Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Безопасность – важнейший вопрос в жизни каждого человека. Никто не застрахован от различных чрезвычайных ситуаций, но каждый должен уметь обезопасить и защитить себя и своих близких.

На этой неделе центр безопасности в городе Воложине посетили сотрудники Воложинского районного отдела внутренних дел со своими семьями. Всем известно, что в чрезвычайной ситуации, от которой, к сожалению, никто не застрахован, можно растеряться и не суметь сориентироваться. Посещение центра безопасности стало своеобразным экзаменом для гостей. На обучающих площадках удалось не только определить уровень тех знаний по безопасности, которые уже имеются у присутствующих, но и дать возможность приобрести новые полезные навыки. Посетители центра успешно справились со всеми предложенными заданиями: вызов экстренных служб, ликвидация загорания на ранней стадии и приобретение навыков по использованию первичных средств пожаротушения.

- Здесь очень круто! Мне пришлось побывать в различных сложных ситуациях. После посещения центра безопасности я понял, что в любой чрезвычайной ситуации нельзя поддаваться панике, - поделился своими впечатлениями Илья.

Новый год – это праздник, который объединяет всех: и детей, и взрослых. Это праздник, когда хочется поздравить всех и улыбнуться каждому.

Спасатели также не остаются в стороне. Вместе с поздравлениями и пожеланиями счастья, здоровья и удачи они напоминают о безопасности во время праздников.

В рамках акции «Безопасный Новый год!» работники Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям подготовили для жителей города и района «безопасную» корреспонденцию. В каждый конверт спасатели вложили поздравительную открытку, буклет с правилами безопасности зимой, а также TO DO LIST безопасности с напоминаниями о том, как правильно установить новогоднюю красавицу и что нужно знать о пиротехнике.

- Сейчас письма отошли на второй план. Люди редко пишут и получают письма. Ведь практически все общаются в социальных сетях. Но есть категория граждан, которая по-прежнему заглядывает в почтовый ящик. Это пожилые люди. Именно им мы и отправляем сейчас наши безопасные послания, - говорит старший инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью. – Заглянув в свой почтовый ящик в эти предновогодние дни, они найдут не только напоминания о правилах безопасности, а ещё и немного внимания, которого им порой так не хватает.

Пятніца, 18 Снежань 2020 13:45

З усмешкай заходзіць у хату…

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Пугачы Марыя Сяргееўна Война. Здарылася так, што яна атрымала сур’ёзную траўму нагі і ўжо тры месяцы знаходзіцца ў інвалідным крэсле. Справіцца з нечаканай хваробай і яе паследкамі пажылой жанчыне дапамагае сацыяльны работнік Людміла Рамуальдаўна МАГАЛА. «Яна вельмі добрая душой жанчына», – адзначыла ў размове Марыя Сяргееўна.

Добрасумленныя адносіны да работы і выдатнае выкананне абавязкаў пацвярджае кіраўніцтва тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У прыватнасці, у 2014 годзе Л. Р. Магала была адзначана Падзякай старшыні райвыканкама, а летась – падзякай цэнтра.

Працоўны шлях сацыяльнага работніка ў Людмілы Рамуальдаўны пачаўся ў маі 2003 года. «Па прафесіі я кінамеханік, – расказвае яна. – «Пакруціць» кіно давялося нядоўга, бо на змену вялікаму экрану ў дамы прыйшоў відэамагнітафон. Работы па спецыяльнасці не было – так стала прадаўцом: гандлявала ў магазінах у Гярвелях, пасля ў Крывічах. Неяк сустрэла старшыню сельвыканкама Галіну Аляксандраўну Арабей, якая прапанавала пайсці сацыяльным работнікам на Пугачоўскі ўчастак. Сказала: «Упэўнена, у цябе абавязкова ўсё атрымаецца, бо ўмееш ладзіць з людзьмі». Вось так і дала, як кажуць, пуцёўку ў жыццё».

