222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У гаспадарках Беларусі ўбралі бульбу з 79,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Гэты дзень - выдатная магчымасць выказаць нашу любоў і падзяку самаму важнаму чалавеку ў нашым жыцці. Цяпло яе сэрца, далікатныя рукі вядуць нас па жыцці. Мама падтрымлівае на жыццёвым шляху, засцерагае і клапоціцца, дае сілы, дапамагае пераадольваць цяжкасці і нягоды.
Сучасны свет як ніколі востра адчуваецца ў пытаннях павышэння прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, абароны мацярынства і дзяцінства, падтрымкі шматдзетных бацькоў. Менавіта таму ў нас асаблівае стаўленне да Дня маці – гэта адно з самых значных і дарагіх свят для кожнага чалавека.
Дзякуй вам, нашы мілыя жанчыны, за вашу нялёгкую матчыну працу, міласэрнасць, цярпенне і шчодрасць сэрца. Асобнае дзякуй нашым шматдзетным мамам, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Хай шырата вашых сэрцаў, мудрасць і вера дапамогуць вам стаць на ногі і адчуць сябе любімымі тымі, хто ў гэтым мае патрэбу.
Жадаем усім мамам нашага раёна моцнага здароўя, радасці і дабрабыту!
Валожынскі раённы выканаўчы камітэт
Валожынскі раённы Савет дэпутатаў
У Мінлясгасе аб'яўлены агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і навядзенне парадку пад дэвізам «Зробім лес чысцей за 50 дзён!».
Праходзіць ён па 7 лістапада сярод лясніцтваў, лясгасаў і дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў. З пачатку верасня работнікі галіны ўзяліся за ўборку лясных масіваў уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў і садаводчых таварыстваў, паблізу знакавых і памятных месцаў. Раней у ведамстве адзначалі, што ў сувязі з распрацоўкай ветравальна-бураломных лесасек, якая заняла вясну і лета, у асобных месцах пытанні з навядзеннем парадку былі ўпушчаны. Так што гэтай тэме восенню вырашылі надаць асаблівую ўвагу ва ўсёй краіне.
Таксама акцыя «Аднавім лясы разам» будзе праходзіць і ў Валожынскім лясгасе на ветравальна-бураломных участках. Кожны жадаючы можа далучыцца і дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе.
Крыніца: valozhin.by
01-31.10.2022г. у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай, рэжысёрам ЦНТ аформлены две выставы “Сцежкамі даўніны” і “Ой, сэрца, лянок”. Наведвальнікі ЦНТ вельмі зацікаўлены выставамі ў экспазіцыі каторых прадстаўлены фотаздымкі і аўтэнтычныя прадметы для апрацоўкі льну у 1 палове 20-га ст.
01-31.10.2022г. у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай, рэжысёрам ЦНТ аформлены две выставы “Сцежкамі даўніны” і “Ой, сэрца, лянок”. Наведвальнікі ЦНТ вельмі зацікаўлены выставамі ў экспазіцыі каторых прадстаўлены фотаздымкі і аўтэнтычныя прадметы для апрацоўкі льну у 1 палове 20-га ст.


Галоўная роля ў жыцці жанчыны – роля маці. У ёй яна можа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял, закладзены ад прыроды, любіць і быць каханай. Здаецца, што з нараджэннем дзіцяці яна падвойвае свае здольнасці, таленты і энергічнасць. Здабывае вялікую сілу, якая дапамагае спраўляцца з самымі складанымі сітуацыямі. Яна становіцца падобнай брыльянту, якi зіхоча незлічонай колькасцю граняў.
Такіх жанчын па ўсіх законах сучаснага свету называюць паспяховымі. Здаецца, што ў іх ёсць у сутках дадатковыя гадзіны ці нейкі сакрэтны інгрэдыент, які дапамагае ім усё паспяваць. Ці так гэта, даведаліся ў Ганны Лінкевіч.
Ганна Віктараўна выхоўвае семярых дзяцей і працуе медыцынскай сястрой у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, вядзе хатнюю гаспадарку. Акрамя гэтага, займаецца грамадскай працай – праводзіць лекцыі аб ролі сям'і і мацярынства ў жыцці чалавека. Мы звярнуліся да яе з пытаннем, як ёй атрымоўваецца быць добрай мамай, жонкай, супрацоўнікам і ўсё паспяваць.
Пра ролю маці даведаліся ў Ганны Лінкевіч
Мерапрыемства арганізавана з мэтай фарміравання пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных. Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях: найлепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні і лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнет.
Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 4 сакавіка 2015 г. № 77.
Матэрыялы вылучэння ў тэрмін да 20 снежня 2022 г. прадастаўляюцца камісіі на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці, 66 – 411 і па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.