Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

130 гадоў таму ў Івянцы нарадзіўся Апалінарый Пупко – выдатны народны ўмелец, вядомы разьбяр, мастак.

Творчая спадчына Апалінарыя Фларыянавіча Пупко ўжо належыць гісторыі і ўяўляе неацэнны пласт духоўнай і матэрыяльнай культуры нацыі. Івянецкая зямля дала Беларусі таленавітага творцу – носьбіта найкаштоўнейшых, глыбінных традыцый народнага разьбярства, самабытнага мастака-жывапісца, адмысловага графіка. Будучы прадстаўніком рэнесансу беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя, ён усёй сваёй творчасцю аддана служыў Беларусі, таму яго працы знаходзяць жывы водгалас у сучасным працэсе развіцця народнага мастацтва.

10 11 23 43

Ён паходзіў з вядомага роду Пупкаў, які славіўся сваімі патомнымі майстрамі-мулярамі, ганчарамі, разьбярамі, чырванадрэўшчыкамі. З малаком маці ўвабраў у сябе дух таго творчага асяроддзя, што быў уласцівы Івянцу як буйнейшаму цэнтру народнага мастацтва, росквіт якога прыпадае на дзіцячыя і юнацкія гады Апалінарыя.

Нарадзіўся Апалінарый Фларыянавіч 12 лістапада 1893 года. Усё яго доўгае і плённае жыццё прайшло ў мястэчку, за выключэннем двухгадовай вучобы ў прыватнай гімназіі ў Мінску ды нешматлікіх вандровак у Вільню разам з братам Вацлавам, які друкаваў свае допісы ў “Нашай ніве” пад псеўданімам “Хфэлька з Івенца”.

Пасля заканчэння Івянецкага 4-гадовага вучылішча яму давялося паспытаць хлеба з працы рахункавода, затым выкладаў маляванне, чарчэнне ў школе, кіраваў самадзейным гуртком пры Доме піянераў. Праводзіў культурна-асветніцкую работу ў самадзейным Беларускім тэатры гарадка. Пры Польшчы ў 30-я гады прымаў удзел у ролі рэжысёра, акцёра і мастака-дэкаратара.

Усяму гэтаму душэўнаму ўздыму спрыялі любоў да сваёй маладой жонкі Яніны і дзяцей, а таксама найбагацейшая бібліятэка, дзе захоўваліся кнігі расійскіх, польскіх, беларускіх і іншых пісьменнікаў. Бібліятэка была канфіскавана па палітычных меркаваннях.

Смерць маленькай дачкі, а потым жонкі дадалі клопатаў у жыцці. Пад яго апекай больш чым на дзесяць гадоў засталася дачка. У 57 гадоў ён другі раз ажаніўся і ад гэтага шлюбу мае яшчэ
дзвюх дачок, хоць марыў мець наследніка – прадаўжальніка свайго роду і справы. Нялёгкая праца, боль па любімых пакінулі цяжкі асадак, што адбілася на здароўі – пагоршыўся зрок.

У той час жыхары не разумелі яго: лічылі, што выразаў “дурняў, нікому непатрэбных”. Мясцовая ўлада не заўсёды ўспрымала Апалінарыя Фларыянавіча, сцвярджаючы, што Пупко ніякіх заслуг не мае перад савецкай уладай, бо выразае не тыя партрэты – не бацькоў усіх народаў Леніна і Сталіна. За гэта яму адмаўлялі ў праве на пенсію, усяляк чынілі перашкоды ў справах – то праблемы з дровамі, то з нарыхтоўкай матэрыялу для разьбы. А людзі з усяго Савецкага Саюза, з замежжа ехалі да яго ў дом, каб зірнуць на творчасць, удыхнуць глыток даўніны, каб дакрануцца сэрцам да сапраўднага, найбагацейшага мастацтва нашага народа, пра што сведчаць шматлікія водгукі ў кнігах гасцей.

