Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 215, які ўдасканальвае прававое рэгуляванне, накіраванае на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларусь і Кітай абмеркавалі пастаўкі льняных і баваўняных палотнаў беларускай вытворчасці. Аб гэтым ішла размова падчас анлайн-перагавораў беларускіх і кітайскіх прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Гродзенскага аддзялення БелГПП.

Пятніца, 11 Чэрвень 2021 17:53

Серыя «Жывая гісторыя»

11 06 2021 45Унікальнае выданне з ажываючымi і аб'ёмнымі каляровымі ілюстрацыямі адкрывае першую ў Беларусі серыю дзіцячых пазнавальных кніг з дапоўненай рэальнасцю (AR) у фармаце відэа і інтэрактыўных 3D-гульняў - «Жывая гісторыя». Пры дапамозе планшэта або смартфона, юны чытач зробіць віртуальнае падарожжа па вулачках старажытнага шумерскага горада, убачыць Вавілон і вісячыя сады Семіраміды, наведае піраміды Гізы, пазнае шмат новага і цікавага аб самых старажытных усходніх цывілізацыях. Кніга дае зразумелыя і ёмістыя адказы на найважнейшыя пытанні сусветнай гісторыі.

Прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама для іх бацькоў і ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Старажытнага свету.

 

 

 

 

Суперсучаснае выданне з ажываючымi малюначкамі і маляўнічымі каляровымі ілюстрацыямі ў серыі дзіцячых пазнавальных кніг з дапоўненай рэальнасцю (AR) у фармаце відэа і інтэрактыўных 3D-гульняў «Жывая гісторыя».

Юны чытач зробіць віртуальнае падарожжа па вулачках старажытных Афін, убачыць бітвы пры Фермапілах і Марафоне, наведае легендарную Трою, пазнае аб міфічных персанажах: Мінатаўры, Геракле, лернейскай гідры, кентаўрах, цыклопах і многіх іншых.

Прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Старажытнага свету.

Чакаем вас за цікавымі кнігамі для добрага настрою!

Нумар лота

Найменне павярхоўнага воднага аб'екта

Экалагічны статус (стан)

Агульная плошча, га

Месца размяшчэння

Пачатковая цана таргоў, рублёў

Сума задатку, рублёў

Тэрмін заключэння дагавора арэнды, гадоў*

1

Сажалка «Гірэвічы»

здавальняючы

1,9

0,02 км ад в. Гірэвічы

110,20

22,04

10

*Згодна з пунктам 24 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333.

1.Таргі (у форме аўкцыёну) адбудуцца 12 ліпеня 2021 г. у 12.00 гадзін па адрасе: 222357, Мінская вобл., г. Валожын, пл. Свабоды, 2, зала пасяджэнняў Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.

Таргі (у форме аўкцыёну) праводзяцца ў парадку, вызначаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2015 г. № 861 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення таргоў па прадастаўленні паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства»

2. Сума задатку для ўдзелу ў таргах (у форме аўкцыёну) у памеры 20 працэнтаў ад пачатковай цаны аб'екта таргоў пералічваецца на разліковы рахунак Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № BY96AKBB36006140005020000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК банка АКВВУ2Х у тэрмін да 6 ліпеня 2021 г. уключна.

3. Памер павелічэння пачатковай цаны аб'ектаў таргоў (крок аўкцыёну) – 15 % ад папярэдняй цаны.

4. Выдаткі на арганізацыю і правядзенне таргоў (у форме аўкцыёну) пакрывае ўдзельнік, які выйграў таргі па лоце № 1 не пазней за 5 рабочых дзён пасля правядзення таргоў на разліковы рахунак № BY96AKBB36006140005020000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК банка АКВВВУ2Х.

5. Адрас і нумар кантактнага тэлефона сакратара камісіі: 222357, Мінская вобл., г. Валожын, пл.Свабоды, 2, каб. 112 (Валожынскі раённы выканаўчы камітэт) Павіч Вольга Сяргееўна, начальнік аддзела кадраў, юрыдычнай працы і планавання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, тэлефон 801772 55630.

