Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пятніца, 13 Май 2022 11:54

Халатное отношение

Халатное отношение владельцев квартир к простым правилам пожарной безопасности - результат того, что с ними случается беда. Несмотря на постоянные предупреждения спасателей, наши граждане продолжают нарушать правила пожар­ной безопасности и оставлять пищу на плите практически каждый день.

При этом обычно, среди забывчивых людей, которые устроили пожар на кухне, есть и вполне благополучные граждане, и люди, имеющие стойкую алкогольную зависимость. Достаточно часто бывает, что придя с рабочей смены, человек ставит на плиту пищу и за то время, пока она разогревается, засыпает в другой комнате. Еще одной категорией забывчивых граждан, у которых горит на плите пища, являются пожилые любительницы сериалов. Они так увлекаются телевизионными страстями, что соседям приходится вызывать спасателей в квартиру, из окна которой валит черный дым.

Наш район, к сожалею, не исключение. 7 и 9 мая Воложинским спасателям поступили сообщения о загорании в общежитиях города Воложина. В обоих случаях причиной стала оставленная пища на плите. К счастью, это не привело к дальнейшему распространению горения на строительные конструкции и имущество.

Кухонные плиты в жизни современного человека являются неотъемлемой составляющей, но для того, что бы они не стали причиной пожара необходимо соблюдать элементарные правила безопасности:

- не покидайте кухню, не оставляйте готовящуюся пищу без присмотра;

- не держите рядом с плитой полотенца, прихватки и другие воспламеняющиеся предметы;

- не оставляйте в разогретой сковороде сгораемые ложки;

- наполняйте сковороду маслом не более чем на треть. Масло – горючая жидкость, способная к самовоспламенению при температуре выше 350 градусов; 

- не кладите на сковороду мокрые продукты, перед жаркой протрите их полотенцем – это предотвратит разбрызгивание масла;

- держите электрические кабели подальше от плиты;

- не разрешайте детям пользоваться газовыми плитами;

- Ваша одежда должна иметь короткие или плотно облегающие рукава. Длинные и свободные рукава могут легко загореться или зацепиться за ручку кастрюли. Не рекомендуется  в использовании одежда из синтетической ткани.

Чтобы минимизировать последствия забывчивости, советую установить автономные пожарные извещатели в каждую жилую комнату. Это позволит вовремя обнаружить возгорание. И помните - Ваша бдительность - залог вашей безопасности! При пожаре или другой чрезвычайной ситуации звоните по телефону 101 или 112.

Пятніца, 13 Май 2022 11:54

Ёсць дзе адпачыць

На Валожыншчыне рашэннем райвыканкама абсталяваны пяць зон адпачынку – “Пагарэлка”, “Жоўты Бераг”, “Сакаўшчына”, “Выганічанка”, “Гардынава”. За ўтрыманне іх у парадку адказваюць лясгас (“Жоўты бераг” і “Пагарэлка”), жылкамунгас (“Сакаўшчына” і “Гардынава”), ІП Зінчанка (“Выганічанка”).

Штогод у пачатку сезона спецыялісты РЦГіЭ выязджаюць у зоны адпачынку  з мэтай абследавання на прадмет выканання санітарных патрабаванняў да іх абсталявання. Правяраецца наяўнасць агароджаў кантэйнерных пляцовак, кабінак для пераапранання, масткоў на мелкаводдзі для ўваходу ў ваду. Звяртаюць спецыялісты ўвагу і на арганізацыю выдалення прыбярэжнай расліннасці, аднаўлення пяску на пляжы, рамонт альтанак, лавак, ценявых навесаў, стан стэндаў і буёў з надпісам “Небяспечна!” і інш.

На момант праверкі многія з неабходных работ у зонах адпачынку былі выкананы. Большая колькасць заўваг тычылася ІП Зінчанка, аднак добраўпарадкаванне вядзецца. На выпраўленне парушэнняў адказным адведзены тыдзень. У кожнай з зон узяты пробы вады на мікрабіялагічныя і паразіталагічныя даследаванні.  З усімі адказнымі заключаны дагаворы на правядзенне акарыцыднай апрацоўкі (ад кляшчоў). На працягу сезона на асаблівым кантролі будзе вываз смецця.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

http://psl.by/?p=64279

У Валожыне на базе інфармацыйна-рэкрэацыйнага цэнтра пры ТЦСАН у рамках праекта “Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту” прайшоў 2-дзённы семінар-трэнінг па стварэнні экатурыстычных кластараў і турпрадуктаў на іх аснове.

