222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Юным баскетбалістам Валожынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы
пашанцавала напярэдадні навагодняга свята атрымаць падарунак ад
губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Генрыхавіча Турчына.
У рамках акцыі “Нашы дзеці” на трэніроўку аматараў аднаго з самых
папулярных гульнёвых відаў спорту завітаў старшыня райвыканкама Яўгеній
Міхайлавіч Круковіч. Менавіта кіраўнік раённай улады перадаў набор
баскетбольных мячоў будучым спартыўным зоркам Валожыншчыны, а,
магчыма, і Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік раёна павіншаваў выхаванцаў ДЮСШ з надыходзячым
Новым годам і пажадаў кожнаму з іх прыкладваць значныя намаганні дзеля
таго, каб множыць гонар і славу ўстановы, што займаецца іх падрыхтоўкай.
Была выказана надзея на тое, што юнакі не аднойчы дадуць падставу для
гонару сваім землякам, а бацькі і родныя змогуць радавацца іх моцнаму
здароўю і поспехам ва ўсіх справах.
Адзін з самых папулярных кірункаў – баскетбол. Большасць
наведвальнікаў як пачаткова-падрыхтоўчых, так і вучэбна-трэніровачных груп
– хлопчыкі, але і сярод дзяўчынак ёсць тыя, хто свядома выбірае менавіта
гэту рухавую і па-сапраўднаму камандную гульню.
Трэніруюцца юныя баскетбалісты пад кіраўніцтвам маладога, але перспектыўнага трэнера Уладзіслава Вячаслававіча Галоўчыка. Малады чалавек паспяхова скончыў Пінскі дзяржаўны ўніверсітэт і вось ужо тры гады з задавальненнем дзеліцца вопытам і навыкамі з юнымі валожынцамі. Педагог сцвярджае, што ў нашым райцэнтры хапае рэзерву для стварэння каманд па многіх відах спорта. Відавочна, што гэтаму спрыяе і дастатковасць
пляцовак, дзе можна ладзіць заняткі.
Падлеткі з радасным бляскам у вачах дзякавалі за ўвагу да іх каманды з боку прадстаўнікоў улады і паабяцалі спартыўнымі перамогамі аддзячыць за такі шыкоўны падарунак. Як сказаў 16-гадовы вучань гімназіі № 1 г. Валожына Сяргей РАГЕЛЬ: “Баскетбол – маё любімае захапленне. Думаю, новенькія прафесійныя мячы нададуць нам яшчэ больш азарту ў гульні і дапамогуць выйграваць у спаборніцтвах. Мы будзем вельмі старацца!”
30 снежня старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і Падзякі Прэзідэнта заслужаным жыхарам сталічнага рэгіёна. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю захоўвае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 83 ад 28 снежня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

У фармаце адкрытага дыялога адбылася сустрэча кіраўніка Валожынскага райвыканкама Яўгена Міхайлавіча КРУКОВІЧА і прадстаўнікоў службаў, у чые абавязкі ўваходзіць клопат аб дабрабыце сем’яў, з матулямі, якія нарадзілі і выхоўваюць трох і больш дзяцей.
Усяго на Валожыншчыне – 564 шматдзетныя сям’і. З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі (COVID-19 не дазваляе збірацца разам вялікай колькасці людзей) на дыскусійную пляцоўку на базе аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з розных куткоў Валожыншчыны прыбылі 13 жанчын. Усе яны з тых, хто ўнёс важкі ўклад у паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі.
Кіраўнік раёна ва ўступным слове падзякаваў удзельніцам мерапрыемства за іх выключныя чалавечыя якасці, за актыўную грамадзянскую пазіцыю і жаданне весці канструктыўны дыялог з мясцовай уладай адносна своечасовага ўрэгулявання пытанняў, што пастаянна ўзнікаюць у жыцці любой сям’і, а шматдзетнай – у першую чаргу. Яўгеній Міхайлавіч адзначыў: “Валожын – невялікі, утульны горад з вельмі спрыяльнай абстаноўкай для выхавання дзяцей. Тут, як нідзе, на высокім узроўні знаходзіцца бяспека жыццядзейнасці жыхароў, як дарослых, так і самых юных. Такая ж характарыстыка можа прымяняцца і да кожнага з 424 населеных пунктаў раёна”. Безумоўна, жыццё ў малых гарадах і на вёсцы мае і станоўчыя, і адмоўныя бакі. Камусьці не хапае ўстаноў, дзе можна бавіць вольны час, хтосьці не задаволены работай транспарту, раз-пораз узнікаюць пытанні адносна медыцынскага абслугоўвання, дзейнасці ўстаноў адукацыі і г. д.
