Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Панядзелак, 12 Верасень 2022 16:09

Пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы”

10.09.2022г.у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці метадыстам Васілеўскай Анастасіяй Іванаўнай была праведзена пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы” да Дня пісьменнасці і друку Беларусі. Удзельнікі гуртка “Жаронцы” азнаёміліся з Літаратурнай старонкай газеты Працоўная слава за 09.09.2022г. Дзяцей заахвоцілі да літаратурнай творчасці, а таксама быў прапанаваны невялікі экскурс у гісторыю пісьменства і друку Беларусі.

Панядзелак, 12 Верасень 2022 16:06

Пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы”

10.09.2022г.у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці метадыстам Васілеўскай Анастасіяй Іванаўнай была праведзена пазнавальная гадзіна “Маладыя галасы” да Дня пісьменнасці і друку Беларусі. Удзельнікі гуртка “Жаронцы” азнаёміліся з Літаратурнай старонкай газеты Працоўная слава за 09.09.2022г. Дзяцей заахвоцілі да літаратурнай творчасці, а таксама быў прапанаваны невялікі экскурс у гісторыю пісьменства і друку Беларусі.

Валожынскі цэх электрасувязі Маладзечанскага ЗВЭС Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» паведамляе, што з 12.09.2022 года па 28.02.2023 года будуць праводзіцца работы па будаўніцтве сетак тэлефоннай сувязі на аб'екце «Сетка абаненцкага доступу ў г.Валожын вул. Кірава, вул. 17 верасня, вул. Кастрычніцкая».

Работы будуць праводзіцца падраднай арганізацыяй ААТ «Упраўленне спецыяльных будаўнічых работ у г.Валожын «Будтрэст № 7» у г. Валожыне па вуліцах Кірава, 17 верасня, Кастрычніцкая, зав. Кастрычніцкі, Някрасава, Загарадная, Зялёная, Энгельса, 1 Мая, Луначарскага, Лермантава, Старога Уласа, Гасцiловіча, Маладзёжная, Я. Коласа, Цяністая, Сонечная, зав. Сонечны, Юбілейная, зав. Юбілейны, Букштыновіча, зав. Букштыновіча, Я. Купалы, Калініна, Шчарбіны.

Загадзя прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Крыніца: valozhin.by

Панядзелак, 12 Верасень 2022 15:39

Тыдзень спорту і здароўя

У рамках тыдня спорту і здароўя ў ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» праходзяць розныя мерапрыемствы, адно з якіх гэта першынство ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» па настольным тэнісе. А таксама арганізавана акцыі «Запішыся ў спартыўную секцыю», дзе спартсмены праходзілі адбор на аддзяленне па плаванні.

Панядзелак, 12 Верасень 2022 15:39

«Прыгажосць - чароўная сіла»

У рамках клубнай дзейнасці ў Сусветны дзень прыгажосці ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшло пазнавальнае мерапрыемства і майстар-клас ад прадстаўнікоў ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Выхаванцы не толькі даведаліся пра тое, хто і што з'яўлялася ідэалам прыгажосці ў розных краінах, як даглядаць за сабой, але і змаглі адчуць сябе ў ролі «мадэляў».

Кульмінацыяй мерапрыемства стала дэманстрацыя прычосак, зробленых прафесіяналамі і танец ад падапечнай аддзялення.

З 9 па 11 верасня 2022 года ў Валожыне адбылося першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод моладзі 2002 г.н. і маладзей. Нашы хлопцы вельмі парадавалі нас сваімі вынікамі і імкненнем да перамогі.

У камандным заліку каманда дзяўчат (Ліхтаровіч Дзіяна і Бункевіч Аліна) занялі першае месца, каманда юнакоў (Шчагалёў Мікалай i Бункевіч Данііл) занялі другое месца.

У асабістым заліку:

Ліхтаровіч Дзіяна-1 месца
Шчогалеў Мікалай - 2 месца.

