222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Урачыстае адкрыццё помніка Іосіфу Камінскаму адбылося на гарадскіх могілках Лагойска.
Замежныя інвестары ў першым квартале 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3,4 млрд інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Учащиеся ГУО «Воложинская детская школа искусств» в очередной раз достойно продемонстрировали своё исполнительское и художественное мастерство, приняв участие І Открытом дистанционном конкурсе детского творчества «На крылах мастацтва», проходившем в г.Дрогичен.
Наши ученики достойно выступили и показали высокий уровень музыкального профессионализма.
Желаем творческих успехов и побед ученикам, а учителям сил, терпения и творческого вдохновения.
У фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына праходзіць вясновая раённая спартакіяда сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце прадпрыемстваў і арганізацый Валожынскага раёна. У розных відах спорту прымаюць удзел 13 каманд.
Удзельнікі спаборнічаюць у лёгкай атлетыцы, валейболе, падыманне гіры і дартсе. Паміж камандамі разгарэлася неабыякая барацьба, усе хочуць быць лепшымі і прыкладаюць шмат намаганняў для гэтага.
Інтэрактыўная карта Мінскай вобласці: колькасць свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі»
Актуальная інфармацыя аб наяўнасці (адсутнасці) свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна размешчана на сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама (Аб упраўленнi - Дашкольная адукацыя - бацькам). Інтэрактыўная карта Мінскай вобласці: колькасць свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі
З мэтай інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб наяўнасці (адсутнасці) свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці на сайце Валожынскага райвыканкама ў рубрыцы «Адно акно» створана старонка «Свабодныя месцы ва ўстановах дашкольнай адукацыі», дзе ёсць спасылка на інтэрактыўную карту «Інтэрактыўная карта Мінскай вобласці: колькасць свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

Піянеры ўсёй нашай краіны рыхтуюцца да знамянальнай даты. У піянерскіх дружынах Валожынскага раёна таксама праводзяць урачыстыя зборы, майстар-класы, флэшмобы і гульні-квесты. У сацыяльных сетках запушчаны чэлендж «#про_Пионер_Воложин».
Цяперашняе пакаленне піянераў - годныя спадчыннікі сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль. Актыўна і цікава жыве раённая піянерская арганізацыя. У зоне ўвагі, як і раней - ветэраны вайны, пажылыя людзі. У скарбонку добрых спраў уваходзяць акцыі па добраўпарадкаванні малой радзімы, экалагічныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы, здаровы лад жыцця і іншыя.
Сёння на базе ДУА «Гімназія №1 г. Валожына» праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю піянерскай арганізацыі. Лепшых хлопцаў прымаюць у піянеры, арганізавана гульнявое падарожжа па старонках піянерскай гісторыі.
Ганаровымі гасцямі сталі ветэраны піянерскага руху. Было цікава пачуць успаміны пра шчаслівыя і незабыўныя гады піянерскага дзяцінства, паглядзець фатаграфіі. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у раённым фотапраекце «Усмешка піянера». Піянерыя - гэта сяброўства, радасць, ініцыятыва, творчасць. Сяброўства ў піянерскай арганізацыі заўсёды давала магчымасць праявіць сябе і свае таленты, аб'яднаць намаганні для дасягнення мэты.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» прайшоў 14 мая ў г. Барысаве.
Валожыншчыну прадстаўляла сям'я Пратасевічаў з аг. Пяршаі.
Выканаўшы конкурснае заданне «Мая сям'я - мая краіна», якое прадугледжвае: прадстаўленне візітнай карткі сям'і «Радавод» і прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна, заняла 3 месца.
Для многіх сем'яў конкурс стаў большым, чым проста мерапрыемства!
Сваім прыкладам яны паказваюць, што сям'я - гэта галоўнае багацце ў жыцці кожнага чалавека!
Навучэнцы Навапольскага каледжа прынялі ўдзел гульні-віктарыне па навучанні школьнікаў бяспечнаму асяроддзю органамі ДАI, МНС і Добраахвотным пажарным таварыствам, што праводзіцца ў гіпермаркеце Экспабел (г. Мінск). Было цікава і весела, усе былі вельмі задаволены, асабліва самыя юныя ўдзельнікі, якія атрымалі прыемныя падарункі. Актыўны ўдзел у якасці валанцёра прыняў у гэтай важнай і патрэбнай акцыі навучэнец каледжа з аг. Ракава Руды Яўстафій.