Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

26-27 жніўня адбыўся заключны этап культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі», асноўная мэта якога - раскрыць патэнцыял рэгіёну праз спорт, культуру, навуку і адукацыю, аб'яднаць людзей розных узростаў і інтарэсаў.

Арганізатарамі маштабнага мерапрыемства другі год запар выступаюць Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, кампаніі «АртХаос» і «Белбрэндаўдыт». У гэтым годзе свята ўжо прайшло ў Рэчыцы, Століне, Наваградку, Горкім, Полацку і завяршылася ў Капылі.

Маштабны форум традыцыйна пачаўся з прэс-тура для прадстаўнікоў СМІ і ўдзельнікаў мерапрыемства. У першы дзень іх пазнаёмілі з Алеяй пісьменнікаў, сядзібай «Мядовая заімка», літаратурным музеем Кузьмы Чорнага, майстар-класамі па розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэртам арганнай музыкі і многiм іншым.

Тэмай фестывалю ў Капылі сталі «Сакрэты рамяства». Вялікая ўвага надавалася выставе-продажы народных умельцаў і рамеснікаў, якія прапаноўвалі ручнікі, абярэгі для дома, плеценыя кошыкі, вышыўку, сувеніры з саломы, драўляныя вырабы для кухні, дубовыя бочкі, пацеркавыя ўпрыгажэнні, мыла ручной работы і многае іншае. Свае вырабы тут прадставілі і члены народнага аб'яднання народных майстроў «Скарбніца» Валожынскага раёна Алег Капуста, Вольга Харлінская, Алёна Рыснік.

valozhin.by

1 верасня ў гімназіі №1 горада Валожына адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2022 г. № 546 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» працягнуты па 31 снежня 2025 г. (пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.).

На працягу названага тэрміну грамадзянам Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі права на ўдзел у бязвыплатнай прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці прадастаўляецца магчымасць абмяняць чэкі «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія належаць дзяржаве. Многія жыхары Мінскай вобласці да гэтага часу такое права не рэалізавалі.

У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» да абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі больш за 160 акцыянерных таварыстваў рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння, у ліку якіх прадпрыемствы прамысловага і будаўнічага комплексаў, сельскай гаспадаркі, транспарту, гандлю і іншых галін.

Для ажыццяўлення абмену чэкаў на акцыі неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам чэкаў «Маёмасць» (пошук бліжэйшага аддзялення можна ажыццявіць на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by). Страчаны сертыфікат можа быць адноўлены банкам шляхам выдачы дубліката (паслуга платная).

Абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя грамадзяніну асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння (у суме не больш за 250 чэкаў) і (або) па спадчыне (без абмежавання) ад блізкіх сваякоў, пры ўмове, што дорацца (успадкоўваюцца) толькі чэкі, выдадзеныя гэтым асобам.

Інфармацыю аб абмене можна атрымаць у падраздзяленнях банка і на яго афіцыйным сайце ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://belarusbank.by/ru/fizicbeskim_licam/33357/28809/1776, а таксама ў камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па тэлефонах (8017) 500-45-08, 500-45-24, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і велічыні выплачваемых дывідэндаў размешчаны на Адзіным партале фінансавага рынку http://epfr.gov.by/index.

398 першакласнікаў нашага рэгіёна 1 верасня атрымалі ў падарунак флікеры ад супрацоўнікаў Валожынскага РАУС. Гэта магчымасць з'явілася дзякуючы спонсарскай дапамозе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пяршаі-2014».

Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы — на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» хай нават маленькі святлоадбівальнік, кіроўца здалёку бачыць яркую светлавую кропку. Таму шанцы, што пешаход або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў.

Маленькая падвеска на шнурку або значок на шпільцы замацоўваюцца на вопратцы, налепкі — на веласiпедзе, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флiкер выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне зніжае дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў!

Крыніца: valozhin.by

26-27 жніўня ў Капылі адбыўся заключны этап культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”. Тэмай фэстывалю ў Капылі сталі “Тайны рамяства”. Шмат увагі надавалася выставе-продажу народных майстроў і рамеснікаў.  Свае вырабы прадставілі тут і челы народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”. На рэгіянальны форум завіталі Алег Капуста, Вольга Харлінская, Алена Рыснік разам з кіраўніком аб’яднання Наталіяй Кліменак, якія прывезлі гліняныя вырабы, выцінанку, плеценыя  “на ніту”паясы і іншыя. Таксама на выставе былі прадстаўлены карціны ў тэхніцы разьбы па дрэве Міхаіла Станкевіча і карзіны  з лазы Васіля Вакарава.

Галоўны трэнер футбалістаў "Слуцка" Аляксандр Бразевіч пакінуў сваю пасаду. Кантракт з настаўнікам скасаваны па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце слуцкага клуба, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2022 года нумар 567, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

31.08.2022 адбылася сустрэча прадстаўніка Валожынскага РК ГА "БРСМ" Няхай Дар'і Ігараўны з маладымі спецыялістамі ААТ "Валожынская райаграпрамтэхніка". Дар'я Ігараўна распавяла дзецям аб дзейнасці ГА "БРСМ" і аб плануемых мерапрыемствах.

Старонка 657 з 1390

Задайте вопрос