222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Урачыстае адкрыццё 31-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2021" праходзіць 1 чэрвеня ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс правяла прыём грамадзян у Маладзечанскім райвыканкаме.
Беларусь у першым квартале экспартавала ў Расію харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на $1075,2 млн. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко на сустрэчы з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Расіі Сяргеем Левіным, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» уключаны ў недзяржаўны рэестр суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, афіцыйная інфармацыя пра якіх сведчыць аб іх добрасумленнасці як партнёраў для прадпрымальніцкай дзейнасці на ўнутраным рынку і за мяжой. Пра гэта гаворыцца на сайце прадпрыемства.
Праект пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Суб'ектамі гаспадарання недзяржаўнага сектара эканомікі ў студзені-красавіку бягучага года сфарміравана 60 працэнтаў даходаў бюджэту Мінскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.
Стварэнне комплекснай сістэмы падтрымкі экспарту і імпарту прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2021 года нумар 284, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшла сустрэча з генеральным дырэктарам СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзем Свідзерскім, у ходзе якой паміж універсітэтам і прадпрыемствам у мэтах умацавання супрацоўніцтва і пашырэння сувязей у галіне адукацыі і навуковых даследаванняў быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве (сумеснай дзейнасці). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
У пачатку сустрэчы рэктар БНТУ Сяргей Харытончык адзначыў, што сённяшняя сустрэча - пачатак плённага супрацоўніцтва паміж ВНУ і СЗАТ "БЕЛДЖЫ". "Нашы каледжы, якія знаходзяцца ў Гомелі і Барысаве, супрацоўнічаюць з "БЕЛДЖЫ", а ўніверсітэт арганізуе выкладчыкам экскурсіі на вытворчасць. Мы выпускаем спецыялістаў, якія павінны працаваць на гэтым прадпрыемстве, і нам неабходна развіваць сумесную дзейнасць, - сказаў ён. - У перспектыве нашы студэнты змогуць працаваць у вядомай сусветнай кампаніі".
Генадзь Свідзерскі таксама адзначыў важнасць узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж рэальным сектарам эканомікі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. "Ёсць вялікія знешнія змяненні, выклікі, на якія мы можам рэагаваць толькі кансалідуючы намаганні вышэйшых навучальных устаноў, студэнтаў і прамысловых прадпрыемстваў", - дадаў ён.
Сяўба яравых культур у Беларусі праведзена на 2,3 млн га, што складае 94,1 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.