Цікавыя метамарфозы і прыгоды здараліся ў жыцці з творамі майстра. Аднойчы мясцовыя хуліганы ноччу выцягнулі з яго майстэрні скульптуру чорта, і ў імгненне вока адзін з удзельнікаў стаў цвярозым. Так уразіла яго скульптура, што той прыняў нячысціка за сапраўднага і, перахрысціўшыся, уцёк, ды так хутка, што да першых пеўняў блукаў па акрузе гарадка і не ведаў, дзе знаходзіцца.
Яшчэ адзін прыклад. Пасля таго, як немцы хутка адступілі з Івянца, і яшчэ была чуваць артылерыйская кананада, купіў гаспадар карову на базары ў аднаго партызана. А праз нейкі час апазнаў карову стары гаспадар, селянін з далёкіх хутароў, і заявіў у суд. Мастак так размаляваў карову, што сапраўдны гаспадар яе не прызнаў. Але следчы вельмі любіў жывёлу і вырашыў яе пагладзіць, пасля чаго яго рука па локаць аказалася ў фарбе. Плакалі Пупковы грошы і магарыч.

У 1916 годзе ў перыяд руска-германскай вайны фронт праходзіў у 10-15 кіламетрах ад Івянца. У гэты час будучы прафесійны рэвалюцыянер, вядомы савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч Міхаіл Фрунзэ быў начальнікам Усерасійскага земскага саюза фронту, які аказваў дапамогу параненым, інвалідам вайны ў найхутчэйшым выздараўленні. Адначасова праводзіў палітычную, рэвалюцыйную работу сярод салдат. Ён і заўважыў маладога пісьменнага салдата, якім аказаўся Апалінарый Пупко, і ўзяў яго да сябе пісарам. Праходзячы па вуліцах гарадка, Міхаіл Васільевіч убачыў дыхтоўны дом Пупко, зайшоў і агледзеў яго, пагаварыў з гаспадарамі і застаўся жыць. Незабыўная асоба Міхаіла Фрунзэ так зачаравала Апалінарыя Фларыянавіча, што многія яго работы былі прысвечаны гэтаму вялікаму чалавеку.

10 11 23 43

Бацькоўская хата стала для яго акадэміяй жыцця, тут сфарміраваўся яго творчы і грамадзянскі светапогляд. Фасад хаты-музея ўпрыгожаны разьбянымі карыятыдамі і ліштвамі. Побач узвышалася манументальная брама: на слупах-вушаках – рэльефныя выявы гусляра і жняі, над стрэшкай – аб’ёмная фігура арла з распасцёртымі крыламі, па цэнтры сіметрычных створак – дэкаратыўныя галовы львоў.

Уваход у веранду аздоблены рэльефамі сейбіта і местачковай мадонны з немаўляцем на руках. Шыбы размаляваны дэкаратыўнымі расліннымі букетамі пад вітраж. У самой верандзе ўсё было застаўлена скульптурамі і завешана жывапіснымі пейзажамі.

Сенцы-гасцёўня нагадвалі фонды музея, дзе можна было сустрэць культавую ўніяцкую скульптуру ХVIII стагоддзя.

Сцены і столь залы ўпрыгожаны роспісамі на гістарычную і міфалагічную тэматыку. Арганічна ў інтэр’ер упісаліся каміны, выштукаваныя з рэльефнай кафлі ХIХ стагоддзя і разьбяныя творы Апалінарыя.

Прафесійнай мастацкай адукацыі Апалінарый не атрымаў, але дадзены Богам талент патрабаваў самавыяўлення праз мастацкія вобразы. З дзяцінства з вялікай асалодай ён піша эцюды родных краявідаў акварэллю, лепіць з гліны, рэжа па дрэве, робіць малюнкі каляровымі алоўкамі.

У 1951 годзе рашэннем Баранавіцкага абласнога выканаўчага камітэта дом Апалінарыя Пупко прызнаны гістарычным помнікам. У яго работах тоіцца прыродны дар беларуса перакладаць усё ў жарт або ў нешта нерэальнае, казачнае-неверагоднае, напоўненае незвычайнымі вобразамі, зразумелымі толькі творцу.

У цяперашні час адкрыты для наведвання дом-музей А. Ф. Пупко, які размешчаны па вуліцы Камсамольскай, 87. Тут наведвальнікам пакажуць і раскажуць пра жыццёвы і творчы шлях народнага майстра.

Матэрыял прадастаўлены Івянецкім музеем традыцыйнай культуры

valozhin.by

Великий древнегреческий философ Сократ говорил, что профессия врача – от Бога. В ней случайных людей не бывает. Врач общей практики Марина Нехвядович много лет отдала медицине. Она никогда не позволяла и не позволяет себе быть равнодушной, ведь на нее надеются, ждут помощи и поддержки.

Марина Александровна – коренная воложинка. Здесь она родилась и выросла. Сразу же после окончания средней школы № 2 райцентра поступила в Витебский государственный медицинский университет. К своей мечте стать врачом шла целенаправленно. Еще в школьные годы она решила, что хочет лечить людей и обязательно станет доктором.

Со специализацией наша героиня определилась в процессе учебы. Изначально ей очень нравилась эндокринология, но выбор сделала в пользу терапии и ничуть не жалеет об этом.

В августе 1997 года Марина Александровна приступила к трудовой деятельности в Першайской участковой больнице. Вскоре молодой специалист перешла в Воложинскую центральную районную больницу, где появилась вакансия врача-терапевта на сельском приписном участке. Теперь она – врач общей практики на первом городском участке, куда входят 18 улиц вместе с прилегающими к ним переулками, и где проживают без малого 1600 человек, почти третья часть из которых – люди старше трудоспособного возраста.

Продолжение статьи читайте в № 45 газеты “Працоўная слава”

valozhin.by

Сёлетні год прынёс дырэктару Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлане ЗАЙЛЯНКОВАЙ заслужаны поспех: яе праца адзначана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама дыпломам фіналіста абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “За вернасць традыцыям і мудрасць рашэнняў” у намінацыі “Кіраўніцкая дзейнасць”. У 2021 годзе Святлана Міхайлаўна была названа “Чалавекам года Міншчыны” ў намінацыі “Сацыяльная сфера”. А па выніках работы за 2020 год – занесена на раённую Дошку гонару як лепшы работнік адукацыі. І гэта толькі апошнія дасягненні таленавітага педагога.

Усю сваю працоўную дзейнасць, ды і жыццё ўвогуле яна прысвяціла роднаму і дарагому сэрцу Івянцу. Прафесійнае стаўленне адбылося ў Івянецкім доме-інтэрнаце, дзе адпрацавала дваццаць гадоў, апошнія васемнаццаць дапамагае раскрываць творчыя здольнасці юнаму пакаленню.

– Святлана Міхайлаўна, можна сказаць, што 2023 год стаў як бы пачэсным вянцом усёй Вашай работы?

– Не ведаю, супадзенне гэта, ці не, але ў гэтым годзе спаўняецца сорак гадоў маёй педагагічнай дзейнасці. І вось – такія высокія ўзнагароды. Уражанні – невыказныя, нават і не чакала, што так ушануюць. Вельмі прыемна і радасна.

– Тым не менш, пагадзіцеся, кожны, хто працуе з вялікай адданасцю і душой, разлічвае, што яго старанне заўважаць?

– Сама па сабе я не публічны чалавек: саромеюся і адчуваю сябе некамфортна, калі мяне хваляць.

– Але ж узнагароды за Вамі, можна сказаць, наўздагон імчацца?

– Атрымліваецца, што так. Хаця інакш працаваць не ўмею.

– Акрамя стымула, гэта яшчэ і вялікая адказнасць?

– Безумоўна, таму і хвалююся: ці апраўдаю давер. У рабоце ж усялякае бывае.

Першую навучальную ўстанову скончыла з чырвоным дыпломам. І адразу ж паступіла на стацыянар у Інстытут культуры. Там атрымала такое ж пасведчанне. “На выдатна” адвучылася і ў педагагічным інстытуце імя Максіма Танка. Таму, можна сказаць, што я выдатніца па жыцці. Такім жа прынцыпам кіруюся і ў штодзённай рабоце.

– У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства Вы таксама выйшлі ў фінал? Якія ўражанні засталіся?

– Пакуль рыхтавалася, давялося, як у кінастужцы, нанова перагледзець старонкі ўсёй сваёй працы. І шчыра прызнаюся: гартаючы іх, не заўважыла нічога такога, пра што можна было сказаць: ой, зараз бы зрабіла зусім інакш. Гады, калі працавала ў доме-інтэрнаце, і што цяпер у рабоце маю, – мне хацелася ўсяго гэтага. Вельмі падабалася з дзецьмі займацца творчасцю: рабіць выставы, арганізоўваць агульнашкольныя мерапрыемствы.

Адзін раз былы начальнік аддзела адукацыі Святлана Валер’еўна Глябовіч, прысутнічаючы на мерапрыемстве, якое мы падрыхтавалі да Дня інвалідаў, пацікавілася ў Фёдара Лазаравіча Гольдшмідта, які тады кіраваў Івянецкім домам-інтэрнатам: “Хто гэта прыдумаў, хто зрабіў?” Вось так нас звёў лёс: праз колькі месяцаў мне паступіла прапанова ўзначаліць Івянецкі дом творчасці дзяцей і моладзі, на што з радасцю пагадзілася. Шчаслівы збег абставін дапамог мне раскрыцца ва ўсю моц, бо да гэтага ляжала душа.

– Цікава даведацца: адкуль ці ад каго ў Вас такая творчасць?

– Мой бацька Міхаіл Нікіфаравіч Гатальскі пісаў вершы, шмат дзе друкаваўся – нават выпушчаны яго зборнік. Ён быў настолькі таленавіты, што самастойна навучыўся іграць на акардэоне. Любіў фатаграфаваць. Рамантаваў радыёлы, тэлевізары. Меў вялікае кола зносін і кола інтарэсаў. Напэўна, усё гэта перадалося і мне.

З самага дзяцінства наведвала танцавальны гурток, секцыі па валейболе, баскетболе, лёгкай атлетыцы. Пры гэтым мне хапала часу “на выдатна” вучыцца. А іншага выбару не было, бо бацькі не дазволілі б займацца нечым яшчэ. Сёння вельмі шкадую, што не аддалі мяне ў музычную школу – так не хапае гэтых ведаў у штодзённай рабоце. Дарэчы, “памылку” выправіла праз трох сыноў: кожны там вучыўся.

Калі чую музыку, перад вачыма ўзнікае фантазія рухаў. Музыка, пакладзеная на словы, – вялікая сіла. Успамінаю, як песня “Ты ведаеш, матуля, я не такі, як усе…” сама падказала, як павінны танцаваць у пары хлопец і дзяўчына на калясках. Слухаць яе без слёз немагчыма – кожнае слова ідзе з глыбіні душы, таму і нумар атрымаўся вельмі кранальны.

– З такіх разнастайных захапленняў што было бліжэй?

– Мой любімы занятак – наведванне танцавальнага гуртка, у які пачала хадзіць з другога класа. Тут мела поспех: у падлеткавым узросце выступалі з гастролямі ў Польшчы, Маскве. Невыпадкова пасля васьмі класаў паехала вучыцца ў Мінскае культасветвучылішча, дзе атрымала спецыяльнасць кіраўнік танцавальнага калектыву.

– Раскажыце, калі ласка, пра свае карані.

– Нарадзілася і вырасла ў Івянцы. Была магчымасць застацца ў сталіцы. Але яна не прыцягвае мяне. Стрыечны брат “спакусіў” уладкавацца выхавацелем у дзіцячы сад у Барысаве. Хутка зразумела: не маё. Таму вярнулася ў свой любімы гарпасёлак. Прыйшла на работу ў Дом піянераў, дырэктар накіравала весці гурткі ў дом-інтэрнат. Я запыталася: “Як Вы сабе ўяўляеце танцавальны гурток для дзяцей-інвалідаў?..” На што пачула: “А ўсе астатнія дзеці ўжо занятыя…” Так і пачаліся нашы заняткі на інвалідных калясках.

Фёдар Лазаравіч Гольдшмідт, напэўна, заўважыў маё старанне – прапанаваў працаваць бібліятэкарам. Адначасова даручыў займацца мастацкай самадзейнасцю з дарослымі: тады абавязкова раз у год праводзіліся конкурсы сярод працоўных калектываў. Пасля доўгі час працавала выхавальнікам, педагогам сацыяльным. А 1 ліпеня 2004 года вярнулася ў Дом піянераў, які перайменавалі ў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

– Дык танцы на калясках – Ваша ноу-хау?

– Маё, бо да мяне ніхто гэтым не займаўся. Ды і ўвогуле, цяпер працаваць – сапраўднае задавальненне. У інтэрнэт зайшоў – знайшоў усё, што табе неабходна: падказкі на кожным кроку. А раней усё бралася толькі з галавы.

– Як жа Вы, зусім маладая, асмеліліся на такі складаны крок: дзеці ж асаблівыя?