Я. М. Круковіч запрасіў жанчын адкрыта выказваць свае меркаванні і прапановы. Тым больш, што за круглым сталом адначасова апынуліся людзі, чые кампетэнцыі дазваляюць акрэсліць дастаткова шырокае кола важных праблем.

Пытанне ад Ганны Віктараўны Лінкевіч (7 дзяцей) з Валожына

Юрыст КСУП «Пяршаі-2014» Вольга Алегаўна Чарнухіна нарадзіла і выхоўвае двух сыноў і дачку
Дарэчы, адказныя асобы яшчэ да таго, як жанчыны пачалі задаваць пытанні, даволі падрабязна патлумачылі дзейнасць некаторых службаў у кірунку работы з сем’ямі. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Леанідаўна Ракавец спынілася на дзяржаўным сацыяльным стымуляванні шматдзетных сем’яў, у тым ліку на выплаце дапамог, ажыццяўленні праграмы “Сямейны капітал”, змяненнях у пенсійным забеспячэнні шматдзетных маці. Загадчык сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна Занямонец закранула бадай самае актуальнае пытанне – паляпшэнне ўмоў жылля. Ва ўнісон прагучала і выступленне дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг № 605 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргея Паўлавіча Патапчука, які засяродзіў увагу прысутных на крэдытаванні будаўніцтва, набыцця і рэканструявання жылля.

Ў сям’і Вольгі Антонаўны Каспяровіч з Івянца падрастаюць тры дзяўчынкі( две з іх -двайняты) і два хлопчыкі.
Удзельніцы дыялога ў сваю чаргу прасілі ўдакладніць некаторыя моманты. Як высветлілася, большасць прысутных турбуе рух гарадскога транспарту, стан дарог і вуліц. Жанчыны ўнеслі і некалькі прапаноў. Сярод іх: стварэнне спартыўнай пляцоўкі ў раёне вуліцы Светлая ў Валожыне і, пры магчымасці, устройства прыпынку гарадскога аўтобуса ў мікрараёне за СШ № 2. А Людміла Іванаўна Петрашкевіч ад усіх бацькоў Івянца выказала падзяку кожнаму, хто меў дачыненне да будаўніцтва ў гарадскім пасёлку новай, вельмі сучаснай і камфортнай дзіцячай дашкольнай установы.

Супрацоўнік ТЦСАН прыгажуня Юлія Іванаўна Гісіч паўтара года таму стала матуляй ў трэці раз
У гутарцы прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алена Іванаўна Мілюткіна, намеснік галоўнага ўрача Валожынскай ЦРБ Ганна Валер’еўна Шурыгіна, дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай, якая яшчэ да пачатку работы дыялогавай пляцоўкі правяла для запрошаных экскурсію па памяшканнях аддзяленняў для пажылых людзей і для людзей з інваліднасцю.

Жыхарка Івянца Людміла Іванаўна Петрашкевіч-матуля двух сыноў і дзвюх дачок.
Як і належыць любому пераднавагодняму мерапрыемству, сустрэча з матулямі не абышлася без Дзеда Мароза і Снягуркі. Казачныя персанажы дапамаглі Яўгенію Міхайлавічу Круковічу ўручыць шаноўным госцям памятныя сувеніры. Жанчыны ж даручылі павітаць кіраўніка раёна Таццяне Вітальеўне Акушка, якая, акрамя таго, што выхоўвае траіх нашчадкаў, займае адказную пасаду ў сацыяльнай установе – з’яўляецца загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю. Таццяна Вітальеўна пажадала старшыні райвыканкама і ўсёй яго камандзе здароўя, поспехаў у справах і сямейным жыцці.

Штодзённы клопат Вольгі Іосіфаўны Пратасевіч з Пяршаяў -трое школьнікаў 13-і,11-і і 7-і гадоў.