Мэта праекта ПРААН, які рэалізуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі,  садзейнічанне развіццю экатурызму на ахоўных тэрыторыях, умацаванне трансгранічнага супрацоўніцтва. Сёння ў фокусе праекта чатыры беларускія заказнікі – “Асвейскі”, “Чырвоны бор”, “Азёры” і “Налібоцкі”. У семінары прынялі ўдзел дзве дэлегацыі – Валожынская і Гродзенская. У складзе кожнай – навукоўцы, кіраўнікі заказнікаў, гаспадары аграсядзіб, супрацоўнікі музеяў, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў і іншых структур, якія прадастаўляюць турыстычныя і асветніцкія паслугі.

З мэтай стварэння экатурыстычнага кластара вакол ДПУ “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Налібоцкі”, абмеркаванні мадэлі будучага супрацоўніцтва былі запрошаны выконваючы абавязкі дырэктара прыродаахоўнай установы Сяргей Тумель, начальнік геастанцыі БДУ “Заходняя Бярэзіна” Сяргей Глінскі, інструктар па турызме фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Хрысціна Сіліна, гаспадары аграсядзіб Анатолій Ганец (“Ганка”), Ларыса Мытнік (“Раўнавага”), Васіль Шакун (“Налібоцкія васількі”), Марыя Галабурда (“Elagma”), Дзмітрый Наканечны (“За масточкам”).

У пачатку сустрэчы ўдзельнікаў семінара вітала тематычны каардынатар праекта Ганна Паравая. Затым дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Рай рассказала пра ўстанову, якая стала пляцоўкай для правядзення семінара,  а таксама пра рэалізацыю праекта “Валожын без бар’ераў” на тэрыторыі раёна. Пад кіраўніцтвам дацэнта факультэта міжнародных адносін БДУ, кіраўніка экспертнай группы праекта  Валерыі Кліцуновай і прафесійнага трэнера ў галіне сельскага турызму, кансультанта  праекта Дар’і Пукас прысутныя склалі дзве карты патэнцыяльных удзельнікаў кластараў “Азёры” і “Налібоцкі”.

Згодна з праграмай семінара-трэнінга яго ўдзельнікам прадставілі прэзентацыю “Уражанне як самастойны турпрадукт”. Прысутныя ў групах працавалі над  SWOT-аналізам кожнай тэрыторыі, прэзентавалі вынік работы, абменьваліся ідэямі, абмяркоўвалі іх і стваралі планы будучага супрацоўніцтва ў рамках кластараў.

http://psl.by/?p=64262

14 мая з 9.00 да 12.00 «прамую тэлефонную лінію» праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК - 8 (01772) 54 3 73 

Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў распрацаваў альтэрнатыву імпартнай муцэ для піцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.

Чацвер, 12 Май 2022 17:14

Акцыя «Выбіраем студатрад»

12 мая навучэнцы ДУА "Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Валожынскага раёна" прынялі ўдзел у акцыі "Выбіраем студатрад".

Акцыя накіравана на фарміраванне баз даных жадаючых працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Гэта добрая магчымасць для маладых людзей падзарабіць летам.

Хлопцы запоўнілі анкеты-заявы на працаўладкаванне ў летні перыяд 2022 года.

З 11 па 15 мая ў сацыяльных сетках Instagram і Telegram прапаноўваецца размясціць фатаграфіі з сямейнага архіва. Пад здымкам раскажыце гісторыю, якая звязана з ім: хто намаляваны, кім даводзіцца, час і месца, дзе ён быў зроблены. Таксама можна расказаць пра традыцыі сваёй сям'і.

Акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Аднак актуальнасць яе не паменшыцца з часам. Сыходзяць жывыя сведкі падзей мінулых гадоў. Таму вельмі важна сабраць звесткі пра жыццё і побыт сям'і, сваякоў, традыцыi.

Ініцыятыва Міністэрства накіравана на захаванне духоўна-маральных, культурных, сямейных каштоўнасцяў і традыцый.

Прыняць удзел у акцыі можа кожны. Пад сваёй гісторыяй трэба паказаць хэштэг #моясемья_моястрана. Самыя яркія і запамінальныя з іх будуць апублікаваны ў сацыяльных сетках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

http://psl.by/?p=64233

На 1 мая 2022 г. для шматдзетных сем'яў адкрыта 113079 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал»:

  • 82,5 тыс.дэпазітных рахункаў на суму 825 млн. долараў ЗША
  • 30,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 712 млн. рублёў

Па стане на 1 мая 2022 г. на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 54 555 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў47 150, на атрыманне адукацыі3 062, на атрыманне медыцынскіх паслуг4 339 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў 4.

Прынята 52 044 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.

Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 11054, далей ідуць Мінская - 8714, Гомельская вобласць - 8514, Мінск - 7364, Гродзенская вобласць - 6039, Магілёўская - 5290, Віцебская – 5069.

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачаравана) трэцяе або наступнае дзіця.

З 1 студзеня 2022 года яго памер складае 25 995 рублёў.

http://psl.by/?p=64221

За красавік 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складае 480,96 руб.

http://psl.by/?p=64224

Старонка 719 з 1388

Задайте вопрос