222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Для запісу на вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 Вы можаце запоўніць дадзеную форму (пераборлівым почыркам) і перадаць яе ўчастковаму лекару агульнай практыкі, у рэгістратуру, альбо даслаўшы фота запоўненай анкеты на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
|
|
Дата нараджэння |
|
|
|
Адрас |
|
|
|
Кантактны тэлефон |
|
|
|
Месца працы |
|
|

Альбо вы можаце перайсці па спасылцы,
адсканаваўшы гэты QR-код
з дапамогай вашага смартфона,
і запоўніць форму анлайн
Пасля чаго, згодна з планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, з Вамі звяжацца медыцынскі работнік і запросіць для правядзення вакцынацыі.
Ва УАЗ «Валожынская ЦРБ» маецца магчымасць атрымаць прышчэпку супраць інфекцыі COVID-19.
Вакцына Гам-КОВИД-Вак (Спадарожнік V) распрацавана на аснове адэнавіруса чалавека, які з'яўляецца вектарам. У структуру гэтага адэнавіруса былі ўнесены змены, якія не дазваляюць яму размнажацца, таму ён не можа прыводзіць да інфекцыі ў людзей.
Вектар дастаўляе ў арганізм толькі пэўны бялок COVID-19 (не ўвесь вірус), на які і фармуецца імунны адказ. Вакцынацыя трэніруе iмунную сістэму арганізма чалавека распазнаваць шыпавiдны бялок і выпрацоўваць імунны адказ, што дазволіць прадухіліць развіццё інфекцыі, калі ў далейшым гэты вірус патрапіць у арганізм.
Такім чынам, асобы, якія атрымалі вакцыну, не могуць захварэць COVID-19 або вылучаць вірус SARS-CoV - 2 з прычыны ўвядзення вакцыны, так як у вакцыне адсутнічае жывы вірус.
Вакцынацыя фармуе індывідуальную абарону прышчэпленага чалавека, папярэджваючы ўзнікненне захворвання, яго цяжкi працяг і неспрыяльны зыход.
У цяперашні час ёсць пацверджання, што імунная абарона захоўваецца не менш 9 месяцаў і, магчыма, па выніках матэматычнага мадэлявання, да 2-х гадоў.
Для фарміравання імунітэту вакцынацыя больш эфектыўная ў параўнанні з яго з'яўленнем у перахварэўшых асоб.
Абараніце сябе і сваіх блізкіх - запішыцеся на вакцынацыю!
Старшыня Валожынскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Галіна Фадзееўна РАЙ разам з благачынным Валожынскай акругі пратаірэем Дзмітрыем АГІЕВІЧАМ павіншавалі пацыентаў Пяршайскай бальніцы сястрынскага догляду са светлым святам Вялікадня і ўручылі ім велікодныя яйкі і кулічы. Гасцінцы бясплатна перадаў Валожынскі хлебазавод.
07.05.2021 на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту прайшла сустрэча-успамін «У вайны не дзіцячы твар». На мерапрыемства былі запрошаны пажылыя людзі - удзельнікі аддзялення, дзяцінства якіх было закранута вайной, а таксама – выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Спецыялісты цэнтра правялі віртуальную экскурсію ў музей яўрэйскага супраціву г. Навагрудка. Экскурсія была падрыхтавана на аснове фота- і відэаматэрыялаў, сабраных у пажылых людзей, якія раней наведвалі музей. Удзельнікі мерапрыемства пачулі дзіўную гісторыю ўцёкаў 200 вязняў з Навагрудскага гета, сярод якіх было шмат дзяцей. Пажылыя людзі, запрошаныя на мерапрыемства, падзяліліся кранальнымі дзіцячымі ўспамінамі, распавялі пра нягоды і пазбаўленні ваеннага і пасляваеннага часу.
7 мая 2021 года адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Перамога ў сэрцы кожнага жыве», якую падрыхтавалі вучні 8-х класаў. Па традыцыі на святочным мерапрыемстве навучэнцы 4-х класаў прыняты ў шэрагі ГА «БРПА».
6 мая 2021 года у фае ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» адбыўся I раённы фестываль жаночых клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб'яднанняў ветэранаў працы сельскіх устаноў культуры клубнага тыпу Валожынскага раёна «Душою маладыя заўсёды», прысвечаны Году адзінства.
«Валожынскі лясгас» запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім юніёрскім лясным конкурсе «Квітней, мой лес».
06.05.2021 у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшло ваенна-патрыятычнае мерапрыемства «Салдат вайны не выбірае» для людзей з інваліднасцю і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Арганізатары мерапрыемства: калектыў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, вайскоўцы вайсковай часці 30695 г. Валожына і Валожынская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў».
У Барысаве праходзіла спартакіяда ДЮСШ, СДЮШАР Мінскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 г. н. Наш навучэнец Рудадовіч Антон ва ўпартай барацьбе атрымаў упэўненую перамогу 1 месца на гэтых спаборніцтвах. Віншуем з выдатным вынікам трэнераў аддзялення дзюдо Калашнікава Вадзіма Аляксандравіча і Міцкевіча Віктара Эрнставіча.
Жыхар вёскі Сазонаўшчына, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Аляксандравіч ЯРМАК 1 сакавіка бягучага года адзначыў 101-ы дзень нараджэння. На шчасце, нягледзячы на салідны ўзрост, ён па-ранейшаму ў страі. Амаль пяць гадоў з-за складанага захворвання вачэй нічога не бачыць, аднак рухаецца самастойна, а памяці і мысленню чалавека, які перасягнуў стагадовы ўзрост, могуць пазайздросціць нават маладыя.
