Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

У Мінскай вобласці правядуць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама. Акцыя на тэрыторыі рэгіёну адбудзецца з 7 па 11 верасня.

Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў студзені-ліпені вырас на 9,6 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму большую за $3,5 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Слова нас аб’ядноўвае" - дэвіз свята, якое сабрала тысячы беларусаў на Дзень пісьменства ў Капылі.

Пастановай МАРГ ад 1 верасня 2021 года нумар 59 прадоўжана дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары па 31 снежня 2021 года ўключна. Такая інфармацыя змешчана на сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.

Капыль гатовы прыняць 28-мы Дзень пісьменнасці. Фестываль пройдзе ў гэтыя выхадныя пад дэвізам "Слова нас аб'ядноўвае". Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб ператварыць горад у глабальную інтэрактыўную пляцоўку.

Арганізацыі тарфяной прамысловасці Беларусі за пяцігодку плануюць здабыць амаль 11 млн т торфу, з якога будзе выраблена 6,5 млн т прадукцыі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз", член Савета Рэспублікі Аляксей Кушнарэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Святкаванню Дня беларускага пісьменства па традыцыі папярэднічае навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь" з жыватворным агнём ад труны Гасподняй. Экспедыцыя адправілася 1 верасня з Мінскага святадухаўскага кафедральнага сабора.

Беларуская асацыяцыя лёгкай прамысловасці і Расійскі саюз гарбароў і абутнікаў падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў час міжнароднай выстаўкі МОСШУЗ у Маскве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам".

У Мінскай вобласці практычна завяршылася ўборачная кампанія. Да заканчэння жніва на палях традыцыйна з'явіліся ўпрыгажэнні ў выглядзе саламяных фігур. Асабліва шмат такіх скульптур каля дарог да Копыля - месца правядзення абласных "Дажынак".

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 495 ад 30 жніўня 2021 года, паведамляе БЕЛТА.

Старонка 119 з 235

Задайте вопрос