Не пакінулі без увагі сустрэчу са шматдзетнымі матулямі і работнікі культуры. З улікам таго, што мерапрыемства адбылося за тры дні да Новага года, яны выканалі некалькі песень адпаведнай тэматыкі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
На парозе – 2021 год. Перагорнута яшчэ адна старонка гісторыі Валожыншчыны. Пачынаецца новая, а з ёй – новыя надзеі і пачуцці, поспехі і перамогі, якія зробяць нас мудрэйшымі, а жыццё – больш цікавым і змястоўным.
2020-ы для нас быў годам напружанай працы, узважаных і адказных рашэнняў. Ён правяраў усіх на трываласць, рашучасць, уменне пераадольваць цяжкасці. Аналізуючы зробленае ў годзе адыходзячым, можна з упэўненасцю сказаць, што ён быў шчодры на добрыя справы, выдатныя падзеі, цікавыя мерапрыемствы.
За дасягненнямі стаяць нашы людзі – адкрытыя, спагадлівыя, нястомныя працаўнікі ўсіх галін. І гэта самая вялікая наша каштоўнасць!
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Шчыра дзякуем вам за працу, разуменне і падтрымку ў вырашэнні актуальных задач. Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы працягнем працу па добраўпарадкаванні райцэнтра і населеных пунктаў раёна, зробім усё для таго, каб Беларусь была адзінай і моцнай дзяржавай.
Асобная падзяка – урачам, якія сёння ўсе веды, сілы і час ахвяруюць на паспяховую барацьбу з COVID-19 і ўмацаванне здароўя людзей.
Няхай будучы год стане для нас шчаслівым часам, годам рэалізацыі надзей і жаданняў, годам стабільнасці і адзінства!
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру і згоды, светлага святочнага настрою!
Яўген КРУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта,
Пётр БІБІК, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Гэта свята звязана са светлымі пачуццямі, добрымі надзеямі, выкананнем патаемных жаданняў і імкненнем да новых вяршыняў. Цяпер у кожным працоўным калектыве і ў кожным доме гучаць самыя цёплыя, самыя душэўныя пажаданні. Няхай усе яны спраўдзяцца, і ў новым годзе вам нязменна спадарожнічаюць поспех і ўдача, рэалізуюцца самыя смелыя планы і задумы!
Няхай будучы год будзе багацейшым і дабрэйшым, чым адыходзячы! Моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, аптымізму, міру, дабра і дабрабыту, прыемных падзей, радасных сустрэч і выдатнага настрою!
Алег Семянчук,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
сёмага склікання
Як жа шкада, што Новы год бывае толькі раз у 12 месяцаў! А жаданняў у кожнага з нас – не пералічыць. Адно добра: наш любімы чараўнік Дзед Мароз у перыяд між святамі паспявае нядрэнна адпачыць, каб пасля зноў і зноў шчыраваць на ніве выканання нашых мар. Першыя ў яго спісе, безумоўна, дзеці. Аднак добры дзядуля не забывае і пра тых, хто даўно, як мінімум, дасягнуў паўналецця. І гэта правільна! Усе мы родам з дзяцінства! Вось паспрабуй толькі зазірнуць у душу нават самага саліднага чалавека, абавязкова ўбачыш: ён так і застаўся маленькім летуценнікам, які стараўся кожную навагоднюю ноч знайсці ля ёлкі барадатага госця… Дык можа нам, незважаючы на ўзрост, узяць у рукі аркуш паперы і старанна выказаць свае памкненні і жаданні? Раптам збудуцца?
Напярэдадні Новага года мы прапанавалі некаторым жыхарам Валожына ўзгадаць, што яны хацелі б папрасіць у Дзеда Мароза, а заадно атрымалі адказы на пытанні: ці любяць яны свята, ці помняць свае дзіцячыя ўражанні ад яго, ці рабілі карнавальныя касцюмы, ці верылі (а мо і зараз вераць) у Дзеда Мароза, ці пісалі яму запаветныя лісты ў Лапландыю і Белавежскую пушчу? У выніку атрымаўся амаль калектыўны ліст, дзе сабраліся ўспаміны, думкі, меркаванні і пажаданні, што, верагодней за ўсё, адлюстроўваюць мары большай часткі нашага грамадства.
