222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Цэлыя кластары вулічных відаў спорту развіваюць у Цэнтральным рэгіёне, напрыклад, барысаўскі скейтадром - самы вялікі ў вобласці. Ён займае плошчу 2 тысячы квадратных метраў і выкананы па еўрапейскіх стандартах - спецыяльнае пакрыццё і каля дзесяці відаў модуляў для трукаў.
Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Дзень электратранспарту ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сабраў 16 ліпеня шырокае кола прадпрыемстваў і кампаній, дзейнасць якіх звязана з электратранспартам - прадстаўнікоў прамысловага комплексу, вучоных, кампаній - імпарцёраў электрамабіляў. На выстаўцы былі прадстаўлены як легкавыя аўто, так і спецтэхніка на электрацязе.
ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
15 ліпеня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Івянецкі філіял ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч".
Намеснік міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Юнус-Бек Еўкураў у рамках візіту ў Беларусь прымае ўдзел у рэкагнасцыроўцы раёнаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Смалявічах. Са сваімі праблемнымі пытаннямі да губернатара звярнуліся 13 чалавек.
Беларусь і Іран рыхтуюць пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Яе правядзенне абмяркоўвалася на сустрэчах пасла Беларусі ў Іране Юрыя Лазарчыка, які завяршае сваю дыпмісію ў гэтай краіне, з кіраўніцтвам МЗС і Міністэрства прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пакуль Еўропа ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, Кітай падпісвае з нашай краінай чарговае пагадненне. Подпісы ў мемарандуме аб супрацоўніцтве паставілі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын і віцэ-прэзідэнт адкрытага акцыянернага таварыства «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» спадар Лі Хайсинь.
Гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 57,7 працэнта плошчаў, што складае 468,5 тыс. га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.