222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Беларусь і Расія ўзгаднілі прагнозныя балансы попыту і прапанавання па пастаўках прадуктаў харчавання на 2020 год, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.
Выхаванка аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна БАЎТРЭЛЬ адзначана дыпломам за ўдзел у VII фестывалі людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Снежны карагод”.
Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “ТэхнаЁлка”, які праводзіцца штогод ва ўстановах дадатковай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, педагогі і нувучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя пачалі рыхтавацца яшчэ з восені. На першым этапе было прадстаўлена ад дзесяці вучэбных груп дванаццаць экспанатаў у намінацыях “Дызайн-ёлка”, “Калядная кампазіцыя”, “Святочныя ўпрыгажэнні”, “Сімвал 2020 года”.
На вобласць журы адабрала шэсць работ. У фінале, які адбыўся ў Мар’інай Горцы, удзельнічалі чатыры нашы кампазіцыі: “Ёлка запальвае агні” (навучэнкі Міла Валошка і Ірына Зарэцкая, майстры вытворчага навучання Валянціна Рафаловіч і Святлана Жабко), “Баль у Папялушкі” (навучэнкі Вікторыя Сетун, Вікторыя Александровіч і Вераніка Шыханцова, выкладчык Ірына Жытарук і майстар вытворчага навучання Алена Карповіч), “Тэхна-абажур” (навучэнец Андрэй Патаповіч, выкладчык Таццяна Шумская і майстар вытворчага навучання Віктар Ніканчук), “Араты” (навучэнец Дзмітрый Арцюкевіч і выкладчык Аляксандр Міхасенка).
Падчас адбору гэтых работ журы адзначыла не толькі высокі ўзровень фантазіі і мастацкі густ аўтараў, але і прафесійную скіраванасць кампазіцый, выкарыстанне нетрадыцыйных матэрыялаў пры іх стварэнні. Напрыклад, асновай для “Аратага” стаў сапраўдны каленвал ад трактара, а каб адбыўся “Баль для Папялушкі”, жанчыны і дзяўчаты з залатымі рукамі выкарысталі старую швейную машынку і безліч розных дэталяў. Як паведамілі ў ліцэі, літаральна з дня на дзень там чакаюць абвяшчэння пераможцаў, чые работы будуць прадстаўлены на рэспубліцы. Дарэчы, у самой навучальнай установе выстава цудоўных рукатворных ёлак працуе яшчэ з 17 лістапада. У дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшло яе адкрыццё.
Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае, што згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, з 25 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі дзейнічае забарона на вылаў мянтуза звычайнага, які працягнецца па 28 лютага 2020 года. У гэты перыяд мянтуз ідзе на нераст.
Цуд на Новы год падарылі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» выхаванцам Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця іх даўнія і новыя сябры – прадстаўнікі дзяржаўных структур, ведамстваў і службаў розных узроўняў.
Адбыўся фінал галоўнага дзіцячага спартыўна-масавага мерапрыемства Рэспублікі Беларусь “300 талентаў для каралевы”.
У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” на базе СШ № 2 г. Валожына адбыўся раённы фестываль дзіцячай творчасці “Запалі сваю зорку”. У інклюзіўным мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы гарадскіх школ, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Івянецкага дома-інтэрната і аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю ТЦСАН.
У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” на базе СШ № 2 г. Валожына адбыўся раённы фестываль дзіцячай творчасці “Запалі сваю зорку”. У інклюзіўным мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы гарадскіх школ, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Івянецкага дома-інтэрната і аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю ТЦСАН.
Адбыўся фінал галоўнага дзіцячага спартыўна-масавага мерапрыемства Рэспублікі Беларусь “300 талентаў для каралевы”.
Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" і павіншаваў з надыходзячымі святамі выхаванцаў Чурленскага вучэбна-вытворчага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа ў Вілейскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства.