222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У рамках распрацоўкі Праграмы будаўніцтва, рэканструкцыі знешніх сетак электразабеспячэння (сетак і абсталявання) на 2021-2025 гады для пашырэння магчымасцяў выкарыстання электрычнай энергіі ў жыллёвым фондзе для мэт цеплазабеспячэння (ацяплення) і гарачага водазабеспячэння Валожынскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць апытанне грамадзян (домаўладальнікаў ), якія выкарыстоўваюць пячное ацяпленне або газазабеспячэнне (ад балонаў), жадаючых у 2021-2025 годзе правесці капітальны рамонт жылога дома для выкарыстання электрычнай энергіі для мэт цяплазабеспячэння (ацяплення), гарачага водазабеспячэння і ежапрыгатавання.
З мэтай аператыўнага збору інфармацыі просім запоўніць апытальны ліст (бланк размешчаны на сайце Валожынскага райвыканкама, у раённым выканаўчым камітэце 1 паверх і ў адміністрацыях пассельвыканкамамі раёна).
Домаўладальнікі Валожынскага раёна пасля запаўнення апытальнага ліста прадстаўляюць яго ў пассельвыканкам па месцы жыхарства (з дапамогай пошты, электроннага адрасу, інш.).
Домаўладальнікі горада Валожына пасля запаўнення апытальнага ліста прадстаўляюць яго ў сектар архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама па пошце (з пазнакай для сектара архітэктуры), на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або ў раённы выканаўчы камітэт (1 паверх).
Усе апытальныя лісты будуць прааналізаваны для далейшай работы па распрацоўцы Праграмы будаўніцтва, рэканструкцыі знешніх сетак электразабеспячэння (сетак і абсталявання) на 2021-2025 гады.
Узор Ліста апытання прыкладаецца.

Гэта значнае і хвалюючае для кожнага жыхара нашай краіны свята. Мы адзначаем яго як даніну памяці і глыбокай павагі да слаўных абаронцаў Айчыны. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці народа, застаецца навечна ўпісанай у гераічны летапіс нашай Радзімы!
Дарагія ветэраны, мы шануем і памятаем вашы франтавыя і працоўныя подзвігі. Нізкі ўсім вам паклон за тое, як самааддана, гераічна на фронце і ў тыле набліжалі доўгачаканы Дзень Вялікай Перамогі, як аднаўлялі краіну з руін. Здабыты вамі мір і сёння натхняе сучаснікаў на новыя здзяйсненні, умацоўвае дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці і ісці наперад. Дзень Перамогі – гэта тое, што аб’ядноўвае нас і робіць непахіснымі перад любымі выпрабаваннямі. І сёння наша задача – не даць маладым пакаленням забыцца пра тое, якой цаной, якой выключнай мужнасцю, адзінствам волі і сілай духу была заваявана Перамога.
Паважаныя ветэраны, жыхары і госці Валожыншчыны, у гэта вялікае свята ад усёй душы жадаем вам здароўя, дабрабыту, мірнага неба і невычэрпнай веры ў лепшую будучыню.
З Днём Перамогі ўсіх!
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген КРУКОВІЧ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Пётр БІБІК

9 мая адзначаецца светлае і радаснае свята – Дзень Перамогі. Ён даўно ўвайшоў у наша жыццё як сімвал свабоды, гераізму, дружбы і салідарнасці. У гэты дзень мы па-асобаму, з удзячнасцю і прызнаннем успамінаем ратны і працоўны подзвігі старэйшых пакаленняў, ветэранаў і ўдзельнікаў самай працяглай і кровапралітнай вайны.
Сёння наша памяць звернута менавіта да тых, хто набліжаў гэту дату. Немагчыма пераацаніць уклад і заслугі ў Перамогу жыхароў Міншчыны, якія самааддана змагаліся супраць ненавіснага ворага і зведалі неймаверныя нягоды вайны. Дзякуючы вашаму гераізму і мужнасці, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць мірна жыць, працаваць і выхоўваць дзяцей. І няхай яны ніколі не пазнаюць жахаў вайны.
Нізкі паклон вам, адважныя франтавікі, партызаны і падпольшчыкі, мужныя працаўнікі тылу і тыя, хто аддаў сваё жыццё ў імя выратавання Радзімы! Шчырая вам падзяка ад нас і будучых пакаленняў!
Наша мірная праца сёння з’яўляецца годным працягам памяці тых гераічных дзён. Мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і робім усё магчымае ў імя міру і шчасця на Зямлі.
