Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Валожына прайшла раённая спартакіяда сярод школьнікаў па шашках. Каманду дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» прадстаўлялі Хаткевіч Іван, вучань 7 «В» класа, Равяка Марыя, вучаніца 5 «А» класа, Рубацкі Кірыл, навучэнец 8 «А» класа. Хлопцы заваявалі каманднае 1-ае месца.

Серада, 03 Люты 2021 12:05

Акцыя «Пакармі птушак зімой»

Зіма - цяжкі час для птушак. Стала ўжо традыцыяй правядзенне ў нашай дашкольнай установе «Расінка» г. Валожын акцыі «Пакарміце птушак зімой!», мэтай якой з'яўляецца прыцягненне ўвагі дзяцей да аховы і клопату пра птушак.

Серада, 03 Люты 2021 11:45

«На вячоркі ў музей»

«На вячоркі ў музей» запрашае выстаўка, што пачала працаваць 01.02.2021 г. ў ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

Вячоркі – гэта форма правядзення вольнага часу ў асенне-зімовы час, калі доўгімі вечарамі моладьзь збіралася разам папрацаваць , а пасля патанчыць і паспяваць, папіць гарбаты з самавара.

У экспазіцыі створана атмасфера мінулага стагоддзя. Прадстаўлены прадметы побыту, мэбля, тканыя вырабы, посуд.

Своеасаблівая фотазона чакае гасцей да канца сакавіка.

Серада, 03 Люты 2021 11:45

«На вячоркі ў музей»

«На вячоркі ў музей» запрашае выстаўка, што пачала працаваць 01.02.2021 г. ў ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

Вячоркі – гэта форма правядзення вольнага часу ў асенне-зімовы час, калі доўгімі вечарамі моладьзь збіралася разам папрацаваць , а пасля патанчыць і паспяваць, папіць гарбаты з самавара.

У экспазіцыі створана атмасфера мінулага стагоддзя. Прадстаўлены прадметы побыту, мэбля, тканыя вырабы, посуд.

Своеасаблівая фотазона чакае гасцей да канца сакавіка.

У мінулы чацвер раён наведаў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Аркадзьевіч ГАРДЗЕЙЧЫК. Візіт адбыўся ў рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Высокі госць сустрэўся з ветэранскім актывам Валожыншчыны – размова праходзіла за круглым сталом у канферэнц-зале турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра, што па вуліцы Набярэжнай у Валожыне. У ёй прынялі ўдзел старшыня Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі Казімір Браніслававіч Чарапкоўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун, дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай.

І. А. Гардзейчык з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, у парламенце займае пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях. Рэспубліканскую ветэранскую арганізацыю ўзначальвае з 2015 года. Нарадзіўся і вырас у сялянскай сям’і, прайшоў баявымі дарогамі Афганістана, быў двойчы паранены, узнагароджаны чатырма ордэнамі. Працоўны шлях баявога афіцэра звязаны з Узброенымі Сіламі, даслужыўся да звання генерал-маёра. Але, нягледзячы на высокі чын, па словах Івана Аркадзьевіча, усе людскія праблемы яму блізкія.

Як і ўся краіна, зараз грамадскае аб’яднанне жыве ў чаканні маштабнай падзеі – VI Усебеларускага народнага сходу, на якім будзе вызначаны далейшы лёс нашай роднай Беларусі. Ветэранскую арганізацыю на народным вечы будуць прадстаўляць 72 дэлегаты. У свеце ўнутрыпалітычнага становішча ў краіне зараз першачарговая задача ветэранаў – не дапусціць расколу ў грамадстве. “Беларусь – адзіная краіна, якая жыве так, як жадае народ, – падкрэсліў Іван Аркадзьевіч. – Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб на нашай зямлі былі мір, стабільнасць і бяспека. Гэты прынцып быў першым пунктам у маёй прадвыбарнай праграме, калі балаціраваўся ў дэпутаты. Другім пунктам абазначаны клопат пра ветэранаў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў. У прыватнасці, парламентарыі распрацоўваюць “Закон аб інвалідах”: мы раз 10-15 перачытвалі яго, але да канчатковага рашэння так і не прыйшлі. Таму адклалі яго прыняцце на першае паўгоддзе бягучага года. Узнікае шмат праблем і пытанняў: у краіне 572 тысячы інвалідаў, улічыць патрэбы кожнага вельмі складана.

“Нечытаемы” сёння і “Закон аб ветэранах” – у яго ўнесены больш за 17 правак. Пакуль схіліліся да думкі, што трэба прыслухацца да “нізоў”. Важнае месца ў ім займае пытанне прадстаўлення да дзяржаўных узнагарод. Летась 12 членаў ветэранскіх арганізацый атрымалі ад Прэзідэнта медаль “За працоўныя заслугі”, чатыры адзначаны ордэнам “Знак пашаны”. У нас пражываюць 2 мільёны 500 тысяч ветэранаў-пенсіянераў: заслужаных і вартых прызнання людзей шмат.

