222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
БЕЛАЯ РУСЬ - ПРОФЕССИОНАЛАМ
На этот раз в Воложине свое профессиональное мастерство демонстрировали педагоги-психологи.
Этот конкурс проводится с целью стимулирования профессионального роста и реализации творческого потенциала педагогов-психологов. Повышения уровня престижа социально-педагогической службы учреждений образования. А еще, чтобы выявить и распространить эффективный педагогический опыт.
В конкурсе принимали участие 7 педагогов-психологов учреждений образования Воложинского района, имеющие стаж работы не менее 3 лет.
На всех этапах конкурса участники проводили занятия по психологической профилактике, круглые столы, тренинги, представляли опыт своей деятельности, демонстрировали практические умения в использовании современных средств обучения.
В финал конкурса вышли 3 участника - Виршич Оксана Эдуардовна (ГУО «Средняя школа № 2 г. Воложина»), Солтан Вера Антоновна (ГУО «Ивенецкая средняя школа») и Варакса Елена Ивановна (ГУО «Дошкольный центр развития ребенка г.п. Ивенец).
Победителем признана Варакса Елена Ивановна, которая будет представлять Воложинский район на третьем этапе конкурса.
Елена Ивановна Милюткина, заместитель начальника управления по образованию, спорту и туризму вручила победителю подарок от Воложинской районной организации РОО «Белая Русь».
Члены Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» узялі ўдзел у фотаконкурсе «Жанчыны маёй сям'і», які быў праведзены да Дня жанчын.
На конкурс прадстаўлены фатаграфіі, на якіх адлюстраваны некалькі пакаленняў жанчын адной сям'і.







З 15 лютага да 9 сакавіка 2021 года ў Мінскай вобласці праходзіў другі этап фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту «Я - даследчык».
10.03.2021 на базе дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Збірайся, народ, Масленіца ідзе!».
5 сакавіка 2021 года на базе кінатэатра “Юнацтва” прайшло раённае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы арганізацый і працаўнікоў Валожынскага раёна “Усё славіцца працай!”. У канцэртнай праграме прымалі ўдзел артысты і калектывы горада і раёна.
Сваю творчасць дарыла Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне, уладальніца "Гран-пры" Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", лаўрэат міжнародных музычных конкурсаў, чароўная Алёна Ланская.

Уявіце, што знаходзіцеся перад дзвярамі, якія вядуць у невядомае. Яшчэ імгненне – і вы працягваеце руку і адчыняеце іх. Што гэта? Перад вамі мігатлівы зорны дыван. Асцярожна робіце крок, і рознакаляровы лівень абрушваецца зверху: тысячы зорачак-кропелек дакранаюцца да вашага твару, сцякаюць на рукі і далей па целе – да ног. Вы крочыце наперад па сцежцы да высокай калоны, усярэдзіне якой бурляць-пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі жывыя бурбалкі. І ў гэтым кругавароце гарэзнічаюць рознакаляровыя рыбкі – уверх, уніз, уверх, уніз… Гэты дзіўны свет невядомага – сенсорны пакой.

Такое паняцце, як сенсорны пакой, для ўстаноў дашкольнай адукацыі з’яўляецца параўнальна новым. Аднак немагчыма пераацаніць тую карысць і станоўчы ўплыў на развіццё асобы дзіцяці, якімі валодае яго прастора, што напоўнена рознага роду стымулятарамі, якія ўздзейнічаюць на органы пачуццяў дзіцяці і развіваюць яго. Вельмі важна, што абстаноўка гэтага дзіўнага памяшкання стварае атмасферу камфорту, дапамагае кожнаму расслабіцца і раскрыцца. Лежачы ў сухім басейне або на мяккіх пуфах, у хвалях святла, слухаючы спакойную музыку, нашы выхаванцы становяцца жыхарамі чароўнага свету.
Педагогі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец” у сваёй працы выкарыстоўваюць увесь развіваючы патэнцыял сенсорнага пакоя “Калейдаскоп настрояў”. Для змяншэння трывожных станаў, зніжэння агрэсіі і навучання самарэгуляцыі выкарыстоўваецца светлавое, гукавое і тактыльнае абсталяванне, так званы “цёмны сенсорны пакой”.
Актывацыі і развіццю ў выхаванцаў успрымання, маторыкі спрыяюць стымулюючыя практыкаванні з выкарыстаннем сенсорных панэляў (бізібордаў і сенсорнага куба), масажных мячыкаў, масажных і тактыльных дарожак і г. д.