Наведаўшыся ва ўтульны дом ветэрана, мы пазнаёміліся з яго сынам – Іосіфам Аляксандравічам, які апошнія гады жыве з бацькам. Ветэран Вялікай Айчыннай і афіцэр Савецкай Арміі былі шчыра рады нечаканым гасцям і з ахвотай падзяліліся ўспамінамі. Высветлілася, што ў гэтай сям’і вельмі трывалая сувязь пакаленняў.
Бацька Аляксандра Аляксандравіча і дзед Іосіфа Аляксандравіча (1888 г. н.) быў ветэранам Першай сусветнай вайны. Адважны беларус у складзе палка генерала Брусілава быў удзельнікам вядомага Брусілаўскага прарыву. За неверагодны гераізм ён двойчы адзначаны Георгіеўскімі крыжамі. У 1916 годзе пасля трэцяга ранення вярнуўся дадому, дзе хутка ажаніўся. У іх з жонкай нарадзіліся сямёра дзяцей. У сям’і з вялікай павагай ставіліся да мінулага Аляксандра Кандратавіча. Ён жа, нягледзячы на бясконцыя клопаты простага селяніна, знаходзіў час, каб спачатку дзяцей, а затым і ўнукаў знаёміць з гістарычнымі падзеямі, да якіх меў непасрэднае дачыненне. Яго другі сын Аляксандр нарадзіўся ў 1920 годзе, калі наша мясцовасць уваходзіла ў склад Польшчы, таму і адукацыю хлопец набываў у польскай школе. Вучоба давалася лёгка, хоць і вялася на чужой мове. Аднак здольны юнак самастойна вывучыўся пісаць і чытаць па-руску і па-беларуску. Таму для той пары лічыўся дастаткова адукаваным. Перад фашысцкай акупацыяй яго нават прызначылі загадчыкам клуба. Пасля вызвалення Беларусі гэта пасада давала магчымасць пазбегнуць прызыву ў армію, і ўсё ж малады чалавек, які ўжо меў вопыт барацьбы з фашыстамі (служыў у партызанах), самастойна звярнуўся ў ваенкамат і ў якасці добраахвотніка атрымаў накіраванне на фронт. Служыў артылерыстам-разведчыкам, ваенным паштальёнам. З Чырвонай Арміяй праз усю Польшчу і Германію дайшоў да Берліна. Мае медалі “За адвагу”, “За вызваленне Польшчы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй” і мноства юбілейных узнагарод. Пасля вайны з’яўляўся адным з лепшых працаўнікоў мясцовага калгаса. Заслугі ветэрана працы адзначаны значнай колькасцю падзяк і ганаровых грамат.
Гераічнае мінулае дзеда і бацькі аказала магутны ўплыў на жыццё іх унука і сына. Іосіф Аляксандравіч яшчэ падлеткам вызначыўся з будучай прафесіяй. Пасля праходжання тэрміновай службы паступіў у Арджанікідзеўскае ваеннае вучылішча супрацьпаветранай абароны. Служыў у Паўночнакаўказскай, Прыбалтыйскай і Кіеўскай акругах. У запас выйшаў з пасады намесніка начальніка штаба Днепрапятроўскага зенітна-ракетнага палка ў званні маёра.
Клапатлівы сын некалькі гадоў таму вярнуўся ў родную вёску спецыяльна для таго, каб ажыццяўляць догляд за пажылым бацькам. На шчасце, Аляксандр Аляксандравіч, нягледзячы на праблемы са здароўем (што не дзіўна для яго ўзросту), трывала супрацьстаіць старасці. Разам з малодшым Ермаком стараецца не адставаць ад жыцця – цікавіцца сусветнымі і рэспубліканскімі навінамі. У доме пастаянна гучыць радыё ці працуе тэлевізар. Абавязковы штодзённы рытуал – чытанне прэсы. Як выглядае наша “Працоўная слава”, шаноўны чалавек, на жаль, не ўяўляе, а вось пра што друкуецца на яе старонках, ведае добра. Напярэдадні галоўнага свята ў гэтай сям’і – Дня Перамогі – мужчыны, кожны з якіх па-свойму ўнёс важкі ўклад у абарону роднай краіны, з задавальненнем перадалі найлепшыя віншаванні жыхарам Валожыншчыны і шчыра пажадалі кожнаму з нас здароўя, аптымізму і мірнага радаснага жыцця.
У майскія дні мы вітаем воінаў-франтавікоў – мужных змагароў, вызваліцеляў, пераможцаў, заслужаных ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта людзі, якія здабылі для нас самае галоўнае – МІР на зямлі! Як яны даражылі простым, звычайным словам, па-свойму разумеючы ў ім вельмі важны і глыбокі сэнс. Прайшоўшы крывавымі сцежкамі, страціўшы сяброў, блізкіх людзей, сваіх каханых, Дзень Перамогі яны лічылі самым галоўным святам у жыцці. 9 мая горда, з поўным правам пераможцы, апраналі парадны кіцель і збіраліся разам, каб узгадаць баявое брацтва, успомніць і ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя жыцця будучых пакаленняў.
Дзень Перамогі. 1989 год. Ветэраны райспажыўтаварыства.


1975 год. 30 гадоў Перамогі.
На жаль, на сёння ў нашым раёне ветэранаў вайны можна пералічыць на пальцах – большасць адышлі ў вечнасць. У сем’ях іх дзяцей, унукаў і праўнукаў захаваліся фотаздымкі, якія зараз ужо сталі сапраўднай рэліквіяй. Старыя фатаграфіі – жывая памяць нашчадкаў. Помніць вашы імёны і тую цану, якую заплацілі нашы бацькі, дзяды і прадзеды за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, – наш святы абавязак.
Дзякуй вам за мірнае неба і светлую будучыню! Нізкі паклон да зямлі!