222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Цудоўная выстава “На ўдачу” Любові Каткевіч прайшла ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”.
Вырабы майстрыхі не пакінулі раўнадушнымі ні дарослых, ні дзяцей, што наведалі экспазіцыю. Казачныя зайцы, гномы, анёлы, Баба Яга, Дзед Мароз са Снягуркай, дзед Дабро з бабай, што занята вязаннем, навагоднія экаёлкі, падсвечнікі, вянкі, месяцы прыцягваюць позірк і нараджаюць прыемныя светлыя пачуцці нечага казачнага, нязбыўнага, чароўнага.
Любоў Мітрафанаўна – вельмі творчы чалавек з залатымі рукамі. У яе атрымліваюцца прыгожыя вырабы з бісеру, макрамэ стварае непаўторнае спалучэнне ўнікальнасці і стылю, вязаныя рэчы добра захоўваюць цяпло і радуюць вока, да густу прыдуцца і ажурныя сурвэткі, што зроблены шыдэлкам. Але няўрымслівай натуры хацелася яшчэ нечага новага, цікавага. Дзякуючы Інтэрнэту, жанчына асвоіла тэхніку вырабу лялек у тэхніцы “скульптурны тэкстыль”. Першай з іх была – Баба Яга. Майстрыха беражліва захоўвае прыгажуню, бо разумее, што менавіта яна паклала пачатак новаму захапленню, хаця цяпер, ужо маючы вялікі вопыт, бачыць шмат недахопаў у той сваёй рабоце.
Усе цацкі ручной работы Любові Каткевіч не падобныя адна на адну. Яны прыўносяць часцінку цяпла і ўтульнасці ў любы дом, падымаюць настрой, а таму карыстаюцца добрым попытам. Прадстаўленыя на выставе вырабы былі вельмі актуальнымі для пад
https://valozhin.by/09122022/czaczki-dlya-dzyaczej-i-daroslyh/
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання прафесійнага росту педагогаў установы адукацыі;
стварэння агульнадаступнага банка метадычных распрацовак антынаркатычнага зместу.
Задачы конкурсу:
1. прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы распаўсюджвання наркотыкаў і ВІЧ/СНІД;
2. распаўсюджванне нагляднай агітацыі па антынаркатычным выхаванні і прафілактыцы праблем ВІЧ/СНІД;
3. стварэнне ўмоў для творчага самараскрыцця педагогаў
"Плакат"
"Малюнак"
"Сацыяльны ролік"
З надыходам зімы казачным чынам пераўтворыцца чытальная зала Валожынскай дзіцячай бібліятэкі.
Кожны год мы стараемся прыдумаць нешта новае для нашых чытачоў...
І першымі, хто трапіў у атмасферу чараўніцтва і выдатнага настрою, былі выхаванцы ЦКРНіР, іх выхавальнікі і бацькі. Хлопцы з радасцю фатаграфаваліся ля каміна, з цікавасцю разглядалі святочныя кніжныя выставы, пілі гарбату з прысмакамі, глядзелі вясёлыя мультфільмы.
Вельмі спадзяёмся, што дзеці будуць нават праз час з цеплынёй успамінаць кранальныя хвіліны і прыемныя эмоцыі ад наведвання нашай бібліятэкі.
9 снежня 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» адбыўся чарговы тэлемост паміж гарадамі-пабрацімамі Валожынам (Рэспубліка Беларусь) і Арзамасам (Расія).
На сустрэчы прысутнічалі педагогі і навучэнцы кадэцкіх класаў сярэдняй школы №12 імя адмірала флоту А.I. Сарокіна г. Арзамаса і педагогі, навучэнцы 5 «А» класа сярэдняй школы № 2 г. Валожына.
Дадзенае мерапрыемства прайшло пад назвай «Масты дружбы» і гэта сімвалічна. Тэлемост - гэта духоўная, культурная, інтэлектуальная і сацыяльная сувязь двух брацкіх народаў. Сустрэча прымеркавана праблеме выхавання ў падрастаючага пакалення любові да свайго народа, яго гістарычнага мінулага, культуры і духоўных традыцый.
Маладзечанскі міжраённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы нагадвае, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» ад 23 чэрвеня 2008 г., N 356-З працадаўца абавязаны забяспечваць бяспеку пры эксплуатацыі тэрыторыі, вытворчых будынкаў (памяшканняў), збудаванняў.
Пры надыходзе халоднага перыяду года арганізацыям неабходна надаць асаблівую ўвагу вышэйпаказаным пытанням, так як верагоднасць траўміравання працуючых пры перамяшчэнні па тэрыторыі значна ўзрастае.
