Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Новости молодёжной политики

У пятніцу 30 л iстапада ажыўлена і весела было ў раённым Цэнтры культуры. Прычынай добрага настрою прысутных паслужыла… рэтра-вечарына.

Запрошаныя на мерапрыемства – прадстаўнікі працоўнай моладзі Валожына і раёна – паглыбіліся ў музычны свет 60-ых – 90-ых гадоў мінулага стагоддзя і атрымалі ад гэтага шчырую асалоду…

Ініцыятарамі і арганізатарамі дзеі выступілі райкам ГА “БРСМ” і аддзел па справах моладзі райвыканкама. Да гэтай справы неўзабаве далучыліся і актывісты з Валожынскага жылкамунгаса, мясцовай воінскай часці, ТЦСАН, аддзела культуры… Моладзь з задавальненнем наведала вечарыну, не праігнаравана была і просьба арганізатараў з’явіцца на тэматычную дыскатэку ў рэтра-касцюмах. Дабавілі прыемных уражанняў і шматлікія цікавыя конкурсы, “жывая” музыка. Адным словам, бавілі час весела і з душой. А “гаспадары”-ініцыятары мерапрыемства Наталля Нямкевіч і Вераніка Загорская адзначылі, што падобныя формы актыўнага адпачынку трывала ўвойдуць у практыку работы з моладдзю раёна.