Сардэчна віншую ўсіх са святам Вялікай Перамогі! Жадаю моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту, аптымізму, цяпла і ўтульнасці ў вашых дамах і сем’ях.
Наталля ЯКУБІЦКАЯ,
старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

Шчыра віншую вас з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – вялікім святам у гісторыі нашага народа, у якім зліліся ў адно душэўны боль аб цяжкіх стратах і светлая радасць Вялікай Перамогі.
Нягледзячы на тое, што той слаўны дзень усё далей адыходзіць у глыбіню гадоў, Перамога мае вялікае значэнне для нашай Радзімы. На жаль, сёння засталося мала людзей, якім мы можам асабіста сказаць «дзякуй» за подзвіг. Але мы павінны зрабіць усё, каб цяперашняе і будучае маладыя пакаленні заўжды памяталі і паважалі гэту дату і ўсё тое, што за ёй стаіць. Няхай кожны малады чалавек ведае, якіх страт каштавала нам страшная вайна, і ніколі не здрадзіць ідэалам, крывёй напісаным на нашай зямлі: наша Радзіма – гэта Радзіма вялікага непакоранага народа.
Выказваю прызнанне і нізкі паклон ветэранам за мірнае неба. Вам, а таксама ўсім валожынцам жадаю здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, і каб больш нікому і ніколі не давялося адчуць выпрабаванняў вайны!
Міру і шчасця ўсім!
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
сёмага склікання
Ад усёй душы віншую вас з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі!
У гісторыі нашага народа 9 мая 1945 года стала светла і незабыўнай датай, сапраўдным святам са слязамі на вачах. Перамога над самым крывавым агрэсарам усіх часоў была здабыта ахвярным гераізмам нашых байцоў у вогнішчах баёў, непасільнай працай у тыле, дзе кавалася ўсё неабходнае для фронту. Найцяжэйшыя выпрабаванні абрушыліся на зямлю Беларусі, гарады і вёскі якой былі ператвораны ў руіны і попел. Зверствы акупантаў не зламалі дух народа. На свяшчэнную барацьбу падняліся і старыя, і малыя. Беларускія патрыёты змагаліся на ўсіх франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі.
Вялікі ўклад у разгром ворага ўнесла і наша родная Міншчына. За доблесць і мужнасць, праяўленыя ў баях Вялікай Айчыннай, больш за 80 яе ўраджэнцаў і жыхароў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.
На жаль, час нікога не шкадуе. Сёння ўсё менш і менш з намі жывых сведак і аўтараў Вялікага Подзвігу савецкага народа. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!
Назаўсёды ў нашай памяці застануцца тыя, хто змог прайсці праз ваеннае ліхалецце, перад кім мы ў неаплатным даўгу. Вечная слава ўсім, хто аддаў жыццё за нашу свабоду, за шчасце будучых пакаленняў!
Наш абавязак – быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Няхай іх подзвіг заўсёды будзе для нас крыніцай гонару і натхнення на яркія здзяйсненні.
Са светлым святам вас, дарагія землякі! З Днём Перамогі!
Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Паважаныя ветэраны, шаноўныя валожынцы і госці нашай зямлі!
7 мая адсвяткаваў 80-годдзе з дня нараджэння вядомы ў Валожыне чалавек, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Юрый Андрэевіч Кліцоў.
Гэта – адзін з самых старэйшых воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне. У 1986-1988 гадах яму давялося несці баявую службу ў якасці начальніка сакрэтнай часці. Юрый Андрэевіч не аднойчы сутыкаўся з небяспекай і пагрозай жыццю, але заўсёды мужна і годна перамагаў любыя выпрабаванні. У арсенале баявых узнагарод сапраўднага мужчыны – медалі “За баявыя заслугі”, «Ад удзячнага афганскага народа», ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і іншыя.
Юрый Андрэевіч стаяў ля вытокаў стварэння ветэранскага руху афганцаў Валожыншчыны, з’яўляецца членам прэзідыума раённага аб’яднання ветэранаў.
Раённы савет ветэранаў, баявыя таварышы і ўсе, хто ведае і паважае гэтага разумнага, з пачуццём гумару чалавека, цудоўнага сябра, віншуюць яго з прыгожай датай і шчыра, ад усёй душы жадаюць моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны Ваш дзень, дарагі Юрый Андрэевіч, будзе напоўнены радасцю і прыемнымі ўражаннямі, а Ваша шчодрая душа заўсёды застаецца маладой!