Яшчэ адзін вельмі важны кірунак дзейнасці – работа з моладдзю. З імі трэба працаваць, размаўляць, запэўніваць. Жыццё яскрава паказвае, што не хлебам адзіным жыве чалавек, цяпер ідзе барацьба за розумы і душы маладых людзей. На жаль, не ўсе могуць адысці ад спакусы. Неабходна на дзяржаўным узроўні ствараць маладзёжную праграму развіцця, а гэта працяглая, карпатлівая праца, якая патрабуе не проста слоў і вялікіх грошай”.

Падчас сустрэчы старшыня рэспубліканскай ветэранскай арганізацыі запрасіў прысутных да адкрытага дыялога. Былі ўзняты некалькі пытанняў, адным з самых хвалюючых стала аплата дарожнага збору. Хоць па ім ужо і прынята адпаведная пастанова, незадаволеных застаецца шмат: па меркаванні пажылых людзей, не павінна быць роўная аплата за дарогі ў пенсіянераў, якія выкарыстоўваюць уласны транспарт не так часта, і ў тых, хто ездзіць кожны дзень.

Выступае старшыня Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі Казімір Браніслававіч Чарапкоўскі

Кіраўнік Мінскай абласной структуры К. Б. Чарапкоўскі заклікаў ветэранаў Валожыншчыны прымаць больш актыўны ўдзел у конкурсах, якія праводзяцца аб’яднаннем. Гэта “Ветэранскі падворак”, “Не старэюць душой ветэраны”, фестываль песні 60+, конкурс дзіцячых малюнкаў і інш. “Талент не павінен прападаць”, – падкрэсліў Казімір Браніслававіч.

Вельмі цікавай і карыснай стала відэапрэзентацыя, што прадставіла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей І. В. Кавяза. Яна расказала аб рабоце аддзялення, міжнародных праектах, якія рэалізуюцца на тэрыторыі раёна, асаблівую ўвагу звярнула на валанцёрскую дзейнасць. Ірына Валер’еўна заклікала падключыцца да валанцёрскага руху ўсіх жадаючых, каб разам рабіць добрыя справы.

Як адзначыў напрыканцы І. А. Гардзейчык: “Кожная такая сустрэча дае кірунак і асэнсаванне: правільна мы робім ці не? Наша задача – аб’ядноўвацца і працаваць у імя дзяцей і ўнукаў”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара

Серада, 03 Люты 2021 10:55

Сустрэча ў новым фармаце

Першая субота лютага – незвычайная дата. У гэты дзень школы традыцыйна сустракаюць сваіх дарагіх гасцей – былых выпускнікоў. Рыхтуюцца загадзя: афармляюць выставы, фотазоны, працуюць над святочнай праграмай.

У 2021 годзе, на жаль, гэта доўгачаканае мерапрыемства пройдзе ў іншым фармаце. У мэтах захавання мер, накіраваных на зніжэнне рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, захавання здароўя вучняў і работнікаў установы, забеспячэння бяспекі ва ўмовах пандэміі COVID-19 ва ўстановах адукацыі правядзенне масавых мерапрыемстваў забараняецца. Таму “Вечароў сустрэч”, як такіх, не будзе.

Зразумела, што жывое ўзаемадзеянне нічым не заменіш, але на шчасце сёння ёсць іншыя формы камунікацый. Вучні і педагагічныя калектывы падрыхтавалі для выпускнікоў відэапрывітанні, якія размясцілі на сайтах сваіх устаноў, а таксама ў сацыяльных сетках. Гэта дазволіць на некалькі хвілін акунуцца ў дзяцінства і ўспомніць незабыўныя школьныя гады тым, хто сёлета адзначае юбілейную дату пасля заканчэння ўстановы.

У сацыяльных сетках, якія з’яўляюца платформай для зносін, і дзе ўжо знаходзцца інфармацыя ўстаноў адукацыі, можна выкладаць асабістыя і калектыўныя відэапрывітанні і пажаданні любімай школе, настаўнікам, былым аднакласнікам, а таксама фота. Для гэтай мэты можна скарыстацца і электроннай поштай устаноў адукацыі.

Анжэла РАДЫНА

03 02 2021 07 1

Пасля таго, як у Беларусі афіцыйна адвязалі працэдуру праходжання тэхагляду ад выплаты дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку ў дарожным руху, на станцыі ТА запісваюцца ўсё больш аўтаўладальнікаў. Не выключэнне і дыягнастычная станцыя філіяла ААТ “Мінаблаўтатранс” “Аўтамабільны парк № 14” у Валожыне.

03 02 2021 07 2

Як паведаміў начальнік ДС Міхаіл Ліштван, у снежні 2020 года прайсці тэхагляд пажадалі ўсяго 125 уладальнікаў транспартных сродкаў. 47 аўтамабіляў акзаліся ў поўнай гатоўнасці да дарожнага руху, з заўвагамі выпусцілі 69, яшчэ 9 вадзіцелям адмовілі ў адзнацы. Зусім іншая сітуацыя склалася ў студзені. З 532 правераных машын 295 аказаліся спраўнымі, у адносінах да 202 транспартных сродкаў зроблены заўвагі, 35 тэхагляд не прайшлі.