Аляксандр Мікалаевіч УЛАНЧЫК, дырэктар СШ № 2 г. Валожына:
– Новы год для мяне – свята сямейнае і… школьнае. Добра помню, як сам яшчэ ў пачатковых класах вадзіў карагоды вакол ёлкі, убраны ў карнавальныя касцюмы, што вырабляла для мяне матуля. Чамусьці хлопчыкаў тады часта апраналі Зайцамі. Мы былі такімі смешнымі, і кожны шчыра верыў у Дзеда Мароза. Падобная вера патрэбна, яна фарміруе творчы пачатак у нашых асобах. Памяць захоўвае і безліч школьных ранішнікаў, якія адбыліся за час, што працую ў адукацыі. Гэта традыцыя не павінна знікнуць. Упэўнены: дарослыя абавязаны падтрымліваць веру дзяцей у казку. Нельга падштурхоўваць іх да сталення. Прыйдзе час, і юны чалавек стане дарослым. Але добра б было, каб душэўная чысціня і надзея на цуд ніколі не пакідалі яго. Вось аб гэтым і папрасіў бы Дзеда Мароза. Мой старэйшы сябар, былы начальнік аддзела адукацыі Віктар Іосіфавіч Гардынец (яго, на жаль, ужо няма з намі) кожны год сваім сябрам і сабе дарыў свята – апранаўся ў касцюм Дзеда Мароза і віртуозна выконваў яго ролю. Тым самы дастаўляў хвіліны радасці і дзецям, і іх бацькам. Жадаю валожынцам не ленавацца і рабіць тое ж самае.
Аксана Уладзіміраўна СКРУНДЗЬ, шматдзетная маці з Пяршаяў:
– Я ў захапленні ад свята. Зачараванне ад пераднавагодняй мітусні літаральна акрыляе. Люблю пах елкі, цытрусавых, накрыты стол і падарункі. Усё гэта з дзяцінства. У маёй сям’і былі і засталіся цудоўныя традыцыі. Галоўнае правіла: сустрэча Новага года – толькі дома. Калі госці, то да нас. У школьныя гады якія толькі касцюмы не прымярала. Нават Дзедам Марозам была. А аднойчы, у старэйшых класах, на навагоднім вечары мы з аднакласнікамі пераўвасобіліся ў булгакаўскіх герояў. Усё прадстаўленне выглядала так арыгінальна, так незвычайна… Зараз разам з мужам робім усё магчымае, каб радаваць дачушак і сыночка. Старэйшай ужо 15 гадоў, але ж пісьмы наконт падаркаў рыхтуюць усе. Канешне, звычайна дарослыя яму не пішуць. Але, каб давялося, у першым жа радку напісала б: “Дарагі Дзед Мароз, падары мне і ўсім беларусам дабрабыт, здароўе і шыкоўны настрой! Няхай вакол пануюць жыццё і прыгажосць, а кожны з нас застаецца здаровым, запатрабаваным і шчаслівым”.
Сяргей Анатольевіч БРАЖАЛОВІЧ, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху
па Валожынскім раёне:
– Што б я папрасіў у госця з казкі? Думаю, тое, што і кожны, – здароўя для сябе і родных, паразумення між людзьмі, эканамічную стабільнасць. Ці верыў у дзяцінстве ў Дзеда Мароза? А як жа! І зараз веру. На 100 працэнтаў упэўнены: калі штосьці моцна хацець, абвавязкова збудзецца. Толькі для гэтага неабходна трошкі намаганняў прыкладваць.
У нас дома даўно ўсё гатова да сустрэчы Новага года. Елку ўбралі, жыццёвую прастору ўпрыгожылі, лісты Дзеду Марозу напісалі. Каб ён да нас не завітаў, яшчэ ні разу не было. Калі не верыце, спытайце ў чацвярых нашчадкаў. Самы старэйшы – ужо студэнт, але і пра яго не забудзе добры персанаж. Мы з жонкай таксама кожны год знаходзім пад ёлкай падарункі. Відаць, заслужылі. У звароце да Дзеда Мароза адзначыў бы, што матэрыяльныя рэчы, асабліва калі яны патрэбныя, зусім нядрэнна, але самае важнае, каб ён з чароўнага мяшка дастаў і раздаў кожнаму з нас дабрыню. І порцыі няхай будуць значнымі.