6. Для ўдзелу ў таргах (у форме аўкцыёну) у адрас Валожынскага раённага выканаўчага камітэта (222357, Мінская вобл., г. Валожын, пл.Свабоды, 2, каб. 112 з 08.30 гадзін да 17.30 гадзін па працоўных днях) прадастаўляюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей - удзельнікі):

заява па ўстаноўленай форме з указаннем у ёй звестак аб павярхоўным водным аб'екце, які ўдзельнік таргоў жадае атрымаць у арэнду; пры падачы заявы прадстаўнiк юрыдычнай асобы павінен мець пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, даверанасць на ўдзел у таргах (у форме аўкцыёну) і на падпісанне дакументаў, фізічная асоба (прадстаўнік, які ўдзельнічае ў аўкцыёне па натарыяльна засведчанай даверанасці) – пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;

копіі ўстаноўчых дакументаў і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка; пашпарт грамадзяніна або іншы дакумент, які сведчыць асобу;

дакумент з указаннем банкаўскіх рэквізітаў (для юрыдычнай асобы), выпіска аб адкрыцці рахунку ў ЦБП № 605 ААТ «ААБ Беларусбанк» – для фізічнай асобы) - для вяртання задатку;

карта-схема павярхоўнага воднага аб'екта з нанесенымі межамі і (або) копію плана месцазнаходжання павярхоўнага воднага аб'екта;

план мерапрыемстваў па выкарыстанні павярхоўнага воднага аб'екта для рыбаводства, распрацаваны на тэрмін не менш за пяць гадоў з адлюстраваннем у ім звестак, прадугледжаных пунктам 9 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333;

копія плацежнага даручэння, квітанцыі або іншага дакумента, які пацвярджае ўнясенне задатку (задаткаў) на разліковы рахунак Валожынскага раённага выканаўчага камітэта;

Даверанасць прадстаўніка ўдзельніка таргоў (у форме аўкцыёну) і копія дакумента, які пацвярджае яго асобу, у выпадку, калі заява падпісваецца не ўдзельнікам таргоў.

7. Апошні дзень падачы дакументаў, указаных у пункце 6 гэтага паведамлення - 6 ліпеня 2021 г. да 17.30 гадзін.

8. Аўкцыён па лоце адбудзецца пры наяўнасці не менш двух удзельнікаў. Пераможцам аўкцыёну прызнаецца ўдзельнік, які прапанаваў у ходзе таргоў максімальную цану.

9. Пераможца аўкцыёну альбо адзіны ўдзельнік аўкцыёну абавязаны:

не пазней за 5 рабочых дзён з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратакола аб выніках аўкцыёну пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну (сума, выдаткаваная на публікацыю паведамлення ў друкаваных сродках масавай інфармацыі);

не пазней за 2 месяцы з дня правядзення таргоў на падставе рашэння Валожынскага раённага Савета дэпутатаў (пункт 24 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333) заключыць з Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам дагавор арэнды павярхоўнага воднага аб'екта для рыбаводства;

звярнуцца ў Валожынскі раённы выканаўчы камітэт за прадастаўленнем зямельнага ўчастка, неабходнага для вядзення рыбаводства;

заключыць дагавор арэнды гідратэхнічнага збудавання (пры яго наяўнасці) з юрыдычнай асобай, якой гідратэхнічнае збудаванне належыць на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання ці іншай законнай падставе;

ажыццяўляць рыбаводства ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333;

выкарыстоўваць павярхоўны водны аб'ект па яго мэтавым прызначэнні;

забяспечваць усяленне ў павярхоўны водны аб'ект, утрыманне і развядзенне, у тым ліку вырошчванне, рыбы ў аб'ёмах і тэрміны, прадугледжаныя ў плане мерапрыемстваў па выкарыстанні павярхоўнага воднага аб'екта для рыбаводства;