Да ўвагі аўтаўладальнікаў:

Дыягнастычная станцыя ў Валожыне (вуліца Транспартная, 2) працуе кожны дзень, акрамя нядзелі і панядзелка, з 8.00 да 17.00 (субота – да 16.00).

Папярэдні запіс на тэхагляд – па тэлефоне 56633 з 8.00 да 17.00 за тры дні да плануемага праходжання.

Дакументы прымаюцца за паўгадзіны да канца змены.

Кошт тэхагляду для легкавога аўтамабіля (з бензінавым ці дызельным рухавіком) – 31 рубель. Заплаціць можна альбо праз ЕРІП, або наяўнымі, або з дапамогай тэрміналу, які ўстаноўлены ў памяшканні дыягнастычнай станцыі.

Для зручнасці чытачоў прыклад аплаты праз ЕРІП прыводзім на рускай мове.

За выдачу разрешения:

  • ЕРИП – Прочие платежи – Белтехосмотр – Разрешения (выбрать строку для физических или юридических лиц) – ввести серию и номер техпаспорта автомобиля и оплатить выставленную сумму (сегодня 8 рублей 70 копеек)

За сам техосмотр:

  • ЕРИП – Авто-мото-покупка, обслуживание – Минская область – Автомобильный парк № 14 – Гостехосмотр – ввести государственный номер транспортного средства и сумму (31 рубль).
Серада, 03 Люты 2021 10:19

ОАО «Богдановское»

Открытое акционерное общество «Богдановское» 

Открытое акционерное общество «Богдановское» расположено в северо-западной части Воложинского района. Вышестоящей организацией является Воложинский районный исполнительный комитет. Административным и хозяйственным центром ОАО «Богдановское» является агрогородок Богданов. Расположен в 35 км от г.Воложина и 100 км от областного центра - города Минска.

На территории хозяйства также расположены:

-детский сад-общеобразовательная школа, амбулатория, почтовое отделение, железнодорожный вокзал, магазины разного назначения, сельский клуб, Богдановский костел «Святого Михаила Архангела».

Основное направление экономики ОАО «Богдановское» - сельскохозяйственное производство, специализируется на молочно-мясном животноводстве, производстве зерна и рапса.

Общая площадь сельскохозяйственных угодий 8687 га, пашни 5676 га.

Списочная численность работающих 155 человек.

Общее поголовье 2755 голов в т.ч.  коров – 1033 головы.

26 08 2022 34 4

Директор - Родь Павел Иванович – 8029-6574094 

Заместитель директора – Тополь Виталий Станиславович – 8044-5739765

Заместитель директора по животноводству – Жуковская Наталья Васильевна – 8044-5800658

Приемная - 801772-45357

Бухгалтерия - 801772-45341 

Диспетчерская - 801772-63590

Главный бухгалтер - Матус Юлия Петровна – 8044-5699091 

Главный экономист – Хорольских Надежда Станиславовна – 8044-7822267

Главный ветврач – Шиманович Александр Анатольевич – 8029-1224257

Главный инженер – Буйновский Витольд Станиславович – 8029-1553898

Главный агроном – Кудрицкий Александр Александрович – 8029-1177043

Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Юридический адрес: аг. Богданов, ул. Советская, д.8,

Воложинский район, Минская область, 222344

1 февраля 2021 года стартует конкурс работ творческой молодежи «Золотое перо «Белой Руси» - 2021».

Организаторами конкурса выступают РОО «Белая Русь» совместно с Белорусским союзом журналистов при поддержке Министерства образования и Министерства информации Республики Беларусь, а также редакций республиканских СМИ.

В Год народного единства участникам предложено творчески осветить и развить следующую тему: «Ценности, которые нас объединяют».

Под этим понятием организаторы подразумевают семейные, государственные, общечеловеческие, культурные, профессиональные и иные ценности, которые способствуют единению нации, общества, отдельных граждан.

Творческие работы должны быть представлены в жанре эссе.

Приглашаем учащихся школ, молодых людей, получающих средне-специальное/профессиональное образование, студентов ВУЗов, работающую молодежь нашего района принять участие в конкурсе.

С положением о конкурсе вы можете ознакомиться на сайте РОО «Белая Русь» belayarus.by, в разделе проекты и на сайте Воложинского райисполкома volozhin.gov.by в разделе «Воложинская районная организация РОО «Белая Русь».

Положение о конкурсе

Аўторак, 02 Люты 2021 09:55

«У гасцях у матухны Зімы»

На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры адбылася гульнявая праграма «У гасцях у матухны Зімы». Дзеці з задавальненнем гулялі ў сняжкі, ляпілі снегавіка, гулялі ў беларускія народныя гульні «Мароз», «Хто хутчэй збярэцца», «Замарожаныя». Мерапрыемства выклікала ў дзяцей яскравыя эмоцыі і добры настрой.

Старонка 520 з 544

Задайте вопрос