222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Дзеці памятаюць падораныя святы і добрыя эмоцыі ўсё жыццё, такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Юрый Сянько падчас віншавання з каляднымі і навагоднімі святамі выхаванцаў Барысаўскага спецыялізаванага дома дзіцяці. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.
Старшыня цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка разам з сям'ёй прыняў удзел у традыцыйнай навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з жонкай Ганнай і дачкой Аляксандрай павіншавалі са святамі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Салігорскага раёна.
Дзеці з Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі" атрымалі падарункі ад дэпутатаў падчас акцыі "Ёлка жаданняў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Больш за 180 інвестпраектаў плануюць рэалізаваць у Мінскай вобласці ў 2026 годзе. Пра гэта распавёў журналістам намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курленка, які прыняў удзел у пасяджэнні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, на якім быў зацверджаны бюджэт на 2026 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Маленькія разумніцы і разумнікі, сур'ёзныя пераможцы алімпіяд і конкурсаў, заваёўнікі спартыўнага Алімпу і юныя актывісты - абласное навагодняе свята ў Салігорску сабрала больш за 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў цэнтральнага рэгіёна.
Межы шэрага населеных пунктаў зменены ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адпаведнае рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 15 снежня №69 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Мінскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года колькасць спраў аб банкруцтве знізілася на 27,9%. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
У праграме акцыі "Ад усёй душы" ў Мінскай вобласці - канцэрты, майстар-класы, баль і наведванне маладымі ўрачамі дома пажылых людзей. Пра гэта БЕЛТА распавялі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мiнскага аблвыканкама.
У Валожынскім раёне адкрыўся сучасны малочна-таварны комплекс на 800 галоў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
БЕЛАЗ укараняе новыя тэхналогіі ў сферы вырабу і высокадакладнай апрацоўкі інструменту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе завода.