Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Супрацоўнікі краязнаўчага музея правялі ўрок памяці ў Валожынскім дзяржаўным прафесійным сельскагаспадарчым ліцэі для навучэнцаў установы, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.  Прысутным была прапанавана лекцыя з мультымедыйнай прэзентацыяй  “Жизнь и смерть за оградой концлагеря”. Матэрыял урока заснаваны на дакументальных звестках пра вязняў гета ў Валожыне, Вішневе, Забрэззі, Івянцы і Ракаве.

Пятніца, 09 Красавік 2021 10:40

Генерал стала - самавар

Выстаўка самавараў пачала працаваць ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” 08.04.2021 г.

Старадаўні самавар - гэта сімвал сямейнага ачага, утульнасці, сяброўскіх зносін. Ён быў цэнтральным прадметам чаявання, якое з XIX стагоддзя існавала як частка нацыянальнай культурнай традыцыі. Самавар быў неабходны і ў арыстакратычным або купецкім доме, ў карчме ці ў чайнай для небагатага люду.

Радзімай першых рускіх самавараў быў Урал: у сярэдзіне XVIII стагоддзя іх вытворчасць пачалася на Суксунскім заводзе, а ў другой палове XVIII стагоддзя адкрыліся першыя самаварныя фабрыкі ў Маскве і Туле. У 1820-1830-х гадах з'яўляюцца фабрыкі ў іншых расійскіх губернях, у тым ліку Санкт-Пецярбургу і Варшаве.

У камплект да самавары абавязкова прыкладаліся труба, паднос і кубкі - паласкальніцы.

Самавар быў не толькі часткай сервіроўкі чайнага стала, але і важнай часткай афармлення інтэр'еру, і таму ўспрымаўся як рэч мастацкая, як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Каштавалі самавары дорага, таму да сярэдзіны XIX стагоддзя асноўным спажыўцом прадукцыі самаварнай вытворчасці былі людзі заможныя.

На выставе прадстаўлены самавары і начынне для сервіроўкі чайнага стала, канца XVIII - пачатку XX стагоддзя з фондаў Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

Уся разнастайнасць экспануемых рэчаў знаёміць з разнастайнасцю формаў і прыгажосцю строя самавараў, з прадметамі, якія атачалі самавар на чайным стале і былі абавязковай часткай чаявання.

Для наведвальнікаў супрацоўнікі музея падрыхтавалі невялікі відэафільм пра самавары і цікавую экскурсію.

Наведаць выстаўку можна да канца красавіка 2021 г.

8 красавіка адбылася гутарка з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры пад час акцыі “Дом без насілля”, якая праходзіць з 5 красавіка па 9 красавіка 2021 года. Пад час гутаркі работнікі Дома культуры Фіма А. і Бібік К.А. расказалі дзецям пра тое, дзе можна атрымаць псіхалагічную дапамогу, па якім нумары і куды можна патэлефанаваць дзецям, якія апынуліся ў цяжкім жыццевым становішчы.

8 красавіка адбылася гутарка з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры пад час акцыі “Дом без насілля”, якая праходзіць з 5 красавіка па 9 красавіка 2021 года. Пад час гутаркі работнікі Дома культуры Фіма А. і Бібік К.А. расказалі дзецям пра тое, дзе можна атрымаць псіхалагічную дапамогу, па якім нумары і куды можна патэлефанаваць дзецям, якія апынуліся ў цяжкім жыццевым становішчы.

8 апреля в Дорском сельском доме культуры в рамках акции « Дом без насилия» прошла беседа с подростками на тему «Насилие и закон». Ведущая Ольга Орловец рассказала ребятам о формах насилия в семье и их проявлении, о возможностях его предотвращения, о законах защищающих жертву и куда можно обращаться в случае семейных конфликтов. В конце мероприятия все вместе сделали выводы - как не стать жертвой насилия.

У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы раўнд перагавораў па пагадненні аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай прайшоў 7 красавіка ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з таленавітай паэткай Інай Фраловай і пісьменнікам Сяргеем Трахіменкам.

Чацвер, 08 Красавік 2021 20:13

Спектакль «Хайп»

7 красавіка 2021 года для школьнікаў горада Валожына ў глядзельнай зале ГУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» адбыўся спектакль «Хайп» у пастаноўцы ДУ «Мінскі абласны драматычны тэатр».

З 5 па 8 красавіка ў г. Маладзечна праходзіла першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2009, 2010 гг. н. у якім тэнісісты ДЮСШ Валожынскага раёна змагаліся за перамогу. Нашы спартсмены сапраўдныя байцы, якія змагаліся за кожны мяч, не «паплылі», не зламаліся, а змагаліся і перамагалі! Абсалютнай чэмпіёнкай Мінскай вобласці сярод дзяўчат 2010 г. н. стала Гедроіць Надзея: 1 месца ў камандным заліку, 1 месца ў асабістым заліку, 1 месца ў парным заліку, 1 месца ў міксце.

Старонка 928 з 1387

Задайте вопрос