Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забастоўка - гэта часовая добраахвотная адмова работнікаў ад выканання працоўных абавязкаў поўнасцю або часткова. Яна арганізуецца ў мэтах вырашэння калектыўнай працоўнай спрэчкі.

У падтрымку міру, спакою і грамадскай згоды цяпер праходзяць шматлікія і шматлюдныя мітынгі па ўсёй краіне. Учора ў 18.00 на плошчы Свабоды райцэнтра прайшла акцыя “За Беларусь”. На яе сабраліся людзі, якія выступаюць за стабільнасць у нашай дзяржаве, падтрымліваюць узяты цвёрды курс на суверэнітэт і незалежнасць і не жадаюць разладу ў грамадстве.

Да мікрафона на падрыхтаванай пляцоўцы падыходзілі старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч Круковіч, прадстаўнікі розных арганізацый, неабыякавