222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
З 8 па 11 лістапада 2023 года ў нашай школе праходзіла рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!». Акцыя была прымеркавана да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь «Аб энергазберажэнні». Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым. У рамках акцыі ў школе былі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, конкурсы і віктарыны.



З 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь - энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!», прымеркаваную да міжнароднага Дня энергазберажэння.
Мэта правядзення мерапрыемства - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Так, у рамках акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» ва ўстановах адукацыі Валожынскага раёна з мэтай інфармавання навучэнцаў праходзяць інфармацыйныя і класныя гадзіны, віктарыны і конкурсы, выставы, круглыя сталы з педагогамі, таксама аформлены інфармацыйныя стэнды і куткі, арганізаваны інтэлектуальныя гульні, выступленне агітбрыгад.




11 лістапада – Міжнародны дзень энергазберажэння.
З 8 па 11 лістапада ў школе прайшоў тыдзень энергазберажэння ў рамках якога прайшлі цікавыя і яркія мерапрыемствы. Праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны «Як эканоміць энергазберажэнне», «Не спяшаецеся выкідваць смецце», квіз па энергазберажэнню «Беларусь - энергаэфектыўная краіна», дэманстрацыя відэаролікаў па энергазберажэнню, выстава ў бібліятэцы «Быць беражлiвым - дапамагаць краіне»










10 лістапада ў ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» ў рамках акцыі для вучняў 1 класа прайшоў конкурс малюнкаў «Эканомім энергію – беражэм планету». Мэтай дадзенага конкурсу было прыцягнуць увагу вучняў да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, развіццё цікавасці да творчасці, развіваць творчыя здольнасці. У сваіх працах навучэнцы адлюстроўвалі тэму беражлівых адносін да электраэнергіі, цяпла, эканомнаму выкарыстанню вады.



11 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. У сувязі з гэтым з 8 па 11 лістапада ў рамках акцыі «Беларусь - энергаэфектыўная краіна» ў школе прайшлі класныя гадзіны, віктарыны, а таксама розныя гульні і конкурсы, прысвечаныя энергазберажэнню.
Навучэнцы нашай школы далучыліся да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння - 11 лістапада. У класах з 8 па 11 лістапада прайшлі тэматычныя ўрокі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, на якіх дзеці паўдзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях, конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны «Энергазберажэнне і дзеці», прайшлі анлайн-віктарыну «Энергазберагай», прагледзелі і абмеркавалі відэаролікі па энергазберажэнню. Сфармулявалі правілы эканоміі і зберажэння прыродных рэсурсаў.
Праводзiмыя мерапрыемствы спрыялі прыцягненню ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння.







Актыўная палітыка энергазберажэння дазваляе вельмі істотна знізіць спажыванне неаднаўляльных крыніц энергіі і звесці да мінімуму забруджванне навакольнага асяроддзя. У свеце мноства прыкладаў паспяховага прымянення энергазберагальных тэхналогій. Важна зразумець, што праводзіць палітыку энергазберажэння неабходна на ўсіх узроўнях грамадства – ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - да кожнага грамадзяніна. Беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў сваёй дзяржавы - абавязак кожнага з нас! У рамках абласной акцыі «Міжнародны дзень энергазберажэння» 11 лістапада ў школе прайшлі тэматычныя пазакласныя мерапрыемствы, экалагічныя гульні, анкетаванне. У ходзе практычных работ навучэнцы знайшлі самыя простыя рашэнні, якія дапамогуць зберагчы энергію. І адно з такіх рашэнняў - гэта навучыцца выкарыстоўваць энергію, якая знаходзіцца ў нашым распараджэнні, настолькі эфектыўна і бяспечна ў адносінах да навакольнага асяроддзя, наколькі гэта магчыма. Галоўнае зразумелі ўсе: мы павінны эканоміць энергію, не толькі дома, але і ў школе, каб запасаў гаручых карысных выкапняў хапіла на больш доўгія тэрміны.
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі занятак «Вучымся берагчы энергію». Навучэнцаў 1-2 класаў запрасіла да сябе «Энергетычная эстафета», для навучэнцаў 3-4 класаў праведзена класная гадзіна «Энергарэсурсы краіны мы ўсе эканоміць павінны».
Вучні 5-7 класаў сышліся на рынгу «Энергазберажэнне – наша будучыня!». У 8-11 класах прайшоў марафон «Як зберагчы электраэнергію!».
Газавымі самазваламі БЕЛАЗ зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Нікіфаровіч у час XII Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларусі з 1 студзеня 2024 памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе Br250. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Будынак гімназіі ўжо цешыць вока яркімі фарбамі. Адну са сцен упрыгожвае мурал - аўтар Аляксандр Благi.

Зараз ідзе ўстаноўка светлавога надпісу.
