Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пятніца, 14 Май 2021 17:50

Адзіны дзень інфармавання

13 мая 2021 года супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання, які прайшоў у рамках інфармацыйнага-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» ў ДУА «Гімназія №1 г. Валожына» і ДУА «Сярэдняя школа № 2» г.Валожына.

06.12.2020 каля 19:24 гадзін, кіроўца аўтамабіля LAND-ROVER, рэг. знак 8885 ЕР-7, пры руху ў цёмны час сутак па 70 км аўтадарогі М-7 (Мінск-Ашмяны - мяжа Літоўскай Рэспублікі), у напрамку г. Мінск, на не асветленым участку дарогі, здзейсніў наезд на пешахода Лаздоўскага Віктара Пятровіча, які рухаўся па цэнтры праезнай часткі. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў бальніцу.

У перыяд правядзення пасяўной кампаніі 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і на тэрыторыі Валожынскага раёна, аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама, сумесна з маніторынгавай групай, для забеспячэння якаснага правядзення сельскагаспадарчых работ, прадухілення злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый, выяўлення фактаў безгаспадарчасці і бяздзейнасці службовых асоб, адказных за функцыянаванне прадпрыемстваў АПК, праводзіліся абследаванні аб'ектаў аграпрамысловага комплексу Валожынскага раёна.

З 10.05. 2021 года па 15.05.2021 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я - мая краіна», прымеркаванай да святкавання Дня сям'і, ва ўстановах адукацыі Валожынскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Для навучэнцаў 1-11 класаў прайшлі тэматычныя класныя гадзіны «Дзень сям'і, любові і вернасці», спартыўныя гульні для навучэнцаў пачатковай школы і іх бацькоў «Сямейны футбол», сямейны праект «Лісты любячым бацькам» быў арганізаваны для навучэнцаў 5 класаў, стварэнне калекцыі лайфхакаў «Рэцэпты шчаслівай сям'і» з размяшчэннем на сайтах устаноў адукацыі.

У рамках святкавання 76-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў кінатэатры «Юнацтва» г. Валожына адбылася творчая сустрэча і дэманстрацыя фільма «Лёс дыверсанта», вытворчасць Расія, Беларусь, 2021г., драма, біяграфія.

Новы трэнд для кар'ерных самазвалаў-гігантаў! Беларускі аўтазавод працягвае выпрабаванні дызель-тралейвоза. Машына, якая працуе па прынцыпе трамвая або тралейбуса ў экстрэмальных умовах здабычы карысных выкапняў на вялікай глыбіні. У такіх БелАЗах ужо зацікаўлены прамыслоўцы з расійскага Сахаліна, а таксама з Узбекістана. Першая экспартная партыя з Жодзіна адправіцца заказчыкам у наступным годзе.

Беларусь у першым квартале 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 19,5 працэнта да $10,3 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

12 мая 2021 года ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» адбыўся семінар-трэнінг «Фарміраванне каманды для працы ў педагагічным праекце «Вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны краю з дапамогай узаемадзеяння з соцыумам. Фердынанд Рушчыц - майстар пэндзля з Багданава». Удзельнікам семінара былі прадстаўлены фатаграфіі з сямейнага альбома Рушчыца, копіі дзённікаў, архіўныя дакументы, матэрыялы пленэраў і мяркуемыя аб'екты аднаўлення сядзібы.

14.04.2021 каля 23:05 гадзін, 44-гадовы жыхар г.Мінска, кіруючы аўтамабілем «Додж Караван», пры руху ў цёмны час сутак па вул. Савецкай а.г. Ракава, каля l.№2, у напрамку пл. Свабоды, здзейсніў наезд на 33-гадовага жыхара Валожынскага раёна, які рухаўся па праезнай частцы дарогі. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў бальніцу.

Чацвер, 13 Май 2021 17:08

Паважаныя чытачы!

Валожынская дзіцячая бібліятэка рада паведаміць вам, што кніжныя паліцы папоўніліся шэрагам кніг вядомых расійскіх і замежных пісьменнікаў. Гэта мастацкая літаратура, напісаная ў розных жанрах. Чытачы змогуць выбраць для сябе новую кнігу на любы густ.

Старонка 909 з 1386

Задайте вопрос