Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Нежынскі ГАК павінен быць уведзены ў эксплуатацыю да 1 чэрвеня 2025 года, такую задачу паставіў Прэзідэнт. Аб гэтым у час наведвання аднаго з прадпрыемстваў Любанскага раёна заявіў віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У "Хатыні" высадзілі каля тысячы ялін. Свой уклад у добраўпарадкаванне свяшчэннага для кожнага беларуса гістарычнага месца ўнеслі Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, арт-група "Беларусы", а таксама музычныя калектывы Skynet, By City, "Аўра" і многія іншыя.

У Любанскім раёне 28-30 красавіка праходзiць ХІV абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці "Чароўны куфэрак", паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні культуры Мінаблвыканкама.

Закласці "Сад памяці" ў знак памяці і падзякі! 40 вечназялёных туй высадзілі ў Барысаве на воінскім пахаванні ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай. Гэта патрыятычная ініцыятыва Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Таксама да азелянення знакавага месца далучыліся ваеннаслужачыя і мясцовыя школьнікі. Дарэчы, міжнародная акцыя "Сад памяці" праходзіць напярэдадні 78-й гадавіны Вялікай Перамогі. І каб увекавечыць памяць кожнага, хто загінуў на вайне, плануюць высадзіць 27 мільёнаў дрэў.

26 красавіка ў рамках рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ДУА "Дзіцячы сад нумар 6 г.Фаніпаля".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка працаваў на добраўпарадкаванні дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

"Вялікі камень" прадставіў свой інвестыцыйны патэнцыял на форуме ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Ад плацельшчыкаў Мінскай вобласці за першы квартал 2023 года паступіла ў кансалідаваны бюджэт амаль Br1,3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу" ва Уздзенскім раёне высаджана 200 тыс. саджанцаў дрэў на тэрыторыі 37 га. Да акцыі далучыліся 350 добраахвотнікаў.

БЕЛАЗ у кожным сегменце грузападымальнасці сёння можа прапанаваць абсалютна імпартазамешчаны прадукт. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Нікіфаровіч на форуме "Горназдабыўная прамысловасць: інвестыцыйныя праекты і меры падтрымкі" ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Старонка 33 з 140

Задайте вопрос