Настасся САДОЎСКАЯ, вучаніца 5-га класа СШ № 1 г. Валожына:
– Свята з ёлкамі і падарункамі – маё любімае. Вельмі падабаецца апранацца ў карнавальныя касцюмы. І Сняжынкай убіралася, і Снегавіком, і Матыльком… Ці напісала Дзеду Марозу? Канешне, напісала. Я яшчэ маленькай была, калі тата і матуля растлумачылі, што, калі хочаш атрымаць нешта, патрэбна першае: добра сябе паводзіць; і другое: за месяц да Новага года напісаць у Белавежскую пушчу. Мая сястрычка таксама робіць. А вось брацік маленькі, але мы просім за яго. Дзед Мароз абавязкова да нас завітае. Такога, каб не прынёс нам падарункі, не помню. У мінулым годзе, напрыклад, знайшла пад ёлкай новы мабільны тэлефон. Што хачу зараз? Дзед Мароз ведае. Скажу толькі, што пажадала для сваёй сям’і. Бабулям патрэбна здароўе, маме і тату – грошы, а ўсім ім, як і нашым сябрам, – спаўненне жаданняў і карысныя падарункі.
Алеся РАГЕЛЬ, навучэнка 3-га курса ліцэя:
– У тое, што Дзед Мароз існуе, я верыла да 11 гадоў. Пісала пісьмы і кожны раз з заміраннем сэрца чакала яго рэакцыі. Дзядуля мяне не падводзіў. Ды і зараз мы з ім сябруем. Зразумела, што сёння яго прадстаўнікі ў маім жыцці – родныя і сябры. Але ўсё роўна, нягледзячы на тое, што ўжо дарослая, як распакоўваю навагодні падарунак, адчуваю сябе дзіцем, якое трапіла ў казку. Таму і сама з задавальненнем падтрымліваю гэта адчуванне ў сваіх пляменнікаў. Што за дзяцінства, калі ў казку не верыш? Мне вельмі хочацца папрасіць у Дзеда Мароза стабільнасці і здароўя для родных і калектыву ліцэя. Мару, каб ніхто не хварэў, каб беларусы зараблялі добрыя грошы, асабліва такія, як я, юнакі і дзяўчаты, каб у святы ўсе збіраліся за сталом, спявалі, танцавалі, гулялі ў розныя гульні, каб людзям было хораша побач з іншымі людзьмі.
Рыгор Мікалаевіч РУСАКЕВІЧ,
былы воін-інтэрнацыяналіст, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі:
– Многія людзі думаюць: калі твой узрост ужо адносіцца да паважанага, радавацца святам непрыстойна. Маўляў, ёлка, Дзед Мароз, сюрпрызы і падарункі – для маладых. Крыўдна. Я, напрыклад, і сам люблю Новы год. У маё жыццё гэта свята ўвайшло даволі позна. У адрозненне ад пакаленняў нашых дзяцей і ўнукаў мы нават і не думалі, што змена календара – нагода для ўрачыстасці. Затое пазней, калі свята набыло папулярнасць (з’явіліся любімая камедыя Эльдара Разанва “З лёгкай парай!”, тэлепраграма “Блакітны агеньчык”), вельмі палюбілі. У СССР сустрэча Новага года мела ідэалагічнае значэнне, а ў дзяцей фарміравала веру ў казку. Мае сыны, думаю, па-сапраўднаму верыць у Дзеда Мароза перасталі рана, але доўгі час карысталіся “Пісьмом”, каб заказваць нам з жонкай падарункі. Мы старанна падтрымлівалі гэту гульню. Зараз ствараем свята для ўнукаў. Іх у нас пяцёра, і кожнага на ёлачцы, у доме дзядулі і бабулі чакае сюрпрыз. Што тычыцца просьбы да Дзеда Мароза, тут усё проста. Для грамадства ў цэлым прашу згоды і паразумення. Для роднай краіны – росквіту, для людзей, у прыватнасці, таварышаў па Афгане, – здароўя. А для сябе асабіста… Асабліва нічога не прашу. Хутчэй мару. Каб, як мага далей, быць у страі.
