222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" зарэгістравана ТАА "Навукова-тэхнічная кампанія па драўляных канструкцыях "Краўнхоўмс" (КНР), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.
Беларусь і Узбекістан развіваюць узаемадзеянне ў галіне электронных закупак, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.
28 мая 2020 года з 10.00 да 11.00 прамую тэлефонную лінію будзе праводзіць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Лук'янаў Уладзімір Міхайлавіч.
16 мая ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбудзецца прамая тэлефонная лінія.
Беларусь далучылася да Міжнароднай канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў і кіраванні імі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Машынабудаўнічыя прадпрыемствы Цэнтральнага рэгіёна выводзяць на рынак новыя распрацоўкі, развіваюць такі кірунак, як электратранспарт, паведамляе Беларусь 1.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў указ нумар 159 "Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У рамках святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі наш раён наведаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур. Ён завітаў на мемарыяльны комплекс у вёсцы Доры, каб аддаць даніну памяці загінуўшым у час ваеннага ліхалецця мясцовым жыхарам і ўскласці кветкі да пастамента.
Выбар месца правядзення акцыі Павел Уладзіміравіч зрабіў невыпадкова. Валожыншчына для яго не чужая, тут ён пачынаў свой працоўны шлях: з 1988 па 1993 год узначальваў раённае аддзяленне Белаграпрамбанка. І да адкрыцця азначанага мемарыяльнага комплексу ў 1991 годзе таксама меў непасрэднае дачыненне.
На месцы кіраўніка Нацбанка сустрэлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, прадстаўнікі БРСМ і грамадскасці. Выканаўшы пачэсную місію, Павел Калаур адзначыў: «Хто не памятае свайго мінулага, будзе вымушаны перажыць яго зноў. Мы павінны ўмець вучыцца на старых памылках, каб не дапусціць іх у далейшым. Наша задача сёння – захаваць памяць у сэрцах і перадаць яе наступным пакаленням у імя светлай будучыні. А жыхарам раёна ў гэтыя велічныя дні жадаю здароўя, шчасця і мірнага неба. І заўсёды памятаць адзін пра аднаго».
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь таксама ўсклаў кветкі да помніка ў гонар 70 спаленых гітлераўцамі жыхароў у суседняй вёсцы Сярэдняе Сяло, а затым зрабіў прыемны падарунак мясцоваму школьнаму музею. Цяпер сярод экспанатаў часоў Вялікай Айчыннай будзе зіхацець юбілейная манета, выпушчаная Нацбанкам Беларусі да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Гістарычная даведка:
Мемарыяльны комплекс у вёсцы Доры быў пабудаваны ў 1991 годзе на месцы царквы, спаленай фашыстамі з 257 людзьмі, якія знаходзіліся ўнутры яе.
...Усё пачалося ўвечары 22 ліпеня 1943 года. Фашысцкія захопнікі сабралі ўсіх жыхароў вёскі Доры і падзялілі іх на дзве часткі: адна частка павінна была адправіцца ў Германію на прымусовыя работы, а другую, што складалася з дзяцей, старых і жанчын, сагналі ў мясцовую царкву.
Фашысты разрадзілі аўтаматы ў натоўп, а затым падпалілі храм. Выратавацца ўдалося толькі траім жыхарам, якія схаваліся ў лесе і затым далучыліся да партызанаў.
У 1961 годзе на падмурку спаленай царквы быў устаноўлены помнік, а ў 1991 годзе – мемарыяльны комплекс «Удовы. Загінуўшых чакаюць вечна». Аўтарамі праекта з’яўляюцца скульптар Мікалай Кандрацьеў, архітэктары Вольга Уладыкіна і Станіслаў Федчанка. Кампазіцыя створана такім чынам, каб скульптуры і малыя архітэктурныя формы дынамічна спалучаліся з навакольнай мясцовасцю, каб кожны элемент нагадваў аб страшнай трагедыі.
Арыгінал кампазіцыі сёння знаходзіцца ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, а ў вёсцы Доры — копія, адлітая ў метале. Асноўны элемент комплексу – фігуры пяці смуткуючых жанчын, якія сталі сімвалам тысяч нявыдуманых лёсаў.
Мемарыяльны комплекс у вёсцы Доры ўваходзіць у склад шматлікіх пазнавальных тураў па Беларусі, тураў выхаднога дня і іншых тэматычных мерапрыемстваў.