222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Воложинский районный центр культуры приветствует и поздравляет с Рождеством и Новым годом гостей и жителей города и района.
В центре культуры есть возможность приобрести эксклюзивные сувениры ручной работы в «Сувенирной лавке» и посетить фотозону.
Развёрнута выставка новогодних игрушек и открыток “Падарожжа ў дзяцінства” в музейной экспозиции “Родам з СССР” (здание народного объединения народных мастеров «Скарбніца», ул.Партизанская, 26).
Дзень нараджэння Ісуса Хрыста вось ужо амаль 2000 гадоў адзначаюць мільёны людзей. Аб'ядноўвае іх адно - вера ў Госпада Ісуса Хрыста. Да гэтага казачнага дня супрацоўнікамі бібліятэкі аформлена выстава «Памятаю, памятаю Каляды – ёлкі, свечкі, свята!». На кнігах прадстаўлена рознага роду інфармацыя аб гэтым выдатным свяце, аб яго гісторыі і векавых традыцыях.
У навагоднюю ноч 1 студзеня на пл. Свабоды ў г. Валожыне была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма «Любімы горад, з Новым годам!». Сваімі песнямі радавалі салісты ГУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры»: Вікторыя Пятровіч, народны ансамбль народнай песні «Сваякі». Вядучыя мерапрыемства – Вераніка Ляшкевіч і Уладзімір Ціханоўскі. Святочную атмасферу працягнула запальная дыскатэка з Дзедам Марозам і Снягуркай. На працягу ўсяго мерапрыемства праводзілася бяспройгрышная латарэя!
В новогоднюю ночь 1 января на пл.Свободы в г.Воложине была организована концертно-развлекательная программа «Любимый город, с Новым годом!». Своими песнями радовали солисты ГУК «Воложинский районный центр культуры»: Виктория Петрович, народный ансамбль народной песни «Сваякі». Ведущие мероприятия – Вероника Лешкевич и Владимир Тихоновский. Праздничную атмосферу продолжила зажигательная дискотека с Дедом Морозом и Снегурочкой. На протяжении всего мероприятия проводилась беспроигрышная лотерея!
З мэтай арганізацыі эфектыўнага вольнага часу, занятасці і аздараўлення навучэнцаў устаноў адукацыі Валожынскага раёна ў перыяд зімовых канікул з 26 па 31 снежня 2020 года было арганізавана аздараўленне навучэнцаў у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем на базе 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
По традиции клубные учреждения Воложинского района создают праздничное настроение на период новогодних и Рождественских праздников. Украшены фасады зданий, организованы фотозоны.
Развёрнута выставка новогодних игрушек и открыток “Падарожжа ў дзяцінства” в музейной экспозиции “Родам з СССР” (здание народного объединения народных мастеров «Скарбніца», ул.Партизанская, 26).
У жителей города и района есть возможность приобрести эксклюзивные сувениры ручной работы в «Сувенирной лавке», в Воложинском районном центре культуры.
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прымае спаборніцтвы па лыжных гонках - трэці этап Кубка Усходняй Еўропы. За ўзнагароды змагаюцца спартсмены з Беларусі і Расіі.
Вытворчасць прадуктаў харчавання ў Беларусі ў студзені-кастрычніку 2020 года вырасла на 3,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» (далее – Воложинский РЦГиЭ) информирует о том, что заместителем Министра - Главным государственным санитарным врачом Республики Беларусь вынесено Постановление от 30.12.2020 года № 27 «О запрете ввоза на территорию Республики Беларусь, реализации, хранения, транспортировки, использования жидкости стеклоомывающей низкозамерзающей «NORD CITY» минус 30ºС, производства ООО «САТА АЗОРЕС», Российская Федерация», свидетельство о государственной регистрации № KG.11.01.09.015.Е.002701.07.20 от 24.07.2020.
Указанная продукция не соответствует «Единым санитарно-эпидемиологическим и гигиеническим требованиям к товарам, подлежащим санитарно-эпидемиологическому надзору (контролю)», утвержденным Решением Комиссии таможенного Союза № 299 от 28 мая 2010г, п. 5.2 приложения 5А к Разделу 5 Главы II - по содержанию метанола (протоколы ГУ «Брестский облЦГЭиОЗ» от 08.12.2020 г. № 691-Е; ГУ «Республиканский ЦГЭиОЗ» от 16.12.2020 г. № 615 ГН/18-6-464), и подлежит изъятию из обращения при наличии в торговой сети.
Врач-гигиенист
Воложинского РЦГиЭ Н.М. Булова
Фізікам і лірыкам смела можна назваць спецыяліста аддзела карпаратыўнага бізнесу РКЦ № 14 у горадзе Валожыне філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Мінскага абласнога ўпраўлення Алену Мікалаеўну ЦІГАНІНУ.