– А я ставілася да іх як да здаровых дзяцей. Ім было са мной проста, бо ніхто не любіць, каб звярталі ўвагу на слабасці, шкадавалі. Пастаянна ім гаварыла: “Вы – нармальныя дзеці, толькі крышачку не такія, таму можаце развівацца як і ўсе”.

Сёння танцы на інвалідных калясках выйшлі з разраду “дзіва”. А тады мы доўга працавалі над нумарам разам з Дзмітрыем Геранімавічам Краскоўскім – таксама вельмі творчай, глыбокай асобай, з вялікім сэрцам.

– Калі прыйшлі працаваць у цэнтр творчасці, можна сказаць, што крылы ўвогуле выпраставаліся – гэта Ваш шлях? З чаго пачыналі?

– Раней можна было прыцягваць да гуртковай работы людзей без спецыяльнай адукацыі – творчых, якія ўмелі сваімі рукамі, унутраным станам тварыць. Ведаючы кожнага ў Івянцы – хто на што здатны, запрашала іх майстраваць: навучаць дзяцей нечаму практычнаму. Што асабліва зацікавіла – наша івянецкая кераміка. Мой прадзед Міхаіл Падліпскі быў вялікім майстрам па вырабе керамічнай пліткі для печаў і стаў родапачынальнікам ганчарства ў мястэчку. Аб гэтым часта расказвала бабуля – як ён любіў сваю справу, як захапляўся ёй. Мне захацелася, каб івянецкія дзеці зразумелі значнасць ганчарства, і запрасіла Уладзіміра Пятровіча Скрыпку пазнаёміць з таямніцамі звычайнай гліны.

А што тады мы мелі – два невялікія пакоі ў былой музычнай школе, дзе разам месцілася і дзіцячая бібліятэка. Размаху для дзейнасці не ставала, таму гурткі вяліся на базе школ. Ажывіла сваё танцавальнае мастацтва – прасілася ў культработнікаў, каб дазволілі займацца з дзецьмі ў іх будынку. Ну і як дарвалася да любімай справы, то ў пастаноўцы ўдзельнічалі 42 чалавекі – не менш!

Рэпеціравалі па групках, пасля рабілі зводныя прагоны. Безумоўна ж, гэта вялікая праца, але такое жаданне мела, што сама касцюмы шыла – без іх жа не выкажаш тое, што хочаш. Заўсёды гавару: “Галота вынаходліва”. Умудралася недзе з нечага перашыць, штосьці скамбінаваць – як кажуць, нацешылася ўдосталь.

Бабуля мая была рукадзельніца-кветніца – у Івянцы добра ведалі знакамітую Марыю Іванаўну і заказвалі кветкі на Усе Святыя, вянкі на ўскладанне да помнікаў на 9 Мая. На 8 Сакавіка рабіла прыгожыя букеты. Мы з сястрой дапамагалі ёй як маглі. Пасля, калі знаходзілася ў адпачынку па догляду за дзіцем, занялася бабуліным рамяством: хацелася ўсе, якія толькі ёсць у прыродзе кветкі, увасобіць праз паперу з парафінам. Уключыла ўсю фантазію – так было цікава. Ды і заробак нядрэнны мела.

Калі прыйшла ў цэнтр творчасці, у нас займалася 78 дзяцей. На сёння – 366. Працуюць 23 гурткі. Гуртковай работай ахоплены вучні Івянецкай, Пяршайскай, Суднікаўскай і нават Ракаўскай школ, Івянецкага дома-інтэрната. Таксама праводзім з імі захапляльныя мерапрыемствы, майстар-класы, займаемся лепкай і роспісам па гліне. Рэчы, якія яны робяць сваімі рукамі, забіраюць з сабой.

– Падзяліцеся сакрэтам, як у сённяшні час захапіць дзіця займацца творчасцю?

– Кіраўнік, які гарыць любімай справай, абавязкова знойдзе паслядоўнікаў – дзеці гэта адчуваюць і цягнуцца да яго з задавальненнем, забываюцца пра свае мабільнікі і іншыя гаджаты. Самае галоўнае – знайсці падыход да дзіцяці, заўважыць тую нябачную струначку і настроіць яе на патрэбны лад.

