Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

kontent

kontent

Восеньскія кірмашы выхаднога дня пачалi працу ў сталічным рэгіёне 17 верасня. На змену ім, месяцам пазней, прыйдуць рэгіянальныя, паведамляе Мiнская праўда.

У гаспадарках Беларусі ўбралі агародніну з 37,3 працэнта плошчы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

15 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" стартаваў другі летні этап Кубка Садружнасці па біятлоне. На турніры выступаюць больш за 50 біятланістаў. Для гледачоў арганізаваны фуд-корты і розыгрышы сувеніраў, а ў выхадныя дні будзе працаваць спартыўна-забаўляльная зона.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляе ў Беларусі з 17 верасня асенні месячнік па азеляненні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўнай узнагароды - ордэна Маці. Яго атрымалі 54 шматдзетныя жанчыны з 17 рэгіёнаў Мінскай вобласці.

Пытанні развіцця двухбаковых адносін абмеркаваны на сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Саудаўскай Аравіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дзіцячы сад у Фаніпалі стаў шостым у горадзе і трэцім, у якім абсталяваны басейн. Установа дашкольнай адукацыі разлічана на 230 хлопчыкаў і дзяўчынак, для якіх прадугледжаны музычная і фізкультурная залы, сэнсарны пакой, кабінет настаўніка-дэфектолага, а таксама развіваючыя цэнтры. У новым дзіцячым садзе дзеці змогуць наведваць экалагічны пакой, пакой для навучання правілам бяспечных паводзін, цэнтры патрыятычнага выхавання і астраноміі, залы для гульні ў шашкі і шахматы.

Беларусь і Манголія маюць намер пашырыць бізнес-кантакты ў сферы сельскай гаспадаркі і лагістыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Бегавыя спаборніцтвы "Шляхам Якуба Коласа" па родных мясцінах класіка пройдуць у Стаўбцоўскім раёне 22 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Натарыусы Беларусі 16 верасня будуць кансультаваць бясплатна. У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, прымуць удзел усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Старонка 66 з 235

Задайте вопрос