У важнай акцыі «Марафоне падтрымкі», ініцыіраваным грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» для дапамогі ўрачам, малодшаму медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя рознага тыпу, якія знаходзяцца ў рэжыме кругласутачнага знаходжання на працоўным месцы, пацыентам і медыцынскаму персаналу бальніц сястрынскага догляду, медыцынскаму персаналу інтэрнатных устаноў, прынялі непасрэдны ўдзел і прадстаўнікі Валожыншчыны.
Старшыня райарганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Галіна РАЙ на бягучым тыдні завітала ў цэнтральную раённую бальніцу. У рамках акцыі яна прывезла мікрахвалевую печ «Гарызонт», перададзеную грамадскім аб’яднаннем, а таксама пакупку, зробленую на сабраныя грошы ад прадстаўніц пярвічак тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва і філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» – халадзільнік «Атлант».
У «Марафоне падтрымкі» паўдзельнічала і пярвічная арганізацыя «БСЖ» Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва», пералічыўшы сабраныя сродкі на асобны дабрачынны рахунак, адкрыты для рэалізацыі акцыі «Марафон падтрымкі». Рэквізіты яго наступныя:
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ ЖАНЧЫН»
УНП 100094859
BY06AKBB31350000001100000000
у ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»,
BIK AKBBBY2X
Фізічным асобам для пералічэння сродкаў на дабрачынны рахунак можна скарыстацца «АРІП / дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні / жаночыя грамадскія аб’яднанні / Беларускі саюз жанчын / дабрачынны ўзнос». Далей увесці прозвішча, імя і суму ўзносу.
У гэты прыгожы, сонечны час хочацца гаварыць пра добрыя, радасныя падзеі. Аднак вірусная эпідэмія не дае такой магчымасці. Зараз мы ўсе стараемся справіцца з нябачным ворагам. Не застаюцца ўбаку ад агульнай справы і прафсаюзы.
Арганізацыя аказвае падтрымку і словам, і справамі. У райкамах галіновых прафсаюзаў, пярвічных прафсаюзных арганізацыях прыняты рашэнні аб стварэнні кас узаемнай дапамогі. Грошы выдзяляюцца членам прафсаюзаў, якія трапілі ў цяжкае становішча (хвароба, лячэнне), а таксама на набыццё сродкаў дэзынфекцыі і абароны органаў дыхання.
Пры абласным аб’яднанні створаны спецыяльны Фонд, куды паступаюць узносы ад усіх прафсаюзных арганізацый сталічнага рэгіёну. Сваю лепту ўнеслі і прафсаюзныя арганізацыі нашага раёна.
На дадзены момант гэты Фонд выдзеліў грошы на закупку масак, якія перададзены ў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», для работнікаў ДУ «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» набыты супрацьчумныя касцюмы і бахілы. За сродкі раённага аб’яднання прафсаюзаў медыкі цэнтральнай раённай бальніцы забяспечаны пітной вадой і крэмам для рук.
У сённяшняй няпростай сітуацыі вельмі важна, каб кожны чалавек адчуваў асабістую адказнасць за захаванне здароўя свайго, блізкіх і калег. Не так даўно прафсаюзы арганізавалі акцыю «Прафсаюзы Міншчыны – медыкам да свята Першамаю», у рамках якой перададзены прадуктовыя наборы для ўрачоў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, аказана дапамога пацыентам з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.
Прафсаюзы Валожыншчыны выказваюць словы падзякі вам, дарагія медыкі, за вашу нялёгкую працу і жадаюць здароўя, пазітыўнага настрою. Спадзяёмся, што разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці і вырашыць праблемы.
Вераніка ЗАГОРСКАЯ,
старшыня раённага
аб’яднання прафсаюзаў
Нарадзілася яна ў 1983 годзе ў горадзе Апосталава, што ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Мае вышэйшую адукацыю: у 2009 годзе закончыла Беларускі інстытут правазнаўства, цяпер – студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь завочнай формы навучання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка». У 2003 годзе закончыла Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, займеўшы спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».
З 2003 года Вольга Сяргееўна працуе на Валожыншчыне. Спачатку інжынерам ва УП «Івянецкая крыніца», затым па 2010 год – інспектарам Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне. З 2010 па 2015 год працавала галоўным бухгалтарам ПП «БудРэспект», пасля – на пасадзе начальніка аддзела эканомікі райвыканкама. З 2016 па 2018 год узначальвала КУП «Валожынскі РКБА». Да моманту цяперашняга назначэння В. С. Багатырова працавала кіраўніком спраў раённага выканаўчага камітэта.