Дзяўчынкай яна мела столькі захапленняў, што навакольным здавалася: у свой час будуць праблемы з прафесійным вызначэннем. Мяркуйце толькі: то ў касманаўты збярэцца падацца, то ў артысткі цырка. Перыядычна бачыла сябе і выкладчыкам, і вучоным, і мастацтвазнаўцам. Пры жаданні спіс можна падоўжыць. Што ж рабіць, калі здольнасцей і талентаў ураджэнцы г. п. Карма Гомельскай вобласці дасталося столькі, што не пералічыць. У маленстве, яшчэ на малой радзіме, і пазней, калі сям’я з-за Чарнобыльскай аварыі перабралася ў Дзяржынск, Алена вызначалася небывалай творчай актыўнасцю – спявала, танцавала, займалася спортам, малявала. Нават многія віды рукадзелля засвоіла. Школьныя прадметы даваліся аднолькава лёгка. А вось бліжэй да заканчэння школы (з залатым медалём!) адчула: менавіта дакладныя навукі і ёсць прызванне. Што вывучаць, ведала, а вось прафесійная будучыня па-ранейшаму ўяўлялася не канкрэтнай. Але яна не з тых, хто будзе сядзець і чакаць нейкага прасвятлення. Не, ужо ў тыя гады свядома абрала сваім крэда “Рух наперад”. Таму паспяхова прайшла субяседаванне і без экзаменаў паступіла на фізіка-матэматычны факультэт педуніверсітэта.
Вучыцца было лёгка і цікава. Школа, дзеці, неабходнасць весці ўрокі, арганізоўваць пазакласную дзейнасць не палохалі. Дзесяць гадоў у педагогіцы і зараз успамінае з задавальненнем. Тым больш, што, дзякуючы дыплому настаўніка, яна трапіла на Валожыншчыну, дзе сустрэла сваю другую палавіну – мужа Дзмітрыя, з якім стварыла моцную сям’ю. У іх ячэйцы грамадства з’явіліся дзве дачкі Ульяна і Дар’я – такія ж, як і матуля, мілыя і таленавітыя дзяўчынкі.
Калі маладая жанчына атрымала прапанову памяняць работу (у банкаўскай установе з’явілася вакансія), з уласцівай ёй разважлівасцю разгледзела пытанне з розных бакоў і прыняла рашэнне. Шчыра прызнаецца, што вундэркіндам сябе не адчувала. Новая справа давалася няпроста. Аднак яе першы настаўнік у асваенні службовых абавязкаў, вопытны спецыяліст Ала Аркадзьеўна Буйлава аказалася на дзіва цярплівым і далікатным чалавекам. Нават у першыя дні ў аддзеле разлікаў будучы спецыяліст Ціганіна не адчувала неабходнасці палічыць спробу асваення складаных навыкаў эксперыментам і вярнуцца да больш звыклай работы.
За дзесяць гадоў, што прайшлі з пары, калі толькі-толькі прыступіла да разлікова-касавага абслугоўвання юрыдычных асоб, прайшло дзесяць гадоў. За гэты час адбылося некалькі рэарганізацый цэнтра. Яны закранулі і склад калектыву, і назвы аддзелаў. Значны вопыт набыла Алена Мікалаеўна ў аддзеле актыўных банкаўскіх аперацый пад кіраўніцтвам вопытнага прафесіянала Яўгеніі Іванаўны Грыбоўскай. Сёння ж працуе з больш чым 90 юрыдычнымі асобамі ў кірунку знаёмства іх з навейшымі крэдытнымі прадуктамі, што ствараюцца Белаграпрамбанкам для сваіх кліентаў. Па-сапраўднаму жывая справа патрабуе адмысловых ведаў, пастаяннага самаразвіцця, выключнай камунікабельнасці.
Бландзінка з прывабнай, амаль мадэльнай знешнасцю прызнаецца, што лічыць сябе шчаслівым чалавекам – з натхненнем штораніцы спяшаецца на працу, а пасля з цудоўным настроем і радасцю крочыць дадому, дзе паспявае стварыць утульнасць для родных, праявіць нядрэнныя кулінарныя здольнасці, заняцца фізічнай культурай і абавязкова парэлаксаваць з кнігай у руках. Як і належыць кожнай сапраўднай жанчыне, знаходзіць Алена Мікалаеўна і некалькі хвілін для догляду за сабой. І гэта не эгаізм ці самалюбаванне – работа з людзьмі, павага да іх дыктуюць свае правілы, сярод іх, акрамя ветлівасці і цярпення, – прывабны знешні выгляд і шчырая ўсмешка.