222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Павел Міхайлоўскі з вёскі Рабінаўка, што ва Уздзенскім раёне, на працягу васьмі гадоў займаецца кветкавым бізнесам. Да галоўнага жаночага дня фермер вырасціў у сваёй цяпліцы 180 тыс. цюльпанаў. Жоўтыя або белыя, чырвоныя або аранжавыя, фіялетавыя або ружовыя - карэспандэнты "7 дней" зазірнулі на яркую плантацыю, каб даведацца, якія адценні ў модзе ў беларусаў, што дорыць "цюльпаншчык" сваёй жонцы на 8 Сакавіка, як марозная і снежная зіма паўплывала на такі пяшчотны бізнес.
У Слуцку ў рамках абласнога этапу Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" 11 сакавіка 25 лепшых юнакоў і дзяўчат з Мінскай вобласці атрымалі свае першыя пашпарты. Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі, адбылося ў сценах старэйшай установы адукацыі цэнтральнага рэгіёна - гімназіі нумар 1 горада Слуцка, заснаванай яшчэ ў XVII стагоддзі. Павіншаваў маладых людзей з важнай падзеяй і ўручыў пашпарты старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка.
У Мінскай вобласці працуе гарачая лінія па пытаннях падтаплення тэрыторый. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў ДА "ЖКГ Мiнскай вобласці".
Швейную фабрыку "ЭЛІЗ" у Дзяржынску па праву называюць адным з самых "жаночых" прадпрыемстваў краіны. На вытворчасці працуе каля 350 жанчын, якія займаюцца шыццём мужчынскіх і дзіцячых кашуль, школьных блуз, гальштукаў. Прадпрыемства ўносіць значны ўклад у развіццё рэгіёна.
У Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ордэнам Маці прадстаўніц Мінскай вобласці. Вышэйшай жаночай узнагароды ўдастоены 42 шматдзетныя маці з цэнтральнага рэгіёна.
Прададзены комплекс будынкаў былой базы адпачынку Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі ў вёсцы Чмялевічы Лагойскага раёна. Аб выніковых таргах у Мінскай вобласці паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
У 2025 годзе ў Мінскай вобласці для мэт вулічнага асвятлення было ўстаноўлена 50 тыс. святлодыёдных свяцілень. Пра гэта БЕЛТА распавялі ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі і паліва Мінскага аблвыканкама.
У Мінскай вобласці павялічана фінансаванне на рэалізацыю праектаў грамадзянскіх ініцыятыў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Каманда Мінскай вобласці ўпершыню стала пераможцам юнацкага барцоўскага турніру "Ліга храбрых". У фінальным процістаянні за чэмпіёнскі тытул атлеты сталічнага рэгіёна перамаглі равеснікаў з Магілёўскай вобласці з рэзультатам 19:11.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс ААТ "Нястанавічы-Агра". Гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства размешчана ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці і спецыялізуецца на жывёлагадоўлі і раслінаводстве.