222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Трэці этап чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу прайшоў у рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". У парных заездах акрамя беларускіх гоншчыкаў прымалі ўдзел пілоты з Літвы, Расіі і Украіны.
У Беларусі стартаваў Тыдзень моладзі. Аб гэтым у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.
Агульны аб'ём інвестыцый у індустрыяльны парк "Вялікі камень" склаў больш за $670 млн. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - маі пабудавалі 16,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1,497 млн кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларускі аўтамабільны завод пачаў выпрабаванні новага аэрадромнага цягача БЕЛАЗ-54010, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларусі павялічаны нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года нумар 333, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна пракаменціравала сёння на прэс-канферэнцыі ўказ нумар 215 ад 11 чэрвеня 2021 года, які ўдасканальвае прававое рэгуляванне ў мэтах палепшыць інвестыцыйны клімат у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На мадэрнізацыю арганізацый тарфяной галіны ў 2008-2020 гадах накіравана больш за Br320 млн. Аб гэтым расказаў сёння міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.
Чэмпіянат Беларусі па веласпорце на шашы праходзіць на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і "Раўбіч" 15-18 чэрвеня. У рамках спаборніцтваў пройдуць старты ў трох узроставых групах: юніёры і юніёркі (Алімпійскія дні моладзі), моладзь да 23 гадоў (першынство Рэспублікі Беларусь), дарослыя спартсмены (чэмпіянат Рэспублікі Беларусь). У гонках прымуць удзел зборныя каманды абласцей і Мінска, веласіпедных клубаў.
Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені - маі склала Br5,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамляе БЕЛТА.