Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“З крыніц жыватворных”

25.11.2015

Спакон вякоў наш народ рупліва зберагаў  самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры.  Багатае  і  разнастайнае народнае мастацтва беларусаў!    

Мы, нашчадкі  нашых дзядоў і прадзедаў, таксама стараемся зберагаць і прымнажаць сваю спадчыну. А спрыяюць гэтаму фестывалі, конкурсы, фальклорныя святы, якія праводзяцца ў нашым раёне.

22 лістапада,  у  нядзелю,  Сакаўшчынскі сельскі Цэнтр культуры  запрасіў на  9 -е  раённае свята фальклору “З крыніц жыватворных”. Гасцінныя гаспадары ўстановы ў асобе дырэктара Алены Феліксаўны Рыснік і яе калег шчыра сустракалі ўдзельнікаў свята, якія прыбывалі з розных куткоў раёна.

Да гэтага дня была аформлена  цікавая выстава  гурткоўцаў СЦК і іх кіраўнікоў. Уразіла выстава вышыўкі Алены Феліксаўны Рыснік і выстава лялькі, паясоў  Наталлі Феліксаўны Хаванскай і яе выхаванцаў. Зала, сцэна  і фае аформлены ў народным стылі.Цёплая і ўтульная зала спрыяла добраму і творчаму настрою  гасцям- удзельнікам  і мясцовым жыхарам-гледачам.

Адзін за адным выходзілі на сцэну калектывы і асобныя выканаўцы. Гучалі працяжныя абрадавыя  і жартоўныя песні, побытавыя танцы застаўлялі ісці ў скокі нават  гледачоў. Сярод  нашых удзельнікаў свята  былі: вядомы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец” Ракаўскага  Цэнтра народнай творчасці (кіраўнік Л.С.Пятроўская),  старэйшы фальклорны калектыў “Сівічанка” (кіраўнік І.В.Лоўчая) Сівіцкай сельскай бібліятэкі -клуба і ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Бацькаўшчына” Дубінскога СЦК  (кіраўнік Т.У. Каляда). Сярод  музыкаў-самавукаў  цешыў сваёй арыгінальнай ігрой на самаробных інструментах “чалавек-аркестр” Яўген Іванавіч Зінкевіч з в. Бабры і дэбютант свята жыхар райцэнтра, гарманіст  Пётр Іванавіч Скапец. Амаль кожная клубная ўстанова прадставіла свае  калектывы з народнымі песнямі, танцамі, жартамі.Завяршылася праграма выступленнем вакальнай групы хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” РЦК(кіраўнік Я.І. Харук).

Начальнік аддзела ідэалагічнай  работы,  культуры і па справах моладзі Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч адкрыў свята і на працягу яго,  пасля выступленняў калектываў,  уручаў дыпломы,  знаходзячы  кожнаму трапныя, падбадзёрваючыя словы-пажаданні.

Пасля асноўнай праграмы свята адбыўся майстар -клас па развучванню побытавых танцаў  сярод  удзельнікаў і гледачоў, які правяла са сваім калектывам кіраўнік “Гасцінца”  Лізавета Станіславаўна Пятроўская.