Асаблівае значэнне ў функцыянаванні нашага сенсорнага пакоя надаецца пясочнай тэрапіі як самаму арганічнаму, звыкламу і добра знаёмаму для дзіцяці спосабу выказаць свае перажыванні, даследаваць свет, наладзіць адносіны з аднагодкамі і дарослымі. Маніпуляцыі з пяском, як з мокрым, так і з сухім, супакойваюць імпульсіўных, залішне актыўных дзяцей і разнявольваюць закрытых, скаваных і трывожных.
Найбольш цікавай для дзіцяці гульня з пяском становіцца тады, калі яна абсталявана інавацыйнымі тэхналогіямі. Менавіта такім вынаходніцтвам з’яўляецца інтэрактыўная пясочніца – унікальнае абсталяванне, якое дазваляе перанесці пясочную тэрапію на новы ўзровень, раскрыць унутраныя рэзервы і прыродныя здольнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. Работа яе пабудавана на тэхналогіях дапоўненай рэальнасці, дзякуючы чаму перад выхаванцамі адкрываюцца маляўнічыя пейзажы, якія яны могуць самі пераўтварыць у адно імгненне: выкапаць возера, пабудаваць вулкан ці нават цэлы замак.
І хай вопыт нашай працы ва ўмовах сенсорнага пакоя пакуль яшчэ нязначны, ужо сёння можна з упэўненасцю сказаць, што сенсорны пакой ва ўстанове дашкольнай адукацыі – сапраўды сучасны навучальны інструмент, які дае дзецям магчымасць адчуваць усе радасці спазнання навакольнага свету.
Алена ВАРАКСА,
педагог-псіхолаг ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец”

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме: “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.

На мерапрыемства ў сярэднюю школу № 1 г. Валожына завіталі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Вітальевіч Акушка і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Аляксандравіч Чаховіч.
Увазе вучняў 10-11 класаў установы былі прадстаўлены тры інфармацыйныя блокі. У першым, пад назвай “Народнае адзінства – залог шчаслівага будучага Беларусі”, размова ішла пра згуртаванасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў. Вышэйпералічаныя якасці заўсёды былі і павінны быць галоўнымі. Наш народ аб’яднаны гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Важна заставацца адзінай нацыяй, жыць у суверэннай і незалежнай краіне. Усё гэта паслужыла падставай аб’явіць бягучы год у рэспубліцы Годам народнага адзінства, што павінна садзейнічаць росквіту і дасягненню самых прывабных мэт.
Цікава было паслухаць меркаванні школьнікаў па пытанні: у які гістарычны перыяд асабліва ярка праявілася адзінства народа нашай краіны. Педагогі звярнулі ўвагу на значнасць для сучаснай Беларусі новага дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, якое прапаноўваецца ўстанавіць.
У другім інфармацыйным блоку “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае” абмеркавалі такую форму народаўладдзя, якая дазваляе грамадзянам больш шырока ўдзельнічаць у справах дзяржавы. Рабяты выдатна ведалі, хто можа стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, якія важныя рашэнні былі прыняты на апошнім, паразважалі пра ролю дыялогавых пляцовак у іх выпрацоўцы.
Трэці блок “Узброенныя сілы Рэспублікі Беларусь на варце бяспекі і суверэнітэту” даў падставу задумацца, што хоць сёння Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь успрымаецца як свята ўсіх мужчын, у першую чаргу віншаванняў заслугоўваюць тыя, хто ў розныя гады абараняў Радзіму і зараз аберагае спакойны сон беларусаў. Аляксандр Вітальевіч Акушка і Аляксандр Аляксандравіч Чаховіч падзяліліся ўспамінамі пра сваю службу ў арміі і запэўнілі рабят, што гэты час карысны для кожнага юнака. Паколькі беларуская армія адпавядае самым сучасным патрабаванням, працэс яе ўдасканалення, будаўніцтва і развіцця працягваецца пастаянна, маладым людзям у армейскім жыцці спатрэбяцца добрыя, трывалыя веды і выдатная фізічная падрыхтоўка.
Падчас мерапрыемства адбыўся канструктыўны дыялог паміж прадстаўнікамі Валожынскага РАУС і вучнямі школы. У апошніх была магчымасць задаць гасцям хвалюючыя пытанні і падзяліцца ўласнымі думкамі па тэме мерапрыемства.
Увазе юнакоў і дзяўчат была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Члены Воложинской районной организации РОО «Белая Русь» приняли участие в фотоконкурсе «Женщины моей семьи», который был проведен ко Дню женщин.
На конкурс предоставлены фотографии, на которых запечатлены несколько поколений женщин одной семьи.







