222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" Сяргей Нікіфаровіч і рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта (СПГУ) Уладзімір Літвіненка падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Ужо ў верасні ў адной з найбуйнейшых расійскіх ВНУ па горнай справе пачнуць працаваць сучасныя спецыялізаваныя аўдыторыі, аснашчаныя эксклюзіўным абсталяваннем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7277,9 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Маштабная аграпрамысловая выстаўка "Белагра-2021" пройдзе 1-5 чэрвеня на тэрыторыі Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень". Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.
Дзяржаўныя закупкі фарбаў і шын будуць ажыццяўляцца з прымяненнем працэдуры закупак з адной крыніцы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 мая 2021 года нумар 261, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка прызначыў Аляксандра Астрэйка начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. А 4 мая падначаленым яго прадставіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў, паведаміў minobl.mvd.gov.by.
Праекты па выкарыстанні торфу ў якасці паліва пры вытворчасці цэменту плануюць развіваць у Беларусі. Аб гэтым заявіў 3 мая міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з калектывам праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "НДІ Белдзіпрапалівагаз", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь».
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання за студзень-сакавік вырас на 5,3 працэнта да $1,5 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Знакавую дату адзначае ў гэтым годзе Мінскі абласны драматычны тэатр - 30-годдзе з дня заснавання. Урачыстыя мерапрыемствы калектыў запланаваў на 13 траўня. Яны пачнуцца з віншавальнай праграмы «У тэатра юбілей», а скончацца драматычнай баладай «Не пакідай мяне» паводле п'есы Аляксея Дударава.