Каб пазбегнуць траўміравання працуючых на тэрыторыі арганізацыі ў зімовы час, тэрыторыя павінна ачышчацца ад снегу і лёду з ужываннем процігалалёдных матэрыялаў. Дахі будынкаў і збудаванняў павінны ўтрымлівацца ў спраўным стане, і рэгулярна ачышчацца ад снегу, а балконы, карнізы - ад ўтварыўшагася абледзянення.
Наледзі і ледзяшы, якія звісаюць з карнізаў, балконаў, дахаў, неабходна своечасова выдаляць, выкарыстоўваючы пры гэтым спецыяльныя прыстасаванні (гаплікі). Выконваць дадзеную працу працуючым неабходна з мабільнай пад'ёмнай рабочай платформы або знаходзячыся на зямлі з захаваннем мер бяспекі. Звешваючыся з даху будынка пры збіванні наледзі і ледзяшоў працуючым забараняецца. Месцы правядзення работ па ачыстцы даху будынкаў унізе неабходна агароджваць, праход для пешаходаў і праезд для транспартных сродкаў зачыніць.
Выкананне работ на даху будынкаў адносiцца да работ з павышанай небяспекай і вырабляюцца па нараду-допуску на вытворчасць работ павышанай небяспекі.
Работнікі, занятыя на работах па ачыстцы дахаў, карнізаў будынкаў ад снегу і лёду павінны быць забяспечаны неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны.
Галоўны дзяржаўны інспектар
Маладзечанскага МРА МАУ ДГІТ Дайняк А.М.
Не ўсе выпадкі спазнення работніка на працу варта разглядаць наймальніку як дысцыплінарную правіну.
Асноўная задача наймальніка ў такіх выпадках – высветліць прычыны спазнення на працу. Прычыны могуць быць як важкiмі, так і неважкiмі.
Калі прычына важкая альбо работнік узгадніў сваю адсутнасць на працоўным месцы, падставы для прымянення ў дачыненні да работніка мер дысцыплінарнага ўздзеяння, у тым ліку звальнення, адсутнічаюць.
Варта адзначыць, што пералік важкiх прычын для спазнення на працу заканадаўствам не прадугледжаны, носіць ацэначны характар і вызначаецца наймальнікам самастойна.
Важкiмі прычынамі для спазнення на працу могуць быць:
- выклік работніка ў праваахоўныя органы або суд;
- зварот работніка за медыцынскай дапамогай;
- немагчымасць прыйсці на працу з-за пажару ці стыхійнага бедства;
- удзел работніка ў ДТЗ, аб якім ён паведаміў наймальніку, а таксама іншыя выпадкі.
У мэтах забеспячэння правамернасці прымянення мер дысцыплінарнай адказнасці часткай 1 арт. 199 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) замацаваны абавязак наймальніка запатрабаваць пісьмовае тлумачэнне работніка.
Адмова работніка ад дачы пісьмовага тлумачэння, немагчымасць атрымання ад яго тлумачэння з нагоды здзейсненай дысцыплінарнай правіны не з'яўляюцца перашкодамі для прымянення дысцыплінарнага спагнання і афармляюцца актам з указаннем прысутных пры гэтым сведак (ч. 2 арт. 199 ПК).
Пры разглядзе прычыны спазнення і прыняцці рашэння аб прымяненні мер дысцыплінарнага ўздзеяння варта ўлічваць характар працы, наступствы і пагрозу, якую для наймальніка і навакольных стварылi адпаведныя паводзіны работніка.
Таксама неабходна пераканацца, што ў дзень «спазнення» працаўнік не выконваў дзяржаўныя або грамадскія абавязкі, а таксама даручэнне па працы свайго непасрэднага кіраўніка.
У такіх выпадках несвоечасовая яўка на працу не з'яўляецца парушэннем працоўнай дысцыпліны.
Галоўны дзяржаўны інспектар
Маладзечанскага міжраённага аддзела
Мінскага абласнога ўпраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Карына Судніковіч
У рамках тыдня талерантнасці выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання наведалі Валожынскі краязнаўчы музей. Супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі для дзяцей інтэрактыўнае мерапрыемства «Сімвалы Новага года». Дзеці разгледзелі маляўнічыя фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі, пазнаёміліся з героямі мультфільма «Снегавік-паштавік», а потым прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе навагодняга сувеніра «Снегавік».
У Год гістарычнай памяці супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея распрацавалі цыкл музейных урокаў па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Музейны ўрок для вучняў 5-ых класаў сярэдняй школы №1 г.Валожына «Ніхто не забыты – нішто не забыта...». Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй Героя Савецкага Саюза В. В. Шчарбіны, які загінуў на тэрыторыі Валожынскага раёна, змагаючыся з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Для дзяцей была праведзена экскурсія па экспазіцыі «Iмя героя бессмяротна» з мультымедыйнай прэзентацыяй па тэме.