5 сакавіка 2021 года на плошчы горада Валожына, напярэдадні масленічнага тыдня, адбылося святочнае гулянне “Масленіца гуляла – вясну сустракала”. Зранку гучала народная вясёлая музыка, радыёгазета з запрашэннем на свята, была арганізавана выстава работ майстроў і ўдзельнікаў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву сельскіх клубных устаноў культуры.
На імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы разгарнулася дзея вітання Масленіцы, своеасаблівага сімвалу вясны, штогодняя вясёлае свята з блінамі, гарбатаю ды карагодамі, гульнямі, забавамі і песнямі.
Над сцэнай сваволіў вецер, але гэта акалічнасць не адбівала імпэту ў выканаўцаў – мастацкіх калектываў Сакаўшчынскага, Багданаўскага, Дубінскога і Падбярэзскага сельскіх цэнтраў культуры, Вішнеўскага і Дорскага сельскіх дамоў культуры, Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра, Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і артыстаў дзіцячых школ мастацваў раёна. Амаль чатыры гадзіны самадзейныя артысты стваралі добры настрой жыхарам і гасцям горада і раёна.
ПАМЯТКА
аб парадку рэалізацыі драўніны насельнiцтву
Парадак рэалізацыі драўніны фізічным асобам рэгламентуецца Правіламі рэалізацыі драўніны, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2020 № 437 «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны» (далей - Правілы).
Правіламі прадугледжана два спосабы рэалізацыі драўніны фізічным асобам:
1. на біржавых таргах;
2. за біржавымі таргамі.
Правіламі прадугледжана магчымасць рэалізацыі драўніны фізічным асобам:
- на корані (драўніна на пні - драўніна, адведзеная ў рубку і якая падлягае нарыхтоўцы);
- у нарыхтаваным выглядзе (драўніна ў нарыхтаваным выглядзе - круглыя лесаматэрыялы і драўняныя дубцы).
Рэалізацыя драўніны на пні па-за біржавымі таргамі фізічным асобам ажыццяўляецца на наступныя мэты:
1. для нарыхтоўкі з наступным выкарыстаннем для ўласнага спажывання (вылучаецца драўніна пры ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, уборцы захламленасці лесу, пашкоджаных лясных насаджэнняў) (п.п. 8.7. п. 8 Правіл);
2. для нарыхтоўкі дроў (вылучаецца драўніна пры правядзенні іншых высечак) (п.п. 8.7. п. 8 Правіл);
3. для аднаўлення належачых фізічным асобам жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, знішчаных альбо пашкоджаных у выніку пажару, стыхійнага бедства або іншага шкоднага ўздзеяння, - па рашэнні райвыканкамаў, гарвыканкамаў (п.п. 8.8. п. 8 Правіл). Аб'ём нарыхтоўкі дзелавой драўніны складае не больш за 50 куб. метраў.
Рэалізацыя драўніны на пні на вышэйпаказаныя мэты ажыццяўляецца па таксавым кошце, якi ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (п. 32 Правілаў).
Рэалізацыя з фонду аблвыканкама драўніны ў нарыхтаваным выглядзе па-за біржавымі таргамі фізічным асобам ажыццяўляецца на наступныя мэты:
1. для рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў (п.п. 8.2. П.8 Правілаў.).
Дзелавая драўніна нарыхтоўваецца дзяржаўнай лесагаспадарчай установай з вылучанага фонду аблвыканкама з разліковай лесасекі і рэалізуецца па цане арганізацыі-вытворцы (п.п. 8.2. П. 8, п.п. 34.1. П. 34 Правілаў);
2. для будаўніцтва, у тым ліку, рэканструкцыі і рамонту, жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў.
Пры гэтым фізічная асоба павінна пастаянна пражываць на тэрыторыі сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання, які з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, пасёлка гарадскога тыпу і горада раённага падпарадкавання, які з'яўляецца тэрытарыяльнай адзінкай, і мець патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Прызнанне грамадзян маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым жыллёвым заканадаўствам.
Драўніна нарыхтоўваецца дзяржаўнай лесагаспадарчай установай з вылучанага фонду аблвыканкама з разліковай лесасекі і рэалізуецца па цане арганізацыі-вытворцы (п.п. 8.2. П. 8, п.п. 34.1. П. 34 Правілаў).
Парадак вылучэння фізічным асобам з фонду аблвыканкама дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе для рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, для будаўніцтва, у тым ліку, рэканструкцыі і рамонту, жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў (п. 18-21 Правілаў):
а) зварот фізічнай асобы ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган з заявай.
Для ўліку патрэбаў фізічных асоб і наступнага выдзялення дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе для рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а таксама фізічных асоб, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыі і рамонту, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, фізічная асоба павінна звярнуцца да 1 чэрвеня года, які папярэднічае году рэалізацыі такой драўніны, ў райвыканкам, гарвыканкам, адміністрацыю раёна ў горадзе па месцы размяшчэння, належачага гэтай фізічнай асобе зямельнага ўчастка, жылога дома, гаспадарчай пабудовы (ч. 2 п. 18 Правілаў);
