222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Чаму жыхары Мінскай вобласці не імкнуцца ў сталіцу, расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.
— На першае месца я б паставіў якасць жыцця чалавека. Чаму менавіта гэта, растлумачу. Сусветная практыка паказвае, што працоўнае месца можа быць не за два крокі ад дома. Людзі дастаткова мабільныя і часта ездзяць на працу штодня на значныя адлегласці. А вось якасць жыцця і камфорт - гэта сёння перш за ўсё: жыллёва-камунальныя паслугі, якая вада цячэ з крана, як прыбіраецца смецце, даступнасць аховы здароўя, адукацыя, культурны вольны час. Таму ўзровень якасці жыцця ў рэгіёне і вызначае, дзе чалавеку хочацца жыць, - расказаў Аляксандр Турчын.
«Якасць жыцця чалавека вызначае і месца, дзе ён жыве. Таму развіццю малых гарадоў мы ўдзяляем вялікую ўвагу. Паляпшаем сацыяльную інфраструктуру будуемага жылля. Але адным з вызначальных фактараў, застанецца чалавек у райцэнтры ці не, безумоўна, з'яўляецца наяўнасць там працы. Ініцыятыва Прэзідэнта «Адзін раён - адзін праект» дазваляе нам будаваць новыя вытворчасці ў кожным раёне. А гэта новыя працоўныя месцы.
У гэтым годзе мы рэалізоўваем пілотны праект у Валожыне: за кошт сродкаў бюджэту будуем новае вытворчае памяшканне, якое пасля будзем на льготных умовах здаваць у арэнду малому бізнесу. Будаўніцтва плануецца завяршыць у сярэдзіне 2023 года. Калі праект будзе паспяховы, яго можна маштабаваць і ў іншых раёнах».
У Валожынскім раёне дадзены старт трэцяму этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка.
Удзельнікаў алімпіяды вітала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала. Са словамі пажадання выступіў Базылеў Дзмітрый Фёдаравіч, старшыня журы.
Проходит онлайн-голосование среди участников конкурса «Ученик года Минской области – 2022».
С 4 по 11 января 2023 года на сайте Минского областного института развития образования открыто интернет-голосование среди 112 участников конкурса «Ученик года Минской области – 2022».
Участие принимают и ребята с нашего региона:
Давайте поддержим ребят! Для голосования пройдите по ссылке: https://moiro.by/%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%B7%D0%B0-%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BA-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0/%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD
Источник: valozhin.by
Мадэрнізацыя рэгіянальнай медыцыны і комплекснае абсталяванне першаснага амбулаторнага звяна. Першых пацыентаў прымае рэнтген-кабінет у Барысаве. Новы апарат размешчаны на базе 2-й бальніцы і 5-й паліклінікі.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 929,5 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
У Пугачоўскай сельскай бібліятэцы прайшла забаўляльна-гульнявая праграма «У снежным царстве, марознай дзяржаве». Падчас гульнявой праграмы дзеці адгадвалі зімовыя загадкі, удзельнічалі ў гульнях. Дзеці акунуліся ў атмасферу свята і атрымалі зарад добрага настрою.
5 студзеня 2023 года ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.Валожына» з найлепшымі віншаваннямі і памятным падарункам ад Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» наведалі 90–гадовую юбілярку, жыхарку аг. Сугвозды Надзею Іосіфаўну Шарко.
Памятныя падарункі ў гэты дзень таксама былі ўручаны ветэранам працы сацыяльнай абароны.
Да юбілею французскага паэта, аўтара сусветна вядомых казак Шарля Перо ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная віктарына «Загадкі Папялушкі». Дзякуючы таленту Ш. Перо, увесь свет пазнаёміўся з Чырвонай Шапачкай, Спячай прыгажуняй, Катом у ботах, Папялушкай.
Хлопцы пазнаёміліся жыццём і творчасцю пісьменніка, пабывалі ў чароўным свеце казак Шарля Перо, успомнілі любімых казачных герояў.
Прайшло ўжо 395 гадоў з дня нараджэння Ш. Перо, але яго казкі да гэтага часу памятаюць і чытаюць дзеці ўсяго свету, яны папулярныя і любiмыя ў кожнай сям'і.
Яснае сонечнае надвор'е сёння спрыяла валанцёрам ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». У рамках акцыі «Ад усёй душы» яны наведалі і павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана працы Янушкевіч Святлану Эдуардаўну. У цёплай гутарцы хлопцы даведаліся, што працоўны стаж у Святланы Эдуардаўны больш за сорак гадоў. Працаваць яна пачала піянерважатай, потым выкладала рускую мову і літаратуру. Больш трыццаці гадоў працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». Святлана Эдуардаўна ў сваю чаргу пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дабрыні ў сэрцы, мірных сонечных дзён.
З 3 па 15 студзеня 2023 года праводзіцца дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».
Валанцёры ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа Валожынскага раёна»4 студзеня наведалі інваліда вайны Лабецкую Галіну Фёдараўну, павіншавалі яе з Новым годам і Калядамі, пажадалі ёй здароўя, дабрабыту, бавіць час у прыемных клопатах і ў асяроддзі добрых людзей.
Педагогі і навучэнцы ДУА «Пугачоўская сярэдняя школа» павіншавалі з Новым годам і Калядамі Шніп Марыю Вікенцьеўну.