Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Чацвер, 13 Май 2021 16:50

«Прамая лінія»

15 мая з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 54373 «прамую лінію» праводзіць намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Мар’янавіч ПРОТАС.

Чацвер, 13 Май 2021 16:49

«Прамая лінія»

14 мая з 11.00 да 13.00  па тэлефоне 58182 «прамую лінію» правядзе старшыня суда Валожынскага раёна Таццяна Сяргееўна НЕСЦЯРЭЎСКАЯ.

На площади у вечного огня  прошел митинг  в честь этих знаменательных и очень важных дат для  белорусского народа с участием представителей трудовых коллективов, общественных объединений, руководства района, военнослужащих  Воложинского гарнизона. Жители  Воложина возложили венки и цветы  к подножию обелиска погибшим воинам.   

После митинга   торжественным маршем прошли воины гарнизона с оркестром.

Полотнище флага Республики  Беларусь доверили пронести  членам  «Белой Руси».  

А на площади начался   праздничный концерт.    В рамках концертной программы прошла  акция РОО «Белая Русь» «Вальс Победы». Образцовый духовой оркестр Воложинской школы искусств  под руководством   Владимира Грюка и танцевальный коллектив «Непоседы»  центра творчества  детей и молодежи исполнили  композицию  «Майский вальс». Отрывок из этого выступления вошел в клип, подготовленный пресс-службой республиканской «Белой Руси».

Накануне праздника  активисты   «Белой Руси»  поздравили ветеранов и вручили им подарки,  навели порядок у памятников и обелисков. На уроках мужества и патриотизма  в учреждениях образования провели встречи с Героями Победы. Очень хочется надеяться, что эти  уроки гражданственности и патриотизма будут жить в сердцах нынешнего   поколения.   И что это поколение    будет    хранить память о великом подвиге, чтить славу и доблесть нашего народа, передавать из поколения в поколение традиции высокого патриотизма и единства родной страны.

Традыцыйная гірлянда ў руках выхаванцаў ЦТДіМ.

Самадзейныя артысты прадставілі салдацкі прывал.

Вайскоўцы арганізавалі забаву для будучых абаронцаў.

Акцыю правяла раённая арганізацыя ГА «БРСМ».

Усе жадаючыя змаглі паласавацца салдацкай кашай.

Канцэртная праграма «Душы і сэрца натхненне» народнага хору ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы».

Канцэртная праграма «Мелодыя вясны» вакальнай групы ветэранаў працы «Верас».

Шматлікія атракцыёны працавалі для дзяцей.

Выстава дзіцячых малюнкаў «Дзеці малююць Перамогу».

Канцэрт аркестра ДШМ.

Падчас акцыі ГА «Белая Русь» – «Вальс Перамогі».

Фінал святочнага канцэрта «Дзякуй за тое, што мы жывыя».

 

Фота Анжэлы РАДЫНА і Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Падчас аднаго з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, у ТЦСАН адбылося прыняцце наведвальніц дзённага аддзялення для пажылых людзей у члены ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Старшыня раённай грамадскай арганізацыі Галіна Рай уручыла жанчынам сімвалічныя васількі ў выглядзе брошак, створаных рукамі выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Галіна Фадзееўна падзякавала паважаным актывісткам за іх грамадзянскую пазіцыю, энергічнасць, імкненне да таго, каб праз уласныя намаганні рабіць больш яркім сваё жыццё і дарыць радасць тым, хто побач.

Шыкоўным святам сустрэлі Дзень Перамогі ў аддзяленнях для інвалідаў і людзей пажылога ўзросту ТЦСАН. Увасобіць у жыццё задуму Таццяны Акушка дапамаглі прадстаўнікі воінскай часці. Вынік  парадаваў усіх, хто напярэдадні  9 Мая завітаў у двор сацыяльнай  установы.

