222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Волненье, радость, ожиданье —
Всё в этом дне слилось не зря!
Для всех особый он и важный –
День 1 сентября!
1 верасня - Дзень ведаў! Свята кніг, кветак, усмешак, сяброў! Дзверы нашай школы зноў расчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Традыцыйна 1 верасня праводзіцца ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Усе хлопцы, адпачыўшыя і загарэўшыя, зноў сабраліся на школьным двары. Яны радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі.
Прыбраныя вучні і вучаніцы са стракатымі букетамі кветак, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор. Усё напоўнена ўрачыстасцю і гонарам, што ты ‒ часцінка гэтага дзейства. Гучыць музыка, і ўсе класы строяцца на школьным двары. Па традыцыі першымі прадстаўляюць дзяцей-першакласнікаў. Урачыстая лінейка аб'яўляецца адкрытай. Усе застылі на ўрачыстай лінейцы пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена навучэнцам 11 класа Гілю Яўгену і Жукоўскай Ксеніі. На лінейцы прысутнічалі госці: Тышкевіч А.А., начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Валожынскага райвыканкама, Стаселовіч М. I., метадыст Валожынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Дырэктар школы І. В. Чаховіч павіншавала навучэнцаў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што навучанне ‒ нялёгкая, але радасная і займальная праца. Хай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, хай будзе напоўнены творчасцю, цікавымi і карыснымi зносінамі, духоўна, інтэлектуальна ўзбагаціць і рабят, і іх педагогаў. З словам у адказ выступіла група малых-першакласнікаў, якія з выразам прачыталі вывучаныя вершы. Эстафету падхапілі старшакласнікі, яны далі некалькі карысных настаўленняў першаклашкам і ўручылі ім пазнавальныя настольныя гульні.
Настаў час першага школьнага званка ў гэтым навучальным годзе. Гэта ганаровае права было прадастаўлена навучэнцам 11 класа Барысевічу Іллі, Клімовіч Юліі і першакласнікам Янушкевічу Мікіту, Гармазе Ганне. Дзень ведаў прадоўжыўся першым урокам «Гістарычная памяць - дарога ў будучыню». Гасцямі першага ўрока ў 10 «А» класе сталі прадстаўнікі вайсковай часці 30695: намеснік камандзіра батальёна па ўзбраенні, капітан Рагель С.I. і старшы памочнік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Шашура Лізавета Сяргееўна. Навучэнцы 1-11 класаў сталі ўдзельнікамі адкрытага ўрока з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Свята 1 верасня заўсёды застаецца незабыўным, радасным і ў той жа час хвалюючым. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!
Крыніца: school1.volozhin-edu.gov.by
Восень стартуе самым хвалюючым і ўрачыстым святам - Днём ведаў!
Гэта доўгачаканы дзень для ўсіх, у першы раз пераступіўшых парог школы. Для адных гэты дзень - крок у будучыню, а для іншых – спосаб вярнуцца ў школьнае мінулае. І тыя і іншыя гатовы ўступіць у зусім новае жыццё. Таму гэты дзень для іх самы хвалюючы і запамінальны. Гэта свята і для тых, хто зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе...
1 верасня 2022 года ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. З асаблівым замілаваннем усе прысутныя на лінейцы сустракалі першаклашак, якія ўпершыню сядуць за школьныя парты, і выпускнікоў, чый школьны марафон заканчваецца ў гэтым навучальным годзе.
На свяце прысутнічалі ганаровыя госці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. На лінейцы панавала святочная атмасфера, гучалі сказаныя на дарогу прамовы, уручалі падарункі.
Дырэктар школы Аляксандр Мікалаевіч Уланчык і госці павіншавалі навучэнцаў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што вучэнне - нялёгкая, але радасная і займальная праца. Хай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, хай будзе напоўнены творчасцю, цікавымi і карыснымi зносінамі, духоўна, інтэлектуальна ўзбагаціць і рабят, і іх педагогаў.
