Іна Мікалаеўна - дзіцячы пісьменнік і сапраўдны чараўнік - падарыла хлопцам, педагогам і бібліятэкарам выдатны настрой і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. Цікавага было шмат: аповяд пісьменніцы пра тое, як мастак Сяргей Волкаў малюе вясёлых герояў яе дзіцячых вершаў, загадкі, хуткамоўкі, разам з аўтарам хлопцы нават складалі захапляльныя гісторыі пра сваіх любімых жывёл ― кошак!
Пасля заканчэння мерапрыемства, прысутныя змаглі папоўніць сваю асабістую бібліятэку кнігамі «Апельсін» і «Рамонкі на асфальце» з асабістым подпісам аўтара.
Яшчэ адзін госць нашай сустрэчы - пісьменнік Сяргей Трахiменок. Яго творы вядомыя і ў Беларусі, i ў Расіі.
Цікавы чалавек, выдатны апавядальнік, прызнаны майстар дэтэктыўнай прозы. Яго пяру належаць і сатырычныя творы, і драматычныя, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, аўтар многіх сцэнарыяў фільмаў, публіцыстычных артыкулаў.
Зусім хутка будзе выдадзена яшчэ адна кніга Іны Фраловай. А гэта выдатная нагода вярнуцца ў наш горад і сустрэцца з чытачамі.