Ульяна ПАДАРЭЦКАЯ,
вучаніца 2-га класа гімназіі № 1 г. Валожына:
– Дзе жыве Дзед Мароз? На Поўначы! І Санта Клаўс там жа. Дарэчы, Санта ўжо прынёс мне падарунак. А Дзеду Марозу я напісала. Пра што прасіла, не скажу – сакрэт. Раней, што б не пажадала, усё збывалася. Кожны год пад ёлкай – то лялькі, то сукенкі... А яшчэ кніжкі і цукеркі. У нашай сям’і я – самая малодшая, таму пад ёлкай прыгожых упаковак больш за ўсё – для мяне. Дарослыя даўно растлумачылі: нельга прасіць штосьці моцна дарагое – дзяцей жа шмат, і кожны чакае падарунак ад Дзеда Мароза. Ведаю, абавязкова трэба прасіць пра сюрпрызы для сваіх родных. Таму я заўсёды загадваю, каб бабулі, дзядулі, мама, тата і ўсе, хто побач з намі, былі здаровымі, маладымі, прыгожымі, каб іх радавалі работа і зарплата, каб людзі ўсміхаліся і навокал панавалі радасць і прыгажосць.
Лілія Антонаўна БІТЭЛЬ,
загадчык клуба в/ч 30695:
– Я ў ліст да Дзеда Мароза не ўключала б просьбы матэрыяльнага кшталту. Мы, дарослыя, на падобныя падарункі павінны зарабіць самі. А вось, каб дзесьці ў чароўным доме прачыталі, як сумую без той зімы, што была ў дзяцінстве (з марозцам, снегам, завірухай, была б рада. Хацела б, каб нам падарылі некалькі такіх дзён. Асаблівую ўдзячнасць адчула б за магчымасць правесці іх з добрай кампаніяй на прыродзе. Каб там і лыжная прагулка, і катанні на каньках, і горка з санкамі, і гульня ў снежкі… Пасля – лазня з абавязковым расціраннем снегам і смажанае на вуголлі мяса. А вакол – лес у снежным уборы і ў кожнай сняжынцы адлюстроўваюцца прамяні сонца. Яшчэ мару разам з унукамі зляпіць снежную бабу. Сапраўдную, так бы мовіць класічную, дзе нос – морква, вочы – вугельчыкі, на галаве – вядро. Мне хочацца, каб Дзед Мароз прыносіў сучасным дзецям не гаджаты, а тое, што прывучыць іх, як і нас у свой час, да руху і свежага паветра. Папрасіла б таксама міру і спакою.
Сяргей Мікалаевіч
МІКЕНЯ,
намеснік дырэктара
ДЛГУ “Валожынскі лясгас”:
– Я ў Дзеда Мароза верыў гадоў да 12. Як было не верыць, калі пад ёлкай – то веласіпед, то лыжы... Ну і цукеркі, канешне, таксама. Дарэчы, я і зараз веру, бо мае дзеці, 12-гадовая Віка і 6-гадовы Цімафей, як напішуць яму ліст, так і атрымаюць тое, што пажадалі. Думаю, і мне патрэбна некалькі радкоў ад сябе дадаць. Што б напісаў? Па-першае, падзякаваў бы за ўвагу да маіх дзяцей. А папрасіў бы здароўя для ўсіх суайчыннікаў, эканамічнай стабільнасці на кожным прадпрыемстве, у кожнай сям’і. Хочацца, каб у дамах беларусаў з нагоды любімага свята накрываліся шыкоўныя сталы, і гэта не было вельмі напружна для нашых кашалькоў. А яшчэ лічу патрэбным заказаць у Дзеда Мароза: падары нам хаця б у свята некалькі сапраўдных зімовых дзён!
