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” атрымаў пачэснае найменне “народны”. Гэта вышэйшая адзнака для самадзейных артыстаў.
Калектыў – лаўрэат VІІІ Рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”, дыпламант абласнога фестывалю “Напеў зямлі маёй”, дыпламант ІІ і ІV абласных фестываляў “Не старэюць душой ветэраны”, вядзе актыўнае творчае жыццё.