Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Кружки

Узорны калектыў  “Грацыя”

ДУК “Валожынскі раённы Цэнтр культуры”

      Узорны  дзявочы Клуб “Грацыя” створаны на базе Валожынскага РЦК у 1996 годзе. У 2005  годзе атрымаў званне "ўзорны". Клуб наведваюць 22 удзельнікі – ад 10 да 18 гадоў.

       Дзейнасць Клуба дае магчымасць яго выхаванкам дэманстраваць сваё майстэрства на раённых і абласных конкурсах прыгажосці, удзельнічаць у дэманстрацыях адзення на кірмашах-продажах, у арганізацыі  вечароў мод, якія праводзяцца ў  раённым Цэнтры культуры і за яго межамі, канцэртах мастацкай самадзейнасці, маладзёжных дыскатэках, шоу-праграмах для падлеткаў, танцавальных вечарах.

dfaha43 Кіруе калектывам прафесіянальны мадэльер- закройшчык  - Інеса Сяргееўна Іода.                                               

      Галоўнай мэтай дзейнасці аматарскага аб’яднання з’яўляецца: фарміраванне эстэтычнага густу і выхаванне высокіх маральных якасцей у падлеткаў; развіццё іх творчых здольнасцей; далучэнне да актыўнага творчага жыцця; арганізацыя цікавага і змястоўнага адпачынку. Адны дзяўчаты, наведваючы клуб, пазбаўляюцца ад комплексаў, другія - выпраўляюць постаць, трэціх - вабіць сцэна і прыгожыя ўборы.  Для ўдзельніц Клуба арганізоўваюцца сустрэчы з прафесіянальнымі цырульнікамі, дызайнерамі, псіхолагамі.

    Калекцыі ствараюцца як са штучных, так і з натуральных тканін  (джынсавай, ільняной), і з розных падручных матэрыялаў. Мадэлі адзення, якія выходзяць з-пад умелых рук дзяўчынак  і кіраўніка, маюць розную стылістычную афарбоўку ( рэтра, этна і сучасны стыль).

        Дэвізам Клуба з'яўляюцца словы: «Грацыя. Прыгажосць. Ідэал».

 

Узорная студыя эстраднай песні “Праменьчыкі”

ДУК “Валожынскі  раённы Цэнтр культуры”

        Узорная студыя  эстраднай песні  “Праменьчыкі” створана  на  базе раённага  Дома  культуры  ў  красавіку 1992  года. У складзе   студыі 20 удзельнікаў ад   6   да   13    гадоў, амаль   кожны  з іх атрымлівае            музычную адукацыю ў Валожынскай ДШМ. Калектыў узорнай  студыі  эстраднай  песні   “Праменьчыкі”  праводзіць актыўную работу па  прапагандзе і папулярызацыі эстраднай песні, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, пастаянна ўдасканальвае  сваё майстэрства і не спыняецца на дасягнутым.

Кіраўнікі:

  xg431Таццяна Сяргееўна Рыснік

asgdhf3

Аксана Аляксандраўна Квач

 З верасня 2012 года кіраўніком студыі з’яўляецца выпускніца Мінскага каледжа мастацтваў Таццяна Сяргееўна Рыснік, якая сама раней з’яўлялася ўдзельніцай студыіі. Калектыў прымае ўдзел амаль ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў горадзе і раёне: канцэртах  мастацкай самадзейнасці, прысвечаных чырвоным датам календара, у дзяржаўных, прафесійных і народных святах, навагодніх ранішніках, агеньчыках, вечарах-партрэтах і вечарах, прысвечаных знакамітым людзям нашага раёна і г.д.  

Пасля таго, як Т.С. Рыснік пайшла ў дыкрэтны адпачынак кіраўніком ўзорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі” была прызначана малады спецыяліст Аксана Аляксандраўна Квач, якая прыйшла працаваць у РЦК   20 жніўня 2015 года, пасля заканчэння Маладзечненскага  музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. 

У абноўленным саставе калектыву “Праменьчыкі”  займаюцца дзеці і падлеткі ў дзвюх узроставых группах: з 6 да 9 і з 10 да 13 гадоў. Абнавіўся    і рэпертуар  калектыву. За  кароткі час А.А. Квач развучыла з удзельнікамі калектыву шмат песень,  падрыхтавала сольныя нумары. За невялікі адрэзак часу працы кіраўніком Аксаны Аляксандраўны, “Праменьчыкі” не раз  прымалі  ўдзел у  мерапрыемствах раённага маштабу.

 

 

Узоры харэаграфічны калектыў “Раніца”

ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”

    Дзіцячы харэаграфічны калектыў “Раніца”, напачатку як танцавальны гурток,  створаны на базе Валожынскага РДК  (цяпер ДУК “Валожынскі  раённы Цэнтр культуры”)  у 1984 годзе.  Яго ўдзельнікамі сталі дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.  У рэпертуары калектыву народныя, сюжэтныя, эстрадныя танцы і танцы народаў свету.

asdgr415rdЗ 1 жніўня 2009 года ўзорны калектыў узначаліў малады таленавіты, творчы кіраўнік – выпускніца Мінскага дзяржыўнага каледжа мастацтваў Юлія Паўлаўна Крамянецкая.

Узорны харэаграфічны калектыў  заўсёды з’яўляецца актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, які

я  праводзяцца ў  Валожынскім РЦК і раёне.  Неаднойчы майстэрства “Раніцы” ацэньвалі ў г.Мінску і ў Маладзечанскім раёне. Юныя танцоры “Раніцы”  дастойна прынялі ўдзел у многіх фестывалях: “Майскі вальс”, “Дзяцінства. Юнацтва. Талент”,  “Краіна дзяцінства”, абласным фестывалі харэаграфічных калектываў “Карагод сяброў”, фестывалі народнага мастацтва “Красуй, Радзіма, цвіці жыццё!”, рэспубліканскім фестывалі “Чарнобыль – боль мая” ў г. Мінску і інш.

Наперадзе ў кіраўніка калектыву Ю.П.Крамянецкай шмат задумаў, планаў, ідэй па збагачэнню рэпертуару, адточванню танцавальна-харэаграфічнага майстэрства.

 

Последнее изменение 14.10.2016