Вось, напрыклад, летась мы наладзілі персанальную выставу фотаздымкаў старшакласніка Данііла Савіцкага. Ён можа хадзіць за пятнаццаць кіламетраў ад дому раніцай ці вечарам, каб зрабіць цікавы кадр. Таксама рабілі выставу малюнкаў дзяўчынак, якія займаюцца ў гуртку выяўленчага мастацтва. Вы б толькі бачылі, колькі радасці было ў дзяцей, захапляліся іх творамі і наведвальнікі.

– На рахунку ўзорнай студыі “Натхненне”, якая створана на базе цэнтра, больш за тры дзясяткі дыпломаў розных узроўняў? Чым у ёй займаюцца?

– Асноўныя кірункі – выцінанка, кераміка, народная лялька. Усё, што адрадзілася з далёкага мінулага. Работы юных майстроў можна пабачыць і набыць у нашай сувенірнай лаўцы “Гліняны звон”.

– Святлана Міхайлаўна, што Вам прыносіць штодзённая работа?

– Люблю яе за тое, што кожны дзень нешта новае. Часам нават цікава: а ці па сіле мне вырашыць тую ці іншую задачу? Чаму? Бо даводзіцца быць і эканамістам, і кадравіком, і сакратаром, і гаспадарнікам. Усё трэба вырашыць і паўсюдна паспець. Прыходжу дадому змораная, але шчаслівая.

Сваё педагагічнае крэда Святлана Зайлянкова выказала чатырохрадкоўем Пятра Каліты:
Меняется мир непрерывно, неспешно.
Меняется все – от концепций до слов.
И тот лишь сумеет остаться успешным,
Кто сам вместе с миром меняться готов.

valozhin.by

Мінская вобласць у гэтым годзе пачала экспартаваць малочную прадукцыю ў дзевяць новых краін. Аб гэтым расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КУП "Мінаблмясамалпрам" - кіруючая кампанія холдынга "Мясамалпрам" Таццяна Валазгіна на круглым стале ў БЕЛТА "Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны (стратэгія развіцця, навуковае суправаджэнне, перапрацоўка прадукцыі)".

Беларусь і Індыя падпісалі міжурадавую праграму супрацоўніцтва на 2023-2025 гады. Цырымонія адбылася 9 лістапада ў Міністэрстве культуры Індыі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Чацвер, 09 Лістапад 2023 18:06

Заработная плата ў канвертах

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне паведамляе, што занятасць без афармлення працоўнага дагавора з вуснай дамоўленасцю аб памеры заработнай платы і з наступнай выплатай «шэрай» (выплата часткі заработнай платы «ў канвертах») і «чорнай» (не афармленне працоўных адносін) зарплаты ўшчамляе правы работнікаў і прыводзіць да негатыўных наступстваў.

Заработная плата «у канвертах» – узнагароджаннi, якія працадаўца выплачвае работніку, але не афармляе такія выплаты дакументальна. Матывуючы работніка пагадзіцца на такія схаваныя ад падаткаабкладання выплаты, у якасці аргументу наймальнік выказвае клопат пра яго: без выплаты падаткаў сума заработнай платы, якая выдаецца на рукі, будзе больш, чым афіцыйная. Але пры гэтым працадаўца замоўчвае, што працаўнік губляе сваю сацыяльную абароненасць.

Такія факты як выплата заработнай платы ніжэй яе сярэдняга ўзроўню па вызначаным выглядзе дзейнасці, нізкая колькасць работнікаў, нехарактэрная для пэўнага віду дзейнасці, афармленне работнікаў на няпоўны працоўны час, знаходзяцца на пастаянным кантролі ў падатковых органаў.

Першапачаткова выкарыстоўваюцца меры прафілактычнага і папераджальнага характару. З мэтай папярэджання суб'ектаў гаспадарання аб знаходжанні іх у зоне асаблівай увагі падатковых органаў і падахвочванні да ўсведамлення і добраахвотнага выканання абавязацельстваў па выплаце падаходнага падатку накіроўваюцца паведамленні і апавяшчэнні аб наяўных фактах.

Таксама, дзейсным механізмам процідзеяння выплаце зарплаты «ў канвертах» з'яўляецца кантроль за адпаведнасцю расходаў і даходаў фізічных асоб. Па выніках аналізу ў грамадзяніна можа быць запатрабавана дэкларацыя аб даходах і маёмасці.