Павел Мікалаевіч САРОКА,
галоўны санітарны ўрач РЦГіЭ:
– Самае галоўнае, што б сёння папрасіў у Дзеда Мароза, каб ён вывез кудысьці на Поўнач і там навечна замарозіў COVID-19. Так хочацца нарэшце забыць пра гэты вірус і ўздыхнуць з палёгкай. Як кажуць, будзем спадзявацца. Што тычыцца Новага года ўвогуле, я, як і іншыя пазітыўныя людзі, свята паважаю. Яно такое вясёлае, хатняе, утульнае, смачнае… А пах хвоі і мандарынаў! Як гэта прыемна! Адразу вяртаемся ў дзяцінства з касцюмамі на ранішніках і лістамі з пажаданнямі. Ці спадзяюся на падарунак? Абавязкова. І ўсе, каго люблю, таксама павінны ведаць: падарункі будуць. Напярэдадні свята мне вельмі хочацца пажадаць жыхарам Валожынскага раёна, каб бераглі здароўе, каб не гублялі аптымізму, заставаліся цярпялівымі ў адносінах адзін да аднаго, і каб у паўсядзённых клопатах не забывалі пра такія паняцці, як любоў, дружба, творчасць, мара. Памятайце, Дзед Мароз існуе!
Пяць школьнікаў Валожыншчыны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага навагодняга свята для дзяцей з удзелам Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якое прайшло 24 снежня ў Палацы Рэспублікі. Валожыншчыну прадстаўлялі: Кацярына Вяршыцкая з Ракаўскай школы, Яна Зянько з гімназіі № 1 г. Валожына, Дар’я Акушка з СШ № 1 г. Валожына, Надзея Чмірова з Івянецкай адзінаццацігодкі і Валерыя Яроміч з другой гарадской школы. Гэта дзеці са шматдзетных сем’яў і дзеці-інваліды – усе яны пераможцы шматлікіх конкурсаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы дзяцей з усіх куткоў Беларусі. Запрашэнне стаць удзельнікам галоўнай ёлкі краіны для іх – самая маляўнічая і доўгачаканая падзея. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакала неверагодная вандроўка ў цудоўны свет сапраўднай казкі з галоўнымі героямі навагодняга прадстаўлення “Чароўны свет!”. У гэтай незвычайнай гісторыі дзеці сустрэліся з яркімі персанажамі, бліжэй пазнаёміліся з Дзядулямі Маразамі з Аўстраліі, Фінляндыі і нават Кітая!
Падчас свята не абышлося без сэлфі з кіраўніком дзяржавы – жадаючых зрабіць запаветнае памятнае фота было нямала. А. Р. Лукашэнка не застаўся без падарункаў: дзеці паднеслі яму некалькі памятных сувеніраў ручной работы, а самі атрымалі рукзакі з салодкасцямі і гульнямі.
Пяць школьнікаў Валожыншчыны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага навагодняга свята для дзяцей з удзелам Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якое прайшло 24 снежня ў Палацы Рэспублікі. Валожыншчыну прадстаўлялі: Кацярына Вяршыцкая з Ракаўскай школы, Яна Зянько з гімназіі № 1 г. Валожына, Дар’я Акушка з СШ № 1 г. Валожына, Надзея Чмірова з Івянецкай адзінаццацігодкі і Валерыя Яроміч з другой гарадской школы. Гэта дзеці са шматдзетных сем’яў і дзеці-інваліды – усе яны пераможцы шматлікіх конкурсаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы дзяцей з усіх куткоў Беларусі. Запрашэнне стаць удзельнікам галоўнай ёлкі краіны для іх – самая маляўнічая і доўгачаканая падзея. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакала неверагодная вандроўка ў цудоўны свет сапраўднай казкі з галоўнымі героямі навагодняга прадстаўлення “Чароўны свет!”. У гэтай незвычайнай гісторыі дзеці сустрэліся з яркімі персанажамі, бліжэй пазнаёміліся з Дзядулямі Маразамі з Аўстраліі, Фінляндыі і нават Кітая!
Падчас свята не абышлося без сэлфі з кіраўніком дзяржавы – жадаючых зрабіць запаветнае памятнае фота было нямала. А. Р. Лукашэнка не застаўся без падарункаў: дзеці паднеслі яму некалькі памятных сувеніраў ручной работы, а самі атрымалі рукзакі з салодкасцямі і гульнямі.