Спачатку абслугоўвала на даму па 7-8 чалавек у вёсках Татары, Сцяцкі, Караблі, Татарскія. Зараз даглядае 10 непрацаздольных грамадзян – 2 мужчыны і 8 жанчын: з іх двое адзінокія і тры інваліды, якія пражываюць у шасці населеных пунктах Ракаўскага сельсавета. «З маёй хаты, каб зрабіць круг да ўсіх падапечных, 25 кіламетраў трэба аб’ехаць, – распавядае мая гераіня. – Транспарт мела ўсялякі: спачатку веласіпед, пасля – скутар. У 49 гадоў здала на правы і зараз дабіраюся на машыне. У дом заўсёды заходжу з усмешкай – толькі так можна знайсці паразуменне з пажылымі, хворымі людзьмі, яны ж як маленькія дзеткі. У кожнага свой характар, звычкі, ды і настрой далёка не аптымістычны. Па паводзінах адразу вызначаю, як сябе весці: калі трэба прамаўчаць, а калі, наадварот, шчыра і адкрыта пагаварыць. У кагосьці арыентуюся як у сябе дома, іншы любіць, каб выконвалі яго загады. Усе людзі розныя, як і лёсы чалавечыя. Нават калі хтосьці дрэнны, варта яго зразумець. А для гэтага трэба мець цэлы воз цярпення!»

У большасці бабулек і дзядулек (так пяшчотна-ласкава сацыяльны работнік называе сваіх падапечных) ёсць дзеці, але да бацькоў рэдка хто прыязджае. «У наш час у дзяцей свае сем’і, балячкі, погляды на жыццё, – працягвае Людміла Рамуальдаўна. – Яны насамрэч вельмі занятыя і гатовыя забраць да сябе бацьку ці маці. Але ж тыя наадрэз адмаўляюцца. Бо ў сваёй хаце кожны гаспадар, ды і родны вугал дапамагае справіцца са старасцю. Вось у мяне дзядок ёсць 92-гадовы: ён памаленьку рухаецца, на двор выйдзе, ката пакорміць – глядзіш, і час хутчэй праходзіць».

…Здавалася б, звычайныя будзённыя справы, а колькі за імі глыбіні, роздуму, асэнсавання. Менавіта гэтым і жывуць людзі ва ўзросце. А справіцца з адзінотай, нямогласцю, а часам і з разгубленасцю ім дапамагаюць сацыяльныя работнікі. Часта яны становяцца самымі блізкімі, самымі дарагімі, амаль што роднымі людзьмі. «Іх вопыт – бясцэнны, – кажа Л. Р. Магала. – Я многаму ў іх навучылася і вучуся кожны дзень. Для сябе падказку ўзяла: у жыцці трэба берагчы здароўе і адносіны паміж людзьмі, быць добрым, справядлівым. А калі хтосьці пакрыўдзіў, нельга адказваць тым жа… Я не расчаравалася ў сваёй прафесіі. Бывае, так наморышся – не толькі фізічна, а маральна, што розныя думкі ў галаву прыходзяць: маўляў, усё, хопіць. А раніцай устаю і думаю: «А як жа там без мяне мае бабулькі ноч пераспалі. Не, трэба ісці да іх».

Пятніца, 18 Снежань 2020 12:58

Выстава «Падарожжа ў дзяцінства»

У выставачным пакоі «Родам з СССР» народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца» (вул.Партызанская, 26) дзейнічае выстава «Падарожжа ў дзяцінства», на якой прадстаўлены навагоднія ёлачныя ўпрыгожванні і каля 150-ці віншавальных паштовак мінулых гадоў. Валожынцы і госці горада змогуць убачыць навагоднюю ёлку, ўпрыгожаную цацкамі 60-х гадоў, акунуцца ў святочную атмасферу і зрабіць падарожжа ў дзяцінства.

Выстава працуе да 30 снежня 2020 года. Сардэчна запрашаем!

Цудоўны перадкалядны падарунак зрабіў калектыў ЦБП № 605 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Валожыне аддзяленню дзённага наведвання для пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У сацыяльную ўстанову перададзены пяць камп’ютараў.