Пары:

Маліноўская Н.- Бункевіч А. - 1 месца
Ліхтаровіч Д. - Абозная А. - 2 месца.
Шчогалеў Н. - Гармаза I. - 2 месца.

Мікст:

Ліхтаровіч Д. - Шчогалеў Н. - 1 месца
Бункевіч Д. - Маліноўская Н.- 3 месца.

Панядзелак, 12 Верасень 2022 15:39

Раён знаёміцца з камандай маладых кадраў

Штогод арганізацыі і прадпрыемствы нашага рэгіёна гасцінна адкрываюць свае дзверы для дзясяткаў маладых спецыялістаў.

Адукаваная і ініцыятыўная моладзь з новымі падыходамі, поглядамі, ідэямі, уліваючыся ў працоўныя калектывы устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, дае новы імпульс іх развіццю. Сёлета працоўныя калектывы раёна папоўніліся 120 маладымі работнікамі.

12 09 22 87

12 09 22 88 copy copy

12 09 22 89 copy

Па добрай традыцыі ў пачатку свайго працоўнага шляху маладыя спецыялісты сустракаюцца з кіраўніцтвам раёна, каб абмеркаваць найбольш цікавяць іх пытанні. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу на экалагічнай сцежцы каля вёскі Белакорац.

12 09 22 90

Адкрываючы сустрэчу, старшыня Валожынскага райвыканкама Яўген Круковіч, адзначыў, што сёння моладзі надаецца вялікая ўвага. Ён падкрэсліў, што пытанні маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца аднымі з прыярытэтных у рабоце мясцовых органаў улады. Кіраўніцтва раёна зацікаўлена ў тым, каб зноў прыбыўшыя спецыялісты замацоўваліся на сваіх першых працоўных месцах, займаліся самаадукацыяй, удасканальвалі атрыманыя ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах веды і навыкі, раскрывалі свой творчы патэнцыял. Яўген Міхайлавіч выказаў надзею, што цяперашняе кадравае папаўненне раёна затрымаецца на Валожынскай зямлі. Маладыя людзі знойдуць сваё месца, замацуюцца ў калектывах. Бо для гэтага робіцца многае, у прыватнасці, маладыя адукаваныя, ініцыятыўныя і адказныя людзі з вышэйшай адукацыяй уключаюцца ў перспектыўны рэзерв кадраў. Яны маюць магчымасць заняць кіруючыя пасады ў будучыні.

12 09 22 91

12 09 22 92

12 09 22 93

12 09 22 94

Крыніца: valozhin.by

11 верасня 2022 г. Дзяржаўная ўстанова «Івянецкі музей традыцыйнай культуры» адзначыў сваё 65-годдзе.

Штодня музей наведваюць шматлікія госці і жыхары раёна. Нібы майстэрскі чарадзей, ён паўстае перад наведвальнікамі ў розных абліччах: у выглядзе скарбніцы, творчай лабараторыі, машыны часу... і ўсё таму, што тут працуе адораны, творчы калектыў, якому ёсць чым ганарыцца, ёсць што перадаць у спадчыну будучым пакаленням івянчан і, вядома ж, ёсць пра што расказаць. Павіншаваць калектыў музея прыйшлі шматлікія госці, сярод якіх намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Ірына Жданюк.

12 09 22 52

Падзякамі старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу адзначаны супрацоўнікі музея Ірына Сухавецкая і Таццяна Задрэйка.

12 09 22 53

Трохі з гісторыі

Мемарыяльны музей Ф.Э. Дзяржынскага, заснаваны адпаведна пастановы Савета Міністраў БССР № 87 ад 01.03.1957 г., адкрыты для наведвання 11 верасня 1957 года. У 1992 годзе ўпраўленне культуры Мінаблвыканкама выдала загад «Аб частковым перапрафіляванні дзейнасці мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага». З гэтага часу калектывам музея вядзецца праца над зборам, даследаваннем і захаваннем прадметаў народнага мастацтва. У 2004 годзе ў Дзяржынава адноўлены дом сям'і Дзяржынскіх з пастаяннай экспазіцыяй, што стала штуршком да стварэння самастойнага музея. 23 студзеня 2006 года музей Ф. Э. Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўная ўстанова «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