Что такое хулиганство? Хулиганство – это в первую очередь нарушение общественного порядка в любой сфере жизни и деятельности людей. Как правило, хулиганские действия совершаются в отношении незнакомых или малознакомых лиц в общественных местах (на улицах, в парках, кинотеатрах, на транспорте и др.), так как в такой обстановке нарушителю удается в наибольшей степени продемонстрировать свое неуважение к обществу. Семейные ссоры и скандалы, нанесение оскорблений и побоев, основанные на сложившихся ранее личных неприязненных отношениях хулиганством не являются.
Выделяют два вида хулиганства – хулиганство, как административное правонарушение, и хулиганство – как уголовно-наказуемое деяние.
В соответствии со ст. 339 Уголовного кодекса Республики Беларусь под хулиганством, которое влечет уголовно правовую ответственность, понимается совершение умышленных действий, грубо нарушающих общественный порядок и выражающие явное неуважение к обществу, сопровождающиеся применением насилия или угрозой его применения либо уничтожением или повреждением чужого имущества либо отличающееся по своему содержанию исключительным цинизмом.
Таким образом, преступлением признается такое хулиганство, которое обладает всеми признаками, указанными в ст. 339, а именно:
1) грубое нарушение общественного порядка;
2) явное неуважение к обществу;
3) применение насилия или угроза его применения, либо уничтожение или повреждение чужого имущества, либо наличие исключительного цинизма.
Отсутствие любого из перечисленных признаков исключает уголовную ответственность.
Несмотря на то, что хулиганские действия могут грозить реальным лишением свободы, случаи их совершения не редкость. Между тем соблюдение ряда простых правил позволит свести к минимуму риск стать жертвой такого преступления:
- следует избегать контакта с незнакомыми лицами, которые находятся в состоянии алкогольного опьянения. Если незнакомцы начинают к вам приставать, оставайтесь спокойным и хладнокровным, не провоцируйте и не употребляйте выражений, которые могут быть восприняты как оскорбление;
- отдыхая в общественных местах, например, в парке, выбирайте скамейки, расположенные на открытом, просматриваемом пространстве. Воздержитесь от совместного распития спиртных напитков с незнакомцами;
- маршруты прогулок нужно строить таким образом, чтобы они проходили подальше от традиционных мест сбора молодежных группировок.
Если все-таки Вы стали жертвой преступления необходимо написать заявление в органы внутренних дел. Своевременное обращение значительно повысит вероятность того, что злоумышленников оперативно задержат, и Ваши права будут защищены.
Будьте внимательны и осторожны! Берегите себя!
Начальник криминальной милиции Воложинского РОВД
Курс П.Г.
Скоро будет любимый всеми в нашей стране праздник — Новый Год. Одна из замечательных новогодних традиций этого зажигательного праздника — запуск фейерверков, взрыв петард и другой пиротехники, которая создаёт волшебную атмосферу. Кроме положительных эмоций, которые приносит запуск салютов, у такой забавы есть и другая сторона — опасность для здоровья людей. Большинство населения нашей страны, в сочетании с отличным настроением и под влиянием алкоголя, забывает о технике безопасности, что приводит к печальным последствиям, особенно с детьми. Последствия, к которым может привести несоблюдение техники безопасности при использовании праздничной пиротехники: серьёзные травмы зрения, травмы и ожоги рук. Большинство пострадавших от пиротехники — дети в возрасте от десяти до четырнадцати лет. Также у детей фиксируют самые тяжёлые травмы из всех пострадавших: ожоги лица и шрамы от них, которые остаются на всю жизнь. Кроме этого, важно знать, что на данный момент запрещена оптовая и розничная продажа пиротехники. Запрет на реализацию пиротехнических изделий ввели с 12 августа. Он будет действовать до особого решения правительства. Об этом говорится в Постановлении Совмина № 475 от 11 августа, которое опубликовано на Национальном правовом интернет-портале.
Для новогоднего настроения без ограничений рекомендуем использовать бенгальские огни, хлопушки (могут быть с конфетти, серпантином или с игрушкой. По технике безопасности их рекомендуется использовать вне помещения, не направляя в людей) и фонтаны (идеальный вариант пиротехники для семей с маленькими детьми, потому как они не издают громких звуков и хлопков).
Будьте внимательны и осторожны!
Поздравляем с наступающим Новым годом! Желаем всего наилучшего. Берегите себя».
Начальник Воложинского РОВД
Веревчик Д.А.