Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі засталося пасеяць цукровыя буракі менш як на 10 працэнтах плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Панядзелак, 03 Май 2021 16:56

«Быць годнымі Вялікай Перамогі!»

З 03.05.2021 па 09.05.2021 ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці пройдзе грамадзянска-патрыятычная акцыя, прысвечаная 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне «Быць годнымі Вялікай Перамогі!».

Панядзелак, 03 Май 2021 16:38

«Вайна. Перамога. Памяць»

Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея распрацавалі для малодшых школьнікаў урок памяці з мультымедыйнай прэзентацыяй «Вайна. Перамога. Памяць». Матэрыял урока змяшчае кароткія звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, несмяротным подзвігу савецкага народа ў гады ваенных выпрабаванняў, у тым ліку дзяцей. Змест урока адпавядае ўзроставым асаблівасцям дзяцей і мае вялікае патрыятычнае значэнне.

Панядзелак, 03 Май 2021 16:21

«Война. Победа. Память»

Сотрудники Воложинского краеведческого музея разработали для младших школьников урок памяти с мультимедийной презентацией «Война. Победа. Память». Материал урока содержит краткие сведения о Великой Отечественной войне, бессмертном подвиге советского народа в годы военных испытаний, в том числе детей. Содержание урока соответствует возрастным особенностям детей и имеет большое патриотическое значение.

Война. Победа. Память

Спасибо за счастливое детство

Пусть дети Земли не знают войны!

У святочны дзень благачынны Валожынскага раёна а. Дзмітрый сустрэўся з навучэнцамі Валожынскага ліцэя, якія пражываюць у інтэрнаце. Паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі аб Светлым Хрыстове Уваскрэсеннi. Распавёў пра Пасху, як найвялікшым хрысціянскім свяце. Паведаміў пра тое, што гісторыя не данесла да нас дакладнай даты ўваскрасення Госпада, мы ведаем толькі, што гэта было вясной, калі іўдзеі святкавалі Песах. Аднак хрысціяне не маглі не адзначаць такую вялікую падзею, таму ў 325 годзе на першым Сусветным саборы ў Нікеі было вырашана пытанне з датай Вялікадня. Па пастанове сабора, святкавацца ён павіннен быў у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, па заканчэнні поўнага тыдня з часу старазапаветнай іўдзейскай Пасхі. Такім чынам, хрысціянскi Вялікдзень з'яўляецца святам «перасоўным» - у рамках часовага перыяду з 22 сакавіка па 25 красавіка (з 4 красавіка па 8 мая па новым стылі). Пры гэтым дата ўрачыстасці ў каталікоў і праваслаўных, як правіла, не супадае. У іх вызначэнні існуюць разыходжанні, якія ўзніклі яшчэ ў XVI стагоддзі пасля ўвядзення грыгарыянскага календара. Аднак сыходжанне Жыватворнага Агню менавіта ў дзень праваслаўнага Вялікадня кажа пра тое, што Нікейскі сабор прыняў правільнае рашэнне.

А. Дзмітрый падарыў дзецям святочныя падарункі, павіншаваў з Вялікаднем і ад чыстага сэрца пажадаў моцнай веры, моцных сіл і моцнага здароўя, добрых спраў, добрых вестак і добрых дзён у жыцці.

У сувязі са святкаваннем дзяржаўнага свята «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь», Валожынскі раённы камітэт «БРСМ» праводзіць раённы конкурс малюнкаў па тэматыцы свята. Узрост удзельнікаў да 18 гадоў уключна.

Панядзелак, 03 Май 2021 07:28

І больш за век доўжыцца Першамай

Дзень Інтэрнацыянала, Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, Свята вясны і працы. Усё гэта – Першамай. У СССР яго адзначалі шматтысячнымі дэманстрацыямі, канцэртамі і шумнымі гуляннямі. На маёўкі выходзілі калектывамі, сем’ямі – навокал панавала сапраўднае свята. Гісторыя захавала шчаслівыя моманты яднання людскіх душ і сэрцаў, сапраўдны патрыятызм, веру ў светлую будучыню. Паўсюдна гучалі словы: “Мір. Праца. Май”. І гэта яскрава адлюстравана на фотаздымках, якія былі зроблены ў розныя гады на Першамайскіх дэманстрацыях у Валожыне.

