222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У кастрычніку 2021 года ўстановы дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у VIII у Міжнародным дыстанцыйным конкурсе «Старт» («Інфаўрок»).
Дыялогавая пляцоўка 9-11 класаў сярэдняй школы №2 г. Валожына «Дыялог на роўных» адбылася 16 лістапада 2021 года.
Для чалавека вельмі важна не толькі дыхаць родным паветрам, любавацца цёплым сонейкам, але і адчуваць сябе часцінкай Радзімы, яе гісторыі і культуры, традыцый продкаў. Народная мудрасць сведчыць: калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш.
Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея разумеюць, што выхоўваць сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы праз традыцыі і добрыя справы продкаў патрэбна з ранняга дзяцінства. Раз у месяц вучні 2-іх класаў гімназіі №1 г. Валожына з гуртка “Маладзічок” наведваюць нашу ўстанову. Цікава і пазнавальна прайшоў чарговы занятак, які быў прысвечаны ганчарству - найважнейшаму занятку нашых продкаў: вытворчасці вырабаў з гліны гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння.
Навуковы супрацоўнік музея Васільева Т.А. расказала дзецям аб гісторыі промысла, паказала відэасюжэт аб івянецкіх ганчарах і мультфільм па тэме “Як Несцерка скарб знайшоў”, пазнаёміла з гліняным посудам, які знаходзіцца ў экспазіцыі “Беларускай хатка”. Таццяна Аляксандраўна і кіраўнік гуртка Таўгень Л.С. прадставілі дзецям гліняныя цацкі – свістулькі, на якіх вучні змаглі сыграць прасцейшыя найгрышы.
У Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага.
Адзіны парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці вызначаны Правіламі расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15 студзеня 2004 г. № 30 (далей - Правілы расследавання).
У рамках экалагічнай праграмы для пажылых людзей «Эка-ўзрост. Эка-жыццё» на базе заказніка «Налібокі» спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізавалі чарговае выязное мерапрыемства. Гэтым разам удзельнікі праграмы наведалі Налібоцкую пушчу, дзе правялі экалагічны суботнік − падрыхтавалі інклюзіўную сцежку «Белакорац» да зімовага сезона.
Участие ветеранов совместно с ГУ Воложинский ТЦСОН в проведении экологической акции «Чистый лес», субботник по уборке экологической тропы в заказнике «Налибокская пуща».
Для ўдзельнікаў гуртка “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці была арганізавана экскурсія ў літаратурны музей Максіма Багдановіча ў г.Мінску. Дзеці пазнаеміліся з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, якому ў гэтым годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння.
07.11.2021 года у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці для дзяцей была праведзена святочная дыскатэка “Танцы й хараводы не выходзяць з моды”, у ходзе якой былі паказаны і развучаны танцы 60-х і 70-х гадоў. Дыскатэку праводзіла кіраўнік гуртка “Вянок” Пятроўская Елізавета Станіславаўна.