своечасова ўносіць арэндную плату ў адпаведнасці з дамовай арэнды паверхневага воднага аб'екта для рыбаводства;

усталёўваць па берагах павярхоўнага воднага аб'екта, на з'ездах з аўтамабільных дарог інфармацыйных паказальнікаў са звесткамі аб арандатары і кірунках выкарыстання павярхоўнага воднага аб'екта;

трымаць у належным санітарным стане берагавыя ўчасткі павярхоўнага воднага аб'екта;

атрымаць ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны дазвол на спецыяльнае водакарыстанне, комплексны прыродаахоўны дазвол у выпадку, калі згодна з тэхналогіяй вядзення рыбаводства прадугледжваецца скід сцёкавых вод, якія ўтвараюцца ў выніку поўнага або частковага апаражнення арандаванага павярхоўнага воднага аб'екта, у паверхневыя воды;

выконваць заканадаўства аб ахове і выкарыстанні вод, ахове навакольнага асяроддзя;

весці ўлік заселенай і канфіскаванай рыбы і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляць у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання справаздачнасць па форме, усталяванай гэтым Міністэрствам;

выконваць усталяваны рэжым водаахоўных зон і прыбярэжных палос павярхоўнага воднага аб'екта пры ажыццяўленні рыбаводства.

Организация плодотворного, интересного и познавательного досуга детей в летний период является одним из приоритетных направлений деятельности учреждений культуры района. В этот период для несовершеннолетних организовываются и проводятся мероприятия разной тематической направленности. Так 11.06.21 в Воложинском районном центре культуры была проведена танцевально-развлекательная программа «Весёлый ринг».

Вначале программы ребята разделились на две команды и приняли участие в конкурсах: «Шарбол», «Меткий стрелок», «Шустрики», «Вопрос-ответ». Затем ребята отправились в захватывающее «танцевальное путешествие». Завершилось мероприятие детской дискотекой.

Ребята получили необходимый для лета заряд положительных эмоций и отличного праздничного настроения.

Пятніца, 11 Чэрвень 2021 17:03

Акцыя “Сімвалы маёй Радзімы”

На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры 09.06.2021г. адбылася акцыя “Сімвалы маёй Радзімы”. У час правядзення мерапрыемства ўдзельнікі актуалізавалі свае веды пра гісторыю асноўных сімвалаў Беларусі.

Пятніца, 11 Чэрвень 2021 16:23

Майстар-клас

09.06.21  года  ў  Багданаўскім сельскім цэнтры культуры  Валожынскага раёна  быў праведзены  з дзецьмі і падлеткамі  майстар –клас па вырабу элементаў беларускай сімволікі  “Беларусь. Радзіма. Адзінства ” .

Пятніца, 11 Чэрвень 2021 15:06

Экскурсія

10.06 у Ракаўскім ЦНТ адбылася экскурсія для вучняў Ракаўскай сярэдняй школы “Ад прадзедаў спакон вякоў”. Дзеці пазнаёміліся з аўтэнтычнымі экспанатамі, вырабамі Івянецкага завода мастацкай керамікі.

Пятніца, 11 Чэрвень 2021 15:03

«Мы сустракаем лета!»

Выязное мерапрыемства «Мы сустракаем лета!» прайшло для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з расстройствам аўтыстычнага спектру. Мерапрыемства было арганізавана спецыялістамі цэнтра на экалагічнай сцежцы «Белакорац».

Пятніца, 11 Чэрвень 2021 15:03

Аб інфармаванні!!!

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Валожынскаму раёну (далей - інспекцыя) у рамках правядзення інфармацыйна-растлумачальнай працы з установамі адукацыі і аховы здароўя, іншымі бюджэтнымі арганізацыямі якiя набываюць малочную прадукцыю, паведамляе аб увядзенні механізму маркіроўкі тавараў і неабходнасці выкарыстання з 8 ліпеня 2021 г. электронных накладных.

Старонка 892 з 1386

Задайте вопрос