Апошняя афіцыйная дэманстрацыя на 1 Мая ў гісторыі вялікай і непарушнай калісьці дзяржавы СССР адбылася ў 1990 годзе. Аднак больш за сто гадоў першы майскі дзень у многіх краінах нязменна з’яўляецца выхадным – як сімвал салідарнасці і духоўнага яднання народа.

Паважаныя землякі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы – 1 Мая! Вясна асацыіруецца з новым жыццём, з радасцю і працвітаннем. І менавіта ў гэты час мы славім тое, што з’яўляецца асновай паспяховага развіцця чалавека і краіны ў цэлым – мірную стваральную працу, згоду і салідарнасць у грамадстве. На працягу многіх гадоў Свята Першамая аб’ядноўвае людзей усіх пакаленняў і прафесій, дорыць кожнаму з нас натхненне для новых дасягненняў і перамог.

Словы ўдзячнасці ўсім тым, хто сваімі паўсядзённымі справамі ўносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, хто раней ствараў прадпасылкі для яго дынамічнага і стабільнага развіцця і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Спадзяюся, што наша сумесная дзейнасць дапаможа роднаму краю стаць яшчэ больш прыгожым і заможным.

Няхай у гэты святочны дзень нашы сэрцы і душы напоўняцца вясеннім цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у саміх сябе і ў тых, хто побач! Моцнага ўсім здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту!

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня

Валожынскага раённага

аб’яднання прафсаюзаў

Панядзелак, 03 Май 2021 10:23

Матыў велікоднай радасці

Да цудоўнага, такога важнага свята, як Вялікдзень, прымеркавана выстава Ларысы Альбертаўны МЫТНІК “Матыў велікоднай радасці”, што праходзіць у памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”.

Жыхары Валожыншчыны добра ведаюць гэту гасцінную гаспадыню аграсядзібы “Раўнавага”. Выстава ж дазваляе дазнацца пра яе як выдатнага майстра ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Залатыя рукі, вытанчаны густ, цярпенне і ўседлівасць дазваляюць ствараць арыгінальныя творы мастацтва. На выставе можна ўбачыць шмат разнастайных велікодных яек. Кожнае з іх прадстаўляе сабой сапраўдны шэдэўр, што з любоўю і фантазіяй створаны ўмелымі рукамі нашай гераіні. Для іх вырабу прыменены розныя тэхнікі і матэрыялы. Нельга адвесці вачэй і ад шматлікіх цацак-падарункаў дзеткам і дарослым на Вялікдзень. Гэта і мяккія цацкі, і на палачцы, для самых маленькіх, і шматлікія абярэгі, а таксама цудоўны кухонны тэкстыль, які можна выкарыстаць для афармлення святочнага стала, і іншыя прыстасаванні, каб зрабіць сваё жыллё больш прыгожым, адметным. Уся гэта сувенірная прадукцыя радуе вока і цешыць душу. У жадаючых ёсць магчымасць не толькі паглядзець, але і набыць упадабаныя вырабы.

Майстар расказвае, што прага да творчасці прачнулася ў яе яшчэ ў дзяцінстве. У той час не было дзяўчынкі, якая б не гуляла з папяровымі лялькамі, якія стваралі сваімі рукамі. Але адны прасілі аб гэтым сяброў, дарослых, а іншыя… Ларыса Альбертаўна была проста ў захапленні ад самога працэсу. Яна з асалодай малявала, выразала лялек. Шафы, што ўяўлялі сабой складзеныя адпаведным чынам сшыткі, пастаянна папаўняла новым аддзеннем. Прыгожым почыркам там выводзіла: “Хатняе аддзенне”, “Сукенкі”, “Спадніцы” і інш. Гардэробы яе лялек адрозніваліся вялікай разнастайнасцю і стыльнасцю мадэляў.

