222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Учора на базе Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя адбылося адкрыццё трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Раённы цэнтр упершыню стаў месцам традыцыйных вучнёўскіх спаборніцтваў за права называцца лепшымі па адным з навучальных прадметаў на абласным узроўні. Практычна з усіх куткоў Мінскай вобласці сюды з'ехаліся найбольш адораныя юныя прыхільнікі царыцы навук. 94 выхаванцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадставілі 18 раёнаў, горад Жодзіна і Мінскі абласны ліцэй.

Ад Валожыншчыны ў алімпіядзе па прадмеце «Матэматыка» прымае ўдзел выхаванка педагога Ірыны Уланчык, гімназістка Соф'я Курбацкая. Яшчэ адна, цяпер ужо былая гімназістка Дар'я Вайцяхоўская ўвайшла ў склад каманды абласнога ліцэя.

У іншыя гарады Міншчыны для ўдзелу ў алімпіядах па фізіцы, хіміі, інфарматыцы, геаграфіі, фізічнай культуры, працоўнаму навучанню, рускай мове і літаратуры накіраваліся 16 вучняў з гімназіі № 1 г. Валожына, сярэдніх школ № 1 і № 2 г. Валожына, Івянецкай, Ракаўскай і Вішнеўскай школы.



Падчас цырымоніі адкрыцця ўдзельнікаў вучнёўскага спаборніцтва і членаў журы вітала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Крыкала. Ад імя тых, хто закліканы выступіць рэферы, з пажаданнямі поспеху да хлопцаў звярнуўся старшыня журы, загадчык кафедры геаметрыі, тапаграфіі і методыкі выкладання матэматыкі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзмітрый Базылёў.




Гасцям паказалі некалькі канцэртных нумароў, а таксама далі магчымасць віртуальнай экскурсіі па Валожыне.
Сёння і заўтра дзяўчаты і юнакі будуць працаваць над алімпіяднымі заданнямі, а пражываць у інтэрнаце ліцэя, дзе для іх створаны неабходныя ўмовы. Урачыстае закрыццё алімпіяды запланавана на чацвер.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
12 студзеня з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 56160 «прамую лінію» праводзіць галоўны ўрач Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч ГАНЧАР.
Будаўніцтва чыгуначнага моста ў Калодзішчах плануюць завяршыць да 2024 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Каладзішчанскага сельвыканкама Рыгор Зельманчук.
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік 10-11 студзеня наведвае з візітам Ватыкан. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» раённы выканаўчы камітэт вылучыў 194 тысячы рублёў на набыццё двух новых аўтобусаў «ГАЗ-Меркурый» для ажыццяўлення падвозу школьнікаў.
Вокальный ансамбль «Iслачанка» (руководитель - Скурко Ю.В.) стал участником IV Белорусско-Китайского Международного фестиваля «ОДИН ПОЯС-ОДИН ПУТЬ». Фестиваль проходил в 3 номинациях - «Вокальное творчество», «Инструментальное творчество» и «Хореографическое творчество»; в категориях «Любители» и «Профессионалы».Такие фестивали позволяют нашим детям обмениваться своими образовательными навыками, задачами, услышать и увидеть национальный колорит.
Хор средних и старших классов «Iслачанка» стал ЛАУРЕАТОМ I степени Международного многожанрового конкурса в США (Техас).
International multi-genre contest-festival “WE ARE NEW STARS» проводится юбилейный 10 раз при поддержке NORTH TEXAS TALENTVILLE SCHOOL (USA, TEXAS), гимназии-колледжа искусств им. И.О. Ахремчика, Республиканского общественного объединения «Белорусский союз кинематографистов».
В этом году международное жюри прослушивало солистов, ансамбли и хоровые коллективы из Польши, Литвы, Украины, Казахстана, Узбекистана, Малайзии, Венесуэлы, США, ОАЭ
Спасибо организаторам!!! @contest_intern
Приятно, что ученицы ГУО «Раковская ДШИ» стали частью прекрасного творческого проекта и были удостоены высокой награды!!!
На аснашчэнне залы ЛФК з раённага бюджэту выдзелілі 6 тысяч рублёў. Зала, як і раней, будзе працаваць для рэабілітацыі пацыентаў. Таксама разглядаецца варыянт аздараўлення медработнікаў.
Экспарт будаўнічых паслуг Беларусі ў 2022 годзе запланаваны на ўзроўні $750 млн. Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўнікі Валожынскага раёна ў рамках адкрытага дыялогу «Сіла Закона» далучылася да абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі на першай маштабнай маладзёжнай дыскусійнай пляцоўцы ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.