б) накiраванне мясцовым выканаўчым і распарадчым органам заяўкі аб патрэбнасці ў драўніне ў аблвыканкам.
Райвыканкамы, гарвыканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах на падставе пададзеных заяў да 15 чэрвеня накіроўваюць у адпаведны аблвыканкам заяўкі аб патрэбах у драўніне на корані і дзелавой драўніне ў нарыхтаваным выглядзе з абгрунтаваннем неабходнасці яе атрымання ў заяўленых аб'ёмах (ч. 3 п.18 Правілаў);
в) накiраванне аблвыканкамам зводных заявак у Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінлясгас).
Аблвыканкамы да 1 ліпені накіроўваюць у Мінлясгас зводныя заяўкі з указаннем патрэбных аб'ёмаў драўніны на корані для мэтаў, вызначаных у падпункце 8.2 пункта 8 сапраўдных Правілаў (ч.4 п.18 Правілаў);
г) унясенне Мінлясгасам ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей - Саўмін) праекта пастановы.
Мінлясгас разглядае прадстаўленыя заяўкі на рэалізацыю за біржавымі таргамі драўніны на пні на чарговы год і да 10 жніўня года, які папярэднічае году рэалізацыі драўніны, уносіць ва ўстаноўленым парадку ў Саўмін праект нарматыўнага прававога акта аб аб'ёмах рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі (п. 19 Правілаў);
д) інфармаванне аблвыканкамам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Аблвыканкамы на працягу 10 дзён пасля прыняцця Саўмінам нарматыўнага прававога акта аб аб'ёмах рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі інфармуюць райвыканкамы, гарвыканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах аб аб'ёмах рэалізацыі драўніны на корані для мэтаў, вызначаных у п.п.8.2 п. 8 Правілаў, аб'ёмах дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе, рэалізуемай фізічным асобам для рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а таксама фізічным асобам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыі і рамонту, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў (п. 20 Правілаў);
е) пісьмовае інфармаванне мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў і фізічных асоб аб рэалізацыі ім драўніны.
Райвыканкамы, гарвыканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах на працягу 10 дзён пасля атрымання адпаведнай інфармацыі ад аблвыканкама пісьмова інфармуюць лесагаспадарчая ўстановы аб рэалізацыі ім драўніны на пні для наступнай нарыхтоўкі і рэалізацыі фізічным асобам, а таксама фізічных асоб аб рэалізацыі ім дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе (п. 21 Правілаў);
ж) зварот фізічнай асобы ў дзяржаўную лесагаспадарчую ўстанову з заявай аб рэалізацыі дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на вышэйпаказаныя мэты і прадастаўленнем рашэнні (распараджэння) мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (альбо яго копіі) аб выдзяленні запрошанага аб'ёму драўніны з фонду аблвыканкама;
з) заключэнне дзяржаўнай лесагаспадарчай установай грамадзянска-прававога дагавора з фізічнай асобай і рэалізацыя драўніны на прадугледжаныя мэты.
У іншых выпадках, не ўказаных вышэй, рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе можа ажыццяўляцца фізічным асобам для ўласнага спажывання па грамадзянска-прававых дагаворах.
Рэалізацыя драўніны ажыццяўляецца пры звароце грамадзяніна ў дзяржаўную лесагаспадарчую ўстанову па цане арганізацыі-вытворцы, але не ніжэй квартальных біржавых каціровак, вызначаных па выніках біржавых таргоў за тры месяцы (квартал), папярэднія пачатку чарговага квартала (п.11, п.п. 34.3. Правілаў).
Рэалізацыя дроў у нарыхтаваным выглядзе фізічным асобам ажыццяўляецца па грамадзянска-прававых дагаворах (п.12 Правілаў).
Рэалізацыя ажыццяўляецца дзяржаўнай лесагаспадарчай установай па цэнах, сфармаваным у адпаведнасці з заканадаўствам аб цэнаўтварэнні.
Фізічныя асобы могуць набыць драўніну ў нарыхтаваным выглядзе для ўласнага спажывання на біржавых таргах (абз. 3 п.26 Правілаў).
Пад рэалізацыяй драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах разумеецца здзяйсненне біржавых здзелак з такой драўнінай, якая нарыхтоўваецца або нарыхтаванай ў парадку правядзення высечак галоўнага, прамежкавага карыстання i iншых высечак, на біржавых таргах ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (п .25 Правілаў).
Рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах праводзіцца па цэнах, што ўстанаўліваюцца па пагадненні бакоў біржавой здзелкі, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі (п.29 Правілаў).