Пазней дзяўчынка навучылася шыць, свае навыкі пастаянна ўдасканальвала. У 9 класе яна ўжо фарсіла па школе ва ўласнаручна створанай форме і вельмі ганарылася гэтым.

Пасля заканчэння 8-і класаў вырашыла паступаць у Мінскі тэхналагічны тэхнікум, але самаўпэўненасць і жаданне хутчэй закончыць малюнак не дазволілі зрабіць гэта. На другі год, маючы за плячамі адпаведны сумны вопыт, яна лёгка прайшла конкурс у 26 чалавек на месца. Вучыцца было цікава і лёгка. Тут Ларыса поўнасцю ўпэўнілася, што правільна выбрала свой жыццёвы шлях.

Ларыса Альбертаўна – актыўны ўдзельнік шматлікіх выстаў як раённага, так і абласнога, рэспубліканскага значэння. Яе вырабы карыстаюцца попытам, каля іх збіраецца вялікая колькасць людзей: пакупнікоў і тых, хто проста цікавіцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Жанчына заўсёды ветліва абслужыць, адкажа на пытанні, што ўзнікаюць, падзеліцца творчым вопытам. З задавальненнем яна право-дзіць і майстар-класы.

Вельмі радуе, што ўсе родныя людзі падтрымліваюць захапленне Ларысы Альбертаўны. Муж, напрыклад, выразае нарыхтоўкі для будучых драўляных вырабаў. Дапамагаюць і дачка з унучкай, якія жывуць побач.

Зразумела, што ў наш час так шмат усялякіх цікавых кірункаў у творчасці, і ва ўсіх хацелася б сябе паспрабаваць. Але гэта немагчыма. Таму наша гераіня займаецца тым, да чаго больш ляжыць душа. Гэта шыццё, вышыўка, дэкупаж. У планах навучыцца плесці з папяровых трубачак. Калі прыходзіць нейкая цяжкая хвіліна ці проста дрэнны настрой, яна бярэцца за любімую справу і такім чынам знаходзіць выхад для апанаваўшага негатыву. І паступова жыццё наладжваецца…

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Панядзелак, 03 Май 2021 10:20

Хрыстос уваскрэс!!!

Улюбёныя ў Хрысце, богалюбівыя дзеці Святой Маці-Царквы! У цудоўнае Свята Святога Уваскрэсення Хрыстова нашы сэрцы азараюцца нябесным святлом выратавальнага Вялікадня, мы зноў сведчым перад Богам і людзьмі найвялікшую перамогу нашай веры ў тое, што Хрыстос уваскрэс!

Сапраўды ўваскрэс!

У гэтым велікодным прывітанні ўтоена радасць вечная “Сёння ўсялякае стварэнне весяліцца і радуецца: бо Хрыстос уваскрэс” (прыпеў 9-й песні Велікоднага канона).

У шэрагу хрысціянскіх свят няма больш урачыстага, больш велічнага, больш радаснага, чым Светлае Уваскрэсенне Хрыстова. Яно сапраўды “свят свята і ўрачыстасць ёсць урачыстасцей» (песня 8-я канона, ірмас).

“Радуйцеся”, – першае слова, якое пачулі з вуснаў уваскрэслага Ісуса Хрыста жоны-міраносіцы – першыя вястункі Уваскрэсення Хрыстова.

Ад гэтага ўцешнага прывітання, як ад “жываноснай крыніцы”, выліваецца невычэрпны паток хрысціянскай радасці, які суправаджае жыццё хрысціянскай Царквы на працягу стагоддзяў і дасягае нашых дзён. І мы цяпер маем магчымасць далучыцца да вялікай радасці Уваскрэсення Хрыстова і зрабіць для сябе Святы Вялікдзень святам свят і ўрачыстасцю ўрачыстасцей.

“Вучні ўзрадаваліся, убачыўшы Госпада” (Ін. 20, 20), калі ў той жа першы дзень тыдня ўвечары з’явіўся ім уваскрэслы Ісус Хрыстос. І з гэтага часу ніхто ўжо не адбярэ ў іх гэтай радасці. Яны панясуць яе разам з ісцінай Уваскрэсення Хрыстова ва ўвесь свет і зробяць яе асноўным настроем хрысціяніна.

