222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Паважаныя работнікі культуры Валожынскага раёна!
Паважаныя члены грамадскага аб'яднання «Белая Русь»!
На Валожынскай зямлі дзесяцігоддзямі складаліся культурныя традыцыі і заўсёды былі і ёсць людзі, якія ўносяць неацэнны ўклад у духоўнае развіццё і папулярызацыю культурнай спадчыны. Людзі, адданыя сваёй справе і здольныя запаліць сваёй творчасцю іншых.
Праца кожнага з вас, паважаныя работнікі культуры, гэта бясцэнны ўклад у захаванне і памнажэнне культурнай спадчыны Валожыншчыны.
Вы не толькі захоўваеце, узбагачаеце і перадаеце будучым пакаленням каштоўнасці нацыянальнай культуры, але і фармуеце ў людзей пачуццё нацыянальнай годнасці, яднання і згоды.
Паважаныя работнікі культуры Валожынскага раёна!
Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам і шчырую падзяку за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і імкненне прывіць гэту любоў іншым.
Дзякуй вам за ваш талент, неабыякавасць, уменне зараджаць гледачоў энергіяй дабра і стварэння.
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнага творчага патэнцыялу, радасці творчасці і натхнення.
Савет Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна, з 09 па 13 кастрычніка 2023 года аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».
Мэта — папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай гаспадаркі.
АУС Валожынскага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў.
Права на набыццё гэтай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё ў органах унутраных спраў.
Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама «54-1-44» альбо па тэлефоне «102» Вы можаце паведаміць інфармацыю пра зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Ужо добрай традыцыяй стала наведванне супрацоўнікамі аддзела сваіх ветэранаў напярэдадні Дня пажылых людзей, і 2023-ы год таксама не стаў выключэннем.

У рамках правядзення акцыі «Не забыты сваім калектывам» супрацоўнікі Валожынскага РАУС сумесна са старшынёй ветэранскай арганізацыі наведалі ветэрана органаў унутраных спраў Рубацкага Георгія Іванавіча. Георгій Іванавіч аддаў службе ў органах унутраных спраў больш за 20 гадоў, узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 3 і 2 ступені, прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.
Абнаўленне заўсёды звязана са станоўчымі эмоцыямі. Вось і Гімназія № 1 упэўнена зменьваецца яркімі фарбамі.

Немагчыма прайсці міма і не абярнуцца, каб яшчэ раз угледзецца ў новае аблічча ўстановы адукацыі. Святочны настрой дапамагаюць ствараць работнікі будаўнічай кампаніі горада Мінска ТАА «БілдынгХоўм». Што ж, справа майстра баіцца. З нецярпеннем чакаем заканчэння творчага працэсу.


Воложинский райком БРСМ активно воплощает в жизнь очень нужный благотворительный проект «Выбираем помощь пожилым», старт которому дан в конце сентября.
Волонтёры окажут необходимую помощь пожилым людям обратившимся на горячую линию общественной организации. Заявку на оказание помощи можно осуществить по телефону 80177254027 по будням с 8.00 до 17.00.
16.09.2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці ўдзельнікі тэатральнага гуртка “Жаронцы”, адзначылі дзень нараджэння ўдзельнікаў, якія нарадзіліся ў жніўні месяцы.
Віншаванні прагучалі ў форме верша, песні, прозы..., а пасля быў “салодкі стол” і гарбата.

16.09.2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці ўдзельнікі тэатральнага гуртка “Жаронцы”, адзначылі дзень нараджэння ўдзельнікаў, якія нарадзіліся ў жніўні месяцы.
Віншаванні прагучалі ў форме верша, песні, прозы..., а пасля быў “салодкі стол” і гарбата.

Гэты год радуе шчодрым ураджаем яблыкаў: больш за 300 тон ужо сабрана.
У Беларусі намалочана 537,1 тыс. т зерня кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.