З словам у адказ выступілі першакласнікі.
Аб пачатку новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Сёлета яго падалі Камок Анастасія, навучэнка 1 «Б» класа і Маманько Дзяніс, навучэнец 11 класа.
Па заканчэнні ўрачыстай лінейкі навучэнцы школы, госці і бацькі прайшлі на традыцыйны ўрок ведаў. Першы ўрок у гэтым навучальным годзе быў прымеркаваны Году гістарычнай памяці і прайшоў пад тэмай «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!»
На ўроку ў 5-9 класах прысутнічаў Калюта Андрэй Аркадзьевіч, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 30695. Ён расказаў вучням аб гістарычным мінулым нашай краіны, аб укладзе беларускага народа ў Вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне, як найважнейшым складніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выказаў надзею, што ўсе хлопцы будуць памятаць і паважаць гістарычнае мінулае нашай краіны.
І кранальныя першакласнікі, і дарослыя выпускнікі надоўга запомняць гэты сонечны восеньскі дзень.
Усе першакласнікі ў Дзень ведаў атрымалі ў падарунак флікеры ад прадстаўніка АДАІ Валожынскага РАУС.
Свята 1 верасня заўсёды застаецца незабыўным, радасным і ў той жа час хвалюючым. Хочацца пажадаць навучэнцам, педагогам, каб не толькі 1 верасня было радасным, але і ўсе дні, праведзеныя ў школе. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!
Віншуем усіх са святам і жадаем незабыўных уражанняў, новых адкрыццяў і высокіх дасягненняў!
Крыніца: school2.volozhin-edu.gov.by
Здаецца, гэтым разам свята Першага званка, ведаў, кніг, сяброў і ўсмешак з нецярпеннем чакалі ўсе: і галоўныя героі ўрачыстасці – першакласнікі, і тыя, хто пасля працяглага перапынку зрабіў чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе. У першы дзень восені дзверы Івянецкай сярэдняй школы расчыніліся для 78 першакласнікаў. Усяго ж за парты ва ўстанове адукацыі селі 668 навучэнцаў.
На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі запрошаныя госці: Ларыса Кулак - галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, Тэрэса Ліпніцкая — старшыня Івянецкага пасвыканкама, ксёндз касцёла св.Міхаіла Айцец Яўген Голуб.
Навучэнцы 1 і 11 класаў Раман і Ганна Асіпацкія далі першы званок.
Супрацоўнікі Валожынскага РАУС падарылі ўсім першакласнікам флікеры і нагадалі аб выкананні правілаў бяспекі на дарозе.
Першы адкрыты ўрок гісторыі для старшакласнікаў прайшоў у анлайн-фармаце «Гістарычная памяць - дарога ў будучыню», правёў яго кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Крыніца: valozhin.by
26 августа ГУК «Воложинский районный центр культуры» в городском парке города прошла последняя дискотека лета 2022! Молодежь объединилась в ярком флешмобе, а также принимали участие в танцевальной программе, которая собрала больше 150 человек. Всем знакомые песни и хорошее настроение сделали прощальный летний вечер незабываемым!
26-27 жніўня адбыўся заключны этап культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі», асноўная мэта якога - раскрыць патэнцыял рэгіёну праз спорт, культуру, навуку і адукацыю, аб'яднаць людзей розных узростаў і інтарэсаў.
Арганізатарамі маштабнага мерапрыемства другі год запар выступаюць Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, кампаніі «АртХаос» і «Белбрэндаўдыт». У гэтым годзе свята ўжо прайшло ў Рэчыцы, Століне, Наваградку, Горкім, Полацку і завяршылася ў Капылі.
Маштабны форум традыцыйна пачаўся з прэс-тура для прадстаўнікоў СМІ і ўдзельнікаў мерапрыемства. У першы дзень іх пазнаёмілі з Алеяй пісьменнікаў, сядзібай «Мядовая заімка», літаратурным музеем Кузьмы Чорнага, майстар-класамі па розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэртам арганнай музыкі і многiм іншым.
