Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-сакавіку бягучага года пабудавалі 12,9 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1,127 млн кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

17 красавіка ў час рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта ўдзельнічалі ў пасадцы лесу на тэрыторыі Лагойскага лясгаса.

У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна займае першае месца па тэхнічнай аснашчанасці сярод сельскіх школ рэспублікі. Пры падтрымцы IT-кампаній і Парка высокіх тэхналогій у школе адкрыты два STEM-класы. Школьнікі вывучаюць асновы камп'ютарнай даведчанасці, робататэхніку, праграмаванне, вэб-дызайн, 3D-мадэляванне.

Парадак прадастаўлення паслуг па грашовых пераводах скарэкціравалі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 красавіка 2021 года нумар 87, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Клецкі механічны завод, які ўваходзіць у склад холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ", - вядучы вытворца і пастаўшчык жгутавай прадукцыі да айчыннай грузавой і пасажырскай тэхнікі.

Пераводы ў Беларусь па нумары тэлефона праз распрацаваную Банкам Расіі Сістэму хуткіх плацяжоў (СХП) будуць даступны з сярэдзіны 2022 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на дэпартамент нацыянальнай плацежнай сістэмы ЦБ РФ.

На пасаду пракурора Мінскай вобласці назначаны Юрый Шчацько. Сёння генеральны пракурор Андрэй Швед прадставіў калектыву новага пракурора вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры.

Беларусь плануе закупіць у Азербайджана 1 млн т нафты ў 2021 годзе. Аб гэтым расказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Футбольны клуб БАТЭ ў дзень свайго 25-годдзя пачаў супрацоўнічаць з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі - міжнароднай арганізацыяй, якая абараняе дзяцей і іх правы. Падпісанне адпаведнага мемарандума адбылося на дамашняй пляцоўцы "жоўта-сініх" у Барысаве, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве ЮНІСЕФ у Беларусі.

Старонка 139 з 235

Задайте вопрос