На жаль, з-за вельмі паважаных лічбаў у пашпарце на мерапрыемства не змог прыбыць ніводзін з шасці ўдзельнікаў вайны, што пражываюць сёння на тэрыторыі Валожыншчыны. Аднак амаль у кожнага з арганізатараў і гледачоў сярод сваякоў былі мужныя людзі, якія ў час Вялікай Айчыннай абаранялі Радзіму. Многія з іх загінулі ў гады вайны, іншыя пайшлі з жыцця пазней. Таму менавіта з хвіліны маўчання было вырашана пачаць сустрэчу.

Спецыяліста цэнтра Дар’ю Жук у гэты дзень літаральна немагчыма было пазнаць. Юная прыгажуня ўпершыню апранула ваенную форму. Адзенне вядучай, хоць і стылізаванае, адразу дапамагло стварыць належны  настрой. Прысутныя з задавальненнем паглыбіліся ў баявое мінулае сваіх продкаў, узгадалі герояў беларускай зямлі. Дырэктар ТЦСАН Галіна Рай ад усяго сэрца павіншавала сваіх падначаленых і іх выхаванцаў, пажадала кожнаму з добрым настроем адзначыць пераможны дзень і ніколі не забываць пра тых, хто ў свой час падарыў сучаснаму пакаленню мірнае неба.

Прадстаўнік воінскай часці – намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце Станіслаў Вайтовіч зрабіў кароткі экскурс у гісторыю беларускай арміі, а салдаты тэрміновай службы Аляксандр Тарлюкевіч, Ігар Цімашэнка і Павел Зыкаў падарылі шыкоўныя канцэртныя нумары, як, дарэчы, і Уладзіслаў Рэут. Песня “Паклонімся вялікім тым гадам” у яго выкананні выклікала слёзы на вачах і ў пажылых людзей, і ў моладзі.

Сярод сюрпрызных момантаў былі і сувеніры, вырабленыя наведвальнікамі аддзялення для людзей з інваліднасцю, і тэматычныя стэнды, што падрыхтавалі супрацоўнікі цэнтра, увасобіўшы ў жыццё ідэю Ірыны Кавяза аб сувязі пакаленняў. Вайскоўцы ж парадавалі юнакоў магчымасцю патрымаць у руках зброю. Некаторым нават удалося самастойна сабраць і разабраць аўтамат. Завяршылася свята амаль сапраўдным салдацкім прывалам, падчас якога можна было пачаставацца армейскай кашай. Са словамі падзякі  да людзей у форме звярнулася старшыня раённага савета ветэранаў Таццяна Ціганіна  і ад імя прысутных жанчын падарыла сучасным абаронцам свае фірменныя “бабуліны пірагі”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Чацвер, 13 Май 2021 15:13

Нашчадкі павінны памятаць

Напярэдадні Дня Перамогі ў чытальнай зале Валожынскай дзіцячай бібліятэкі было арганізавана мерапрыемства “Вайна – боль і памяць народа”, на якое завіталі вучні 4 “Б” класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына.

Нягледзячы на тое, што з пераможнага мая 1945 года праляцелі 76 гадоў, мы і сёння ўслаўляем гераічны подзвіг нашых салдат, ушаноўваем памяць тых, хто не пашкадаваў сваё жыццё дзеля нас, і перадаём яе ў спадчыну новым пакаленням.

Падчас літаратурна-музычнай кампазіцы, прысвечанай слаўным падзеям, супрацоўнікі бібліятэкі расказалі школьнікам пра тое, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, пра Дзень Перамогі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні. Асабліва іх уразілі гісторыі пра юных герояў, на долю якіх выпала мноства выпрабаванняў у час ваеннага ліхалецця. Ніхто з дзяцей на застаўся раўнадушным да трагічнага лёсу вёсак Валожынскага раёна, якія былі спалены падобна Хатыні. Гэтым падзеям была прысвечана асобная старонка мерапрыемства.

На сустрэчу з рабятамі завітаў член народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, паэт Аляксандр Кулак, які  шчыра і пранікнёна прачытаў свае вершы. Рабяты таксама падрыхтавалі і прадэкламавалі творы, прысвечаныя тэме вайны і Перамогі над фашызмам. На працягу дзеі гучалі песні “Дзень Перамогі”, “Свяшчэнная вайна”, “Цёмная ноч” і інш.

Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі зацікавілі выданні ваеннай тэматыкі, прадстаўленыя на кніжна-ілюстрацыйных выставах “Вайна на старонках” і “Няхай памятаюць жывыя, няхай ведаюць нашчадкі”, а таксама выстава малюнкаў “Як добра на свеце без вайны” вучняў 2 “А” класа сярэдняй школы № 1 райцэнтра.

Анжэла РАДЫНА

Дзеці – не цацкі. Бацькоўства павінна быць свядомым, тым больш, калі чалавек прымае рашэнне ўскласці на сябе адказнасць за чужых дзяцей, якім давялося перажыць шмат негатыву ў біялагічнай сям’і. Падобнае сцвярджае жыхарка вёскі Брылькі Вольга ВОЛКАВА. 

З Вольгай Аляксандраўнай мяне пазнаёміла дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Мучынская. Менавіта яна прапанавала больш падрабязна ўнікнуць у жыццё і праблемы прыёмных сем’яў і параіла пачаць з гісторыі гэтай жанчыны. Святлана Іванаўна з цяплом і ўдзячнасцю расказала пра Вольгу, якая, аднойчы паспрабаваўшы сябе ў ролі прыёмнай маці, знайшла ў ёй сваё прызванне. “Ведаеце, яна проста надзвычай добры і шчыры чалавек. З аднаго боку, для яе гэта праца, а з іншага – колькі душы ўкладвае ў нашых дзетак, колькі робіць дзеля таго, каб парог яе дома стаў мяжой, за якой для іх пачнецца новае жыццё без страху, бруду, абразы і насілля”, – падзялілася думкамі кіраўнік сацыяльнай установы.

Вёска Брылькі. Вялікі дом з прасторным участкам і гаспадарчымі пабудовамі. Адразу бачна: людзі тут жывуць працавітыя, акуратныя. Сустрэлі нас гаспадыня і дочкі – старэйшая Ілона і малодшая Насця. Вялікай нечаканасцю стаў знешні выгляд асобы, пра якую ішла гутарка. Дзяўчо, інакш не скажаш. На самай жа справе Вользе за трыццаць, але побач з дзяўчатамі яна – нібы старэйшая сястра. І гэта пры тым, што пакуль ніводная старонка яе жыцця не пісалася лёгка…

З нагоды прыезду гасцей дружнае трыа прыгатавала прыгожы і смачны торт. Таму, не паспелі мы пазнаёміцца, пачалося чаяпіцце. Вось так, за няспешнай гутаркай, мы і даведаліся пра тое, што значыць адначасова быць маці і працаваць прыёмнай маці.

Лёс чалавека – рэч складаная. Аднаму наканавана шчаслівае, лёгкае і прыемнае ва ўсіх адносінах існаванне, іншаму ж даводзіцца літаральна за кожны крок плаціць дарагой цаной. Слухаючы аповед пра жыццёвыя калізіі нашай гераіні, раз-пораз бярэшся за галаву, і адзіная думка трывожыць розум: а ці любы з нас змог бы ў такіх абставінах не разгубіцца, не страціць сябе, а, наадварот, годна жыць, любіць, гадаваць дзяцей…

Вольга рана засталася без матулі.  Пахаваць роднага чалавека, калі табе толькі 18, а на руках немаўля… Хіба прыдумаеш горшы жыццёвы старт для юнага чалавека? Адносіны з бацькам складаныя, з маладым мужам – яшчэ горшыя. Адна, зусім адна, і ніхто не дапаможа, не паклапоціцца. А трэба ж адказваць не толькі за сябе і сваё дзіця, а яшчэ і за малодшага брата. Пэўны час фармальна апекуном 12-гадовага падлетка быў бацька, хаця па факце Дзмітрый жыў з сястрой і пляменніцай у пакоі ў інтэрнаце, які тая атрымала  ў якасці работніцы РАПТ.

Непрыемнасці крочылі за маладой жанчынай па пятах. Асабістае жыццё – ніякае, грошай катастрафічна не хапае, а тут яшчэ і здароўе пачало падводзіць… Спачатку – аперацыі, затым – доўгае лячэнне. Усё перажыла, з усім справілася. Ніводнага разу нават думкі не мела, каб даверыць дачушку чужым людзям. Яна нават разышлася з чалавекам, з якім дапускала магчымасць стварэння моцнай сям’і. Справа ў тым, што мужчына хоць і даражыў адносінамі з Вольгай, але ў сваёй душы не знайшоў месца для чужой яму Ілоны…

Усё ж Вольга не губляла аптымізму. І вось дзіва! Паступова праблемы і беды сталі адступаць. Вырашылася праблема з жыллём, спачатку для яе, пазней і для брата. Працавітая, старанная, яна з лёгкасцю знайшла работу – уладкавалася поварам адразу ў дзве ўстановы. Працавала нібы апантаная. А праз пэўны час сустрэла свайго Ігара.

Разам пара ўжо шмат гадоў. Ігар, хоць знешне гэта і не праяўляецца, маладзейшы за жонку. Але розніца ва ўзросце ніяк не адбіваецца на іх адносінах. Трывалае сяброўства ўсталявалася між мужам Вольгі і яе дочкамі. Дарэчы, малодшая дачка – не родная, яна прыйшла ў сям’ю ў 6-гадовым узросце. Перад гэтым з Вольгай і Ілонай два гады жыла стрыечная пляменніца Вольгі Каця (так склаліся абставіны ў сваякоў). Менавіта ў гэты перыяд і выспела рашэнне аб прыёмным бацькоўстве.

Насця літаральна з першых дзён адчула: ласкавая, прыгожая жанчына – свая. Ілона ж прызнаецца: спачатку трошкі раўнавала, але маці так цудоўна патлумачыла сітуацыю (калі мы не будзем любіць яе, то хто?), што 11-гадовая дзяўчынка вырашыла пацярпець, а праз нейкі час зразумела: ёй пашчасціла адразу займець і  сястру, і лепшую ў свеце сяброўку. Насця  трошкі баялася, каб яе не перадалі ў іншую сям’ю, але Вольга запэўніла: такога не будзе. Па-першае, ніхто не аддасць дзіця, што стала родным; па-другое, прыёмная дачка даволі дарослая, і яе думка будзе ўлічвацца, калі ўзнікне нейкая асаблівая сітуацыя.

Максім трапіў у сям’ю трохмесячным. Хлопчыка палюбілі ўсе і адразу. Аднак у СПЦ Вольгу і Ігара папярэдзілі: не прывязвайцеся да малога, ён – у базе на ўсынаўленне, з вамі – часова. На сямейным савеце тут жа прынялі рашэнне: “Усынаўляць Максімку будзем мы!” Калі дакументы былі гатовы, устроілі хрэсьбіны. Насця стала для хлопчыка хроснай маці, а брат Вольгі Дзмітрый – хросным бацькам.

Наступным у прыёмную сям’ю трапіў Кірыл. Гэта ўжо падлетак са сваім светапоглядам і адметным характарам. Затым па просьбе Святланы Іванаўны Вольга і Ігар забралі двух брацікаў і сястрычку. Магчыма, яшчэ адзін Максім, Даша, Нікіта і не будуць жыць у гэтай сям’і доўга (іх лёс вырашаць адпаведныя органы), аднак сёння бацькоўскі догляд і клопат яны атрымліваюць менавіта ў шчырых людзей з Брылькоў.

Ігар, калі пазнаёміўся з Вольгай, служыў тэрміновую службу ў валожынскай часці. Зараз ён – вадзіцель-дальнабойшчык. Як толькі прыбывае з рэйса, займаецца абасталяваннем дома, шмат часу праводзіць з дзецьмі. Вольга ж паспявае ўсё. Нядаўна падгаварыла мужа, і яны выкупілі будынак ФАПа, што насупраць іх дома. Цяпер у планах – рамонт. Навошта, запытаеце вы? Усё проста. Вялікай сям’і (магчыма, яшчэ будзе расці) патрэбна прастора…

Ілона – ужо дарослая. Скончыла педвучылішча, працуе ў дзіцячым садзе ў Бараўлянах, вучыцца завочна ў Акадэміі МУС. Насця – старшакласніца. Яна, па прыкладзе старэйшай сястры, таксама вырашыла стаць юрыстам. І 12-гадовы Кірыл не адстае – марыць пра ліцэй МУС. Такім чынам, тэма прыналежнасці да праваахоўных органаў у сям’і – адна з асноўных. Максім наведвае дзіцячы сад. Гэта агульны любімец, які, дзякуючы свайму ўзросту, пакуль не здагадваецца пра тое, што не заўсёды ў яго жыцці ўсё было светлым і радасным.

Утульна адчуваюць сябе і дзеці, якія жывуць у сям’і часова (згодна з законам, бацькі, у якіх адабралі дзяцей, могуць на працягу 6 месяцаў прыкласці намаганні, каб іх вярнуць, калі ж – не, то іх чакае пазбаўленне бацькоўскіх правоў, а гэта ўжо будзе іншая гісторыя). Малыя наведваюць дзіцячы сад, старэйшы разам з Кірылам і Насцяй – школу.

Няўжо ў іх усё так лёгка і прыемна? Безумоўна, не. Ёсць і праблемы, і спрэчныя пытанні. Хіба ў сямейных адносінах бывае інакш? Кожнага трэба накарміць, апрануць… І гэта самае лёгкае, што можна арганізаваць для дзяцей, прайшоўшых праз сямейны недабрабыт. Значна цяжэй дабіцца таго, каб адтаялі іх юныя душы, і ў сэрцы не нарадзілася жаданне стаць на тую ж зыбкую сцежку, па якой пайшлі родныя бацькі.

Вольга стараецца не проста шкадаваць давераных ёй дзяўчынак і хлопчыкаў, а шчодра дзеліцца з імі уласным жыццёвым вопытам і ў кірунку самаабслугоўвання ў быце, і ў сэнсе ўмення наладжваць стасункі з акружэннем. Цяжкасцей хапае. Кожнае дзіця патрабуе ўвагі, індывідуальнага падыходу, рознай ступені эмацыянальнасці ў адносінах. Але сапраўдны энерджайзер Вольга спраўляецца. Яна ў любы момант гатова паставіць сябе на месца сваіх сыноў і дачок. Гэты прыём дапамагае наладзіць кантакт, спрыяе ўзаемаразуменню. Прыёмная маці ніколі не адмаўляецца ад дапамогі, наадварот, шчыра ўдзячна дзяржаўным установам, што падтрымліваюць яе  ў жаданні стварыць для прыёмнай сям’і добрыя ўмовы, аказаваюць кансультацыі падчас вырашэння розных пытанняў.

Вольга Аляксандраўна ўпэўнена: людзям, якія могуць сабе гэта дазволіць, не трэба баяцца прыёмнага бацькоўства, бо дзеці абавязкова зробяць іх жыццё больш напоўненым і асэнсаваным. Патрэбна толькі рашыцца адкрыць сваё сэрца для любові.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Чацвер, 13 Май 2021 15:11

МІС ВАЛОЖЫН-2021

У рамках абласной акцыі “Прыгажуні Міншчыны – багацце краіны!” і Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2021” прайшоў адкрыты раённы касцінг прыгажосці “Міс Валожын-2021”, у якім прынялі ўдзел шэсць самых абаяльных і прывабных дзяўчат нашага горада і раёна. Ганна, Алеся, Карына, Анастасія, Наталля, Ірына.

Усе гераіні шоу выдатна паказалі сябе ў конкурсах “Джынсавы вобраз”, “Кактэйльная сукенка”, “Дэманстрацыя касцюма ў стылі smart casual” і “Дэфіле ў вячэрніх уборах” . Кампетэнтнае журы падвяло вынікі і вызначыла пераможцаў. 3-е месца заняла Наталля Клімянчук, 2-е –Ганна Шэрэмет, абсалютным пераможцам, а значыць, і “Міс Валожын-2021” стала Карына Курушка.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Старонка 910 з 1386

Задайте вопрос