222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Для гэтага неабходна:
На выставе прадстаўлены экспанаты з фондаў музея: ваенныя плакаты, арыгіналы газет ваеннага часу, кніга «Партызанскія рукапісныя часопісы Мінскай вобласці», дзе сабраны матэрыялы друкаваных выданняў партызанскіх брыгад і атрадаў сталічнага рэгіёну, якія выдаваліся ў гады фашысткай акупацыі.
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь».
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання за студзень-сакавік вырас на 5,3 працэнта да $1,5 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 22 красавіка 2021 г.прынята пастанова № 230 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (далей – пастанова).
3 мая па ініцыятыве Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў раёнах прайшла дабрачынная акцыя “Падары радасць бліжняму”. У яе рамках кіраўніцтва райгарвыканкамаў і прадстаўнікі духавенства Мінскай мітраполіі Беларускай праваслаўнай царквы наведалі дамы-інтэрнаты для пажылых людзей і інвалідаў, каб уручыць іх насельнікам велікодныя сувеніры.
На Валожыншчыне ў Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце пабывалі старшыня старшыня райвыканкама Яўген Круковіч і настаяцель Свята-Праабражэнскай царквы протаіерэй Сергій Лепін, а ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця – намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун і настаяцель храма прыходу святой Еўфрасінні Полацкай протаіерэй Віктра Перагудаў. Сумесна яны прывезлі ў гэтыя сацыяльныя ўстановы больш як 200 падарункаў у гонар светлага Хрыстова Уваскрасення і на чыстую радасць дарослых і дзяцей.
Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» аб'яўляе фотаконкурс для шматдзетных сем'яў «Ад трох да бясконцасці», які закліканы сабраць самыя дарагія моманты з жыцця шматдзетных сем'яў, папулярызаваць шматдзетнасць і спрыяць умацаванню сямейных каштоўнасцяў.
На фотаздымках павінны быць захаваны асабліва дарагія падзеі і цікавыя моманты з жыцця сям'і, сумеснага вольнага часу бацькоў і дзяцей.
Дапускаецца базавая апрацоўка фатаграфій, якія накіроўваюцца на конкурс, з дапамогай кампутарных праграм.
Фотакалажы не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Забараняецца даданне рамак, подпісаў і вадзяных знакаў.
Працы на конкурс прадастаўляюцца па e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай – Фотаконкурс «Ад трох да бясконцасці».
Неабходна ўказаць:
- прозвішча і імёны ўдзельнікаў (аўтара);
- адрас, дзе пражывае сям'я;
- назву і кароткі каментар да фотаздымку;
- кантактныя дадзеныя (тэлефон);
Тэрміны правядзення конкурсу - з 4 па 13 мая 2021 года.
Лепшыя працы будуць апублікаваны ў СМІ.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца
15 мая 2021 года на свяце, прымеркаваным да Дня сям'і.
Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» аб'яўляе фотаконкурс для шматдзетных сем'яў «Ад трох да бясконцасці», які закліканы сабраць самыя дарагія моманты з жыцця шматдзетных сем'яў, папулярызаваць шматдзетнасць і спрыяць умацаванню сямейных каштоўнасцяў.
Знакавую дату адзначае ў гэтым годзе Мінскі абласны драматычны тэатр - 30-годдзе з дня заснавання. Урачыстыя мерапрыемствы калектыў запланаваў на 13 траўня. Яны пачнуцца з віншавальнай праграмы «У тэатра юбілей», а скончацца драматычнай баладай «Не пакідай мяне» паводле п'есы Аляксея Дударава.