12 09 22 55

Першым дырэктарам музея быў Л. А. Сокал-Кутылоўскі (1957-1958). З 1958 па 1995 год дырэктарам быў заслужаны работнік культуры БССР Мікалай Сямёнавіч Карнееў, з 1995 да 2010 год Алег Фёдаравіч Раманоўскі, пасля яго быў Віктар Міхайлавіч Загавалка. З 2012 года і па сённяшні дзень музей узначальвае Валянціна Тадэвушаўна Адамовіч. Гісторыя музея досыць багатая. За 65 гадоў музей сабраў не толькі экспанаты, але і аб'яднаў вакол сябе людзей, якія прысвяцілі практычна ўсё сваё жыццё музею. Сярод іх Ірына Яраславаўна Каткоўская, якая пачынала свой шлях навуковым супрацоўнікам, потым была галоўным захавальнікам фонду. Доўгі час працавала навуковым супрацоўнікам Галіна Анатольеўна Сабалеўская.

Фелікс Дзяржынскі - рускі рэвалюцыянер польскага паходжання, выбітны дзяржаўнай дзеяч СССР, стаяў на чале некалькіх наркаматаў, ініцыятарам стварэння Усерасійскай надзвычайнай камісіі. У цэнтральным скверы Івянца ў 1953 годзе быў адкрыты помнік Ф. Э. Дзяржынскаму. Аўтарам бронзавага бюста, усталяванага на высокім бетонным пастаменце, з'яўляецца знакаміты скульптар, народны мастак БССР Заір Асгур. Месца было выбрана невыпадкова: дзяцінства Фелікса Дзяржынскага прайшло на хутары Дзяржынава, які размешчаны ўсяго ў 15 км ад Івянца.

12 09 22 5612 09 22 5712 09 22 58

Музей сёння

Асноўная экспазіцыя размяшчаецца ў двухпавярховым будынку, пабудаваным як прыватны дом у 1937 годзе, рэканструяваны ў 1977 годзе. Прадстаўлена некалькіх раздзелаў: «Гісторыка-этнаграфічны», «Кераміка. Традыцыі і сучаснасць», «Работы А.Ф. Пупко», выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа «Без тэрміну даўнасці». Побач з будынкам музея ў памяшканні рамеснай забудовы пачатку ХХ ст. працуюць майстэрні «Ганчарства» і «Ткацтва», дзе майстры-метадысты працягваюць традыцыі народнага мастацтва, дэманструюць працэс рамеснай творчасці і даюць магчымасць наведвальнікам удзельнічаць у ім. На тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу пачатку ХХ ст., які належаў апошняму ўладальніку Івянца Пятру Дарагунцаву, у былых гаспадарчых памяшканнях адкрыты майстэрні «Мастацкая апрацоўка драўніны», «Кузня», музейны аб'ект «Карчма», «Музей местачковага побыту».

Юбілейная дата аб'яднала многіх творчых людзей, намаганнямі якіх музей стаў культурным цэнтрам. У канцы мерапрыемства было агульнае фота на памяць, і гэта - яшчэ адна старонка гісторыі. Са святам, музей! Пашырайся, мадэрнізуйся, развівай краязнаўчую справу на карысць будучых пакаленняў івянчан!

12 09 22 5912 09 22 60

Лясны гадавальнік Барысаўскага доследнага лясгаса быў створаны ў 1975 годзе. Яго агульная плошча - больш за 35 га. Гадавальнік цалкам забяспечвае патрэбнасць лясгаса ў пасадачным матэрыяле для лесааднаўленчых работ. Штогод тут вырошчваюць 12-13 млн штук драўняных і хмызняковых парод для лесааднаўлення і азелянення.

Масавую забарону на наведванне лясоў у Беларусі пачынаюць здымаць, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Старонка 649 з 1390

Задайте вопрос