Як адзначыў Сяргей Паўлавіч Патапчук, цэнтр банкаўскіх паслуг, які ён узначальвае, – пастаянны ўдзельнік дабрачынных праектаў і ініцыятыў. Таму і на гэты раз на зварот дырэктара ТЦСАН Галіны Фадзееўны Рай адразу быў дадзены станоўчы адказ. Тым больш, што аргументацыя з боку прадстаўнікоў сацыяльнай сферы была сапраўды моцнай. Ідэя заключаецца ў тым, каб пазнаёміць пажылых людзей з камп’ютарнай тэхнікай і зрабіць іх трывалымі карыстальнікамі Інтэрнэту. З цягам часу плануецца дапамагчы шаноўным людзям асвоіць работу з сістэмамі банкаўскага дыстанцыйнага абслугоўвання.

Намеснік дырэктара ТЦСАН Вольга Генрыхаўна Пракопчык выказала верным партнёрам і спонсарам шчырую падзяку. Яна запэўніла: тэхніка, хоць і не новая (каля пяці гадоў адпрацавала ў аддзяленні банка), аднак  для работнікаў і наведвальнікаў іх цэнтра стала шыкоўным і доўгачаканым набыткам. Дарэчы, плануецца, што карыстацца камп’ютарамі змогуць і выхаванцы аддзялення дзённага наведвання для людзей з інваліднасцю.

Загадчык аддзялення для пажылых людзей Ірына Валер’еўна Кавяза паведаміла, што сярод яе падапечных ёсць людзі, якія ў той ці іншай ступені знаёмы з інфармацыйнымі тэхналогіямі, аднак большасць толькі мараць пра тое, каб асвоіць Інтэрнэт. Асабліва цікавіць людзей паважанага ўзросту ўменне выконваць плацяжы, многія жадаюць навучыцца ажыццяўляць пераводы грошай з карты на карту і інш.

 Каб падтрымліваць кантакт з сябрамі, некаторым удзельнікам даводзіцца прасіць дапомогі ў маладых сваякоў. Хутка, як толькі пандэмія каранавіруса адступіць, яны з натхненнем прыступяць да новага вітка ў сваёй адукацыі. У ТЦСАН паведамілі, што выкладчыкі-валанцёры гатовы ў любы момант прыступіць да работы.

Сёння аддзяленне працуе  часткова дыстанцыйна – праз спецыяльна створаную групу ў “Аднакласніках”.

 Папярэднія заяўкі на запіс у групу можна падаць па тэлефоне: 69162.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Турчына. У час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з губернатарам закраналіся ў асноўным дзве тэмы - эканамічныя паказчыкі работы Мінскай вобласці і сітуацыя ў рэгіёне з каранавірусам.

Па ініцыятыве малдаўскага боку 17 снежня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Аўрэліу Чакоем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пятніца, 18 Снежань 2020 09:14

Выстава «Падарожжа ў дзяцінства»

У выставачным пакоі «Родам з СССР» народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца» (вул.Партызанская, 26) дзейнічае выстава «Падарожжа ў дзяцінства», на якой прадстаўлены навагоднія ёлачныя ўпрыгожванні і каля 150-ці віншавальных паштовак мінулых гадоў. Валожынцы і госці горада змогуць убачыць навагоднюю ёлку, ўпрыгожаную цацкамі 60-х гадоў, акунуцца ў святочную атмасферу і зрабіць падарожжа ў дзяцінства.

Выстава працуе да 30 снежня 2020 года. Сардэчна запрашаем!

Чацвер, 17 Снежань 2020 15:49

Сувенирная лавка

17 декабря 2020 года в рамках единого дня информирования председатель Минской областной организации РОО «Белая Русь» Татьяна Владимировна Гурьева посетила трудовой коллектив ГУО «Гимназия № 1 г. Воложина».

Темы единого дня информирования очень понятны учителям, которые каждодневно проводят мероприятия по профилактике правонарушений среди населения, по защите детей в неблагополучных семьях, по предупреждению вовлечения молодежи в деструктивные проявления.

Старонка 1001 з 1386

Задайте вопрос