Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

12 ліпеня экіпаж камбайнераў ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна ў складзе Сяргея Янучка і Віктара Жукоўскага намалаціў 1 тыс. т збожжа.

Беларусь у студзені - маі 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,7 працэнта, да $18,066 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

11 ліпеня ў Заслаўі прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па трыятлоне на сярэдняй дыстанцыі. Турнір стаў адборачным на міжнародныя спаборніцтвы.

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 75 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Вучэнні па тэрытарыяльнай абароне прайшлі 8 ліпеня ў Барысаўскім раёне. Збор праходзіў пад кіраўніцтвам старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына. У ім прынялі ўдзел старшыні райвыканкамаў, прадстаўнікі ваенных камісарыятаў Мінскай вобласці. На тэрытарыяльным зборы ўдзельнікі прайшлі навучанне на практычных і тэарэтычных занятках.

Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за студзень - май 2021 года вырас на 11,3 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму амаль $2,5 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

7 ліпеня ў аграгарадку Лошніца адкрылася спартыўная пляцоўка для заняткаў варкаўтам. Прэзідэнцкі спартыўны клуб пры садзейнічанні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у 2021 годзе запускае новы рэспубліканскі сацыяльны праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця "Спорт для ўсіх". Яго мэта -добраўпарадкаванне вулічных пляцовак для трэніровак і заняткаў варкаўтам.

У Беларусі з 8 ліпеня забараняецца продаж энергетычных напіткаў непаўналетнім. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 чэрвеня 2021 года нумар 363, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

6 ліпеня ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы" прайшоў урачысты сход у гонар 85-годдзя з дня ўтварэння Дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

У Беларусі за шэсць месяцаў 2021 года зарэгістравана 21 745 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку 4713 юрыдычных асоб і 17 032 індывідуальныя прадпрымальнікі, паведамілі БЕЛТА ў Мінюсце.

Старонка 127 з 235

Задайте вопрос