Першае следства Уваскрэсення Хрыстова ёсць упэўненасць у будучым вечным жыцці пасля заканчэння нашага зямнога вандравання. Да прышэсця на зямлю Госпада Ісуса Хрыста будучае жыццё было краінай цёмнаю. Але сёння не невядомымі і чужымі прышэльцамі ўвойдуць веруючыя ў Госпада ў яго абіцель, а як верныя і любімыя авечкі яго духоўнага статка.

Другое следства Уваскрэсення Госпада нашага ў тым, што тутэйшае, зямное жыццё атрымала для нас іншае значэнне і іншы выгляд. Гэта ўжо не краіна выгнання, не сумная юдоль злачынцаў, якія чакаюць пакарання; гэта ніва для дзейнасці, месца падрыхтоўкі да лепшага, больш дасканалага жыцця.

Хрыстос для таго, каб нас выратаваць, зрабіў усё: замест таго, каб мы былі знішчаны за нашы грахі, ён памёр Сам; для таго, каб мы мелі паўнату быцця, Ён першы ўваскрэс і тым самым паказаў шлях кожнаму; для таго, каб нам выратавацца, Ён стварыў Царкву.

Якая радасць можа быць святлейшай за тую, што дадзена нам у праўдзе Уваскрэсення Хрыстова? Хрыстос уваскрэс з мёртвых, першынец з памерлых (1 Кар. 15, 20). Тое, што ўсяго больш натуральна палохае чалавека, пра што без жаху ён не можа падумаць, – смерць, яна знішчана з тых часоў, як не змагла ўтрымаць у сваіх абдымках Богачалавека Хрыста.

І вось мы ўжо не трапечам безнадзейна перад тварам смерці, бо не маем надзеі (1 Сол. 4, 13), але глядзім на яе толькі як на пераход да жыцця новага, бясконцага – да жыцця блажэннага ў злучэнні з Ісусам Хрыстом (Флп. 1, 23). Мы не смуткуем ужо так моцна і пра памерлых, бо калі верым, што Ісус памёр і ўваскрэс, то і памерлых у Ісусе Бог прывядзе з Ім (1 Сол. 4, 13).

Уваскрэс Хрыстос – і святло перамагло цемру, быццё перамагло небыццё, перамагло вечнае жыццё, бясконцае і светлае існаванне.

Вось чаму менавіта ў светлае і ўрачыстае свята Вялікадня неапісальная радасць напаўняе сэрцы ўсіх веруючых у Хрыста, увесь праваслаўны свет аб’ядноўваецца ў радаснай надзеі на неўміручасць, і пераліваецца ад краю зямлі да краю яе пераможная песня ў гонар Уваскрэслага “Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў…»

Яшчэ і яшчэ раз віншую ўсіх вас, мае дарагія, са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем. Будзем жа паведамляць адзін аднаму вялікую радасць аб уваскрэслым Госпадзе: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

З любоўю ў Хрысце Уваскрэслым –  Благачынны цэркваў Валожынскай акругі протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ

З пачуццём глыбокай радасці і ад усяго сэрца віншую вас са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Гэты дзень умацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае да здзяйснення добрых учынкаў, спагады і міласэрнасці, да роздуму аб вялікім сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі, абуджае імкненне жыць па сумленні. Для многіх пакаленняў гэта вялікае свята з’яўляецца сімвалам радасці жыцця і перамогі дабра над злом, чалавекалюбства і справядлівасці.

Жадаю, каб у кожным доме заўсёды былі згода і радасць, каб вашы сэрцы сагравала цеплыня і любоў родных і блізкіх! Няхай гэта велічнае свята напоўніць вашы сэрцы светлымі пачуццямі, дорыць радасць і дабрыню! Здароўя вам моцнага, дабрабыту і шчасця сямейнага!

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь

Старонка 917 з 1387

Задайте вопрос