Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

30 выхаванцаў Рудзенскай спецыяльнай школы-інтэрната па ініцыятыве Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта сумесна з ГА "Беларускі саюз афіцэраў" наведалі Ваенную акадэмію Беларусі, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, авіяцыйнай тэхнікі, трэнажорамі па ваджэнні і кіраванні рознай ваеннай тэхнікай.

У Мінскай вобласці працягваецца нарыхтоўка бярозавага соку. Так, толькі ў Чэрвеньскім раёне лясгасы прадалі ўжо больш за 110 тон каштоўнага напою. Збіраюць лясны нектар толькі з дарослых, спелых дрэў - за суткі яны могуць даваць да 20 літраў. Летась рэалізавалі 200 тон соку, сёлета плануюць павялічыць аб'ём.

Тэрытарыяльная абарона - важны складнік ваеннай бяспекі. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" стартаваў адкрыты Кубак Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адаптавацца да кантрастаў надвор’я і за сціснутыя тэрміны правесці комплекс вясенніх палявых работ. Плошча яравой сяўбы ў Мінскай вобласці складзе больш чым паўмільёна гектараў: гэта збожжавыя і зернебабовыя культуры, кукуруза, грэчка, рапс.

Тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці ААТ "БЕЛАЗ-СЭРВІС" у мінулым годзе склаў 192,6 працэнта. Гэта адбылося за кошт укаранення новых напрамкаў - выпуску прамысловай мэблі з канструкцыйнага алюмінію і аўтаматычных сістэм пажаратушэння, якія прымяняюцца ў складзе кар'ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" дырэктар ААТ "БЕЛАЗ-СЭРВІС" Аляксей Пятровіч, перадае БЕЛТА.

6 красавіка жонка Прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва ў рамках візіту ў Беларусь наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Беларускі аўтамабільны завод у 2022 годзе адгрузіў у Расію прадукцыі на суму больш як $800 млн. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгавай і экспартнай палітыцы ААТ "БЕЛАЗ" Васіль Шостак.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "ІРБІ" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

БЕЛАЗ стварыў два новыя імпартанезалежныя самазвалы грузападымальнасцю 90 т і 220 т. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік генеральнага дырэктара БЕЛАЗа па стратэгічным развіцці і карпаратыўным кіраванні Аляксей Грачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 34 з 140

Задайте вопрос