Тэмай фестывалю ў Капылі сталі «Сакрэты рамяства». Вялікая ўвага надавалася выставе-продажы народных умельцаў і рамеснікаў, якія прапаноўвалі ручнікі, абярэгі для дома, плеценыя кошыкі, вышыўку, сувеніры з саломы, драўляныя вырабы для кухні, дубовыя бочкі, пацеркавыя ўпрыгажэнні, мыла ручной работы і многае іншае. Свае вырабы тут прадставілі і члены народнага аб'яднання народных майстроў «Скарбніца» Валожынскага раёна Алег Капуста, Вольга Харлінская, Алёна Рыснік.
1 верасня ў гімназіі №1 горада Валожына адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2022 г. № 546 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» працягнуты па 31 снежня 2025 г. (пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.).
На працягу названага тэрміну грамадзянам Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі права на ўдзел у бязвыплатнай прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці прадастаўляецца магчымасць абмяняць чэкі «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія належаць дзяржаве. Многія жыхары Мінскай вобласці да гэтага часу такое права не рэалізавалі.
У падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» да абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі больш за 160 акцыянерных таварыстваў рэгіянальнага і рэспубліканскага значэння, у ліку якіх прадпрыемствы прамысловага і будаўнічага комплексаў, сельскай гаспадаркі, транспарту, гандлю і іншых галін.
Для ажыццяўлення абмену чэкаў на акцыі неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам чэкаў «Маёмасць» (пошук бліжэйшага аддзялення можна ажыццявіць на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by). Страчаны сертыфікат можа быць адноўлены банкам шляхам выдачы дубліката (паслуга платная).
Абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя грамадзяніну асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння (у суме не больш за 250 чэкаў) і (або) па спадчыне (без абмежавання) ад блізкіх сваякоў, пры ўмове, што дорацца (успадкоўваюцца) толькі чэкі, выдадзеныя гэтым асобам.
Інфармацыю аб абмене можна атрымаць у падраздзяленнях банка і на яго афіцыйным сайце ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://belarusbank.by/ru/fizicbeskim_licam/33357/28809/1776, а таксама ў камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па тэлефонах (8017) 500-45-08, 500-45-24, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і велічыні выплачваемых дывідэндаў размешчаны на Адзіным партале фінансавага рынку http://epfr.gov.by/index.
398 першакласнікаў нашага рэгіёна 1 верасня атрымалі ў падарунак флікеры ад супрацоўнікаў Валожынскага РАУС. Гэта магчымасць з'явілася дзякуючы спонсарскай дапамозе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пяршаі-2014».
Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы — на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» хай нават маленькі святлоадбівальнік, кіроўца здалёку бачыць яркую светлавую кропку. Таму шанцы, што пешаход або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў.
Маленькая падвеска на шнурку або значок на шпільцы замацоўваюцца на вопратцы, налепкі — на веласiпедзе, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флiкер выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне зніжае дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў!
Крыніца: valozhin.by
26-27 жніўня ў Капылі адбыўся заключны этап культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”. Тэмай фэстывалю ў Капылі сталі “Тайны рамяства”. Шмат увагі надавалася выставе-продажу народных майстроў і рамеснікаў. Свае вырабы прадставілі тут і челы народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”. На рэгіянальны форум завіталі Алег Капуста, Вольга Харлінская, Алена Рыснік разам з кіраўніком аб’яднання Наталіяй Кліменак, якія прывезлі гліняныя вырабы, выцінанку, плеценыя “на ніту”паясы і іншыя. Таксама на выставе былі прадстаўлены карціны ў тэхніцы разьбы па дрэве Міхаіла Станкевіча і карзіны з лазы Васіля Вакарава.