У выпадку перавышэння расходаў над даходамі грамадзяніну будзе прад'яўлены да выплаты падаходны падатак. У выпадку, калі плацельшчыкі, ігнаруюць такія меры і добраахвотна не выконваюць свае падатковыя абавязацельствы, праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы, па выніках якіх акрамя падаткаў, прад'яўляюцца да выплаты пені і адміністрацыйныя штрафы, а таксама парушэнні могуць пацягнуць крымінальную адказнасць.

Паважаныя плацельшчыкі, нагадваем, што выплачваць падаткі неабходна правільна і ў поўным аб'ёме! Жывіце мудра! Працуйце сумленна!

З пачатку 2023 года ў рэспубліцы ад пажараў загінула 385 чалавек. Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей ад іх з 13 па 17 лістапада 2023 года на тэрыторыі Валожынскага раёна Дорскага сельскага савета будзе праходзіць прафілактычная акцыя.

Статыстыка кажа пра тое, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў з'яўляецца няведанне альбо грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.

У акцыі будуць задзейнічаны не толькі ратавальнікі, але і супрацоўнікі РАУС, работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, аховы здароўя, энерганагляду, члены назіральных камісій пры сельвыканкамах.

Акцэнт будзе рабіцца на праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі; правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Праверце працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўсталюеце іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, звярніце ўвагу, ці спраўна ацяпляльнае абсталяванне ў вашых домаўладаннях, а таксама электрычная праводка.

Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

Чацвер, 09 Лістапад 2023 18:05

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!

«Ды я ведаю, што раблю. Не малое дзіця!» - папулярная фраза сярод заядлых курцоў, калі гаворка заходзіць аб гэтай згубнай звычцы. Усё было б не так сумна, калі б статыстыка не казала адваротнае: большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. А вінаватыя - гэтыя самыя «ўсёведаючыя» дарослыя людзі.

Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 8 па 28 лістапада па ўсёй Мінскай вобласці пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемствы акцыі падзелены на 2 этапы. Першы працягнецца з 8 па 17 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгас прадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама пункты здачы другаснай сыравіны, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялогу прадэманструюць статыстычны партрэт загінуўшага на пажары і тэматычныя відэафільмы. Каб узаемадзеянне набыло інтэрактыўны фармат, ім прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях на тэматыку АБЖ, шкоды курэння, пажараў па прычыне курэння і г. д.

З 20 па 28 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ВНУ, ССНУ, ліцэяў і каледжаў, розныя катэгорыі насельніцтва ў месцах з масавым знаходжаннем людзей. Не заставайцеся ў баку - далучайцеся да акцыі. Будзе цікава!

09 11 23

09 11 23

ckroir.volozhin-edu.gov.by

Чацвер, 09 Лістапад 2023 18:05

Як дома

09 11 23 16

Каб стаць «сваім» у чужой краіне, не абавязкова там нарадзіцца. Дастаткова паводзіць сябе ў гасцях, як вядучыя шоу «Як дома»: даследаваць гісторыю і славутасці Беларусі, размаўляць з мясцовымі, гатаваць нацыянальную ежу, танцаваць і спяваць беларускія народныя песні.

Дзве венесуэлкі Таймары Касціла і Кайла Пінеда наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры, дзе яны працягваюць адкрываць для сябе беларускія звычаі і знаёмяць беларусаў з культурнымі асаблівасцямі сваіх краін.

Драматургічны канфлікт будуецца на рознасці традыцый і асаблівасцяў менталітэтаў. Вядучыя знаёмяцца з побытам і асаблівасцямі жыцця, а атрыманы вопыт каментуюць з пункту гледжання сваёй роднай культуры.

Відэа па спасылцы: https://yandex.by/video/preview

 

imtk.museum.by

Чацвер, 09 Лістапад 2023 18:05

Адукацыйная экскурсія

8 лістапада навучэнцы 5 «А» класа ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына» наведалі Нацыянальны мастацкі музей. Адукацыйная экскурсія была праведзена па вучэбным прадмеце «Мастацтва». Вучні азнаёміліся з асноўнай экспазіцыяй музея.

gimnasia.volozhin-edu.gov.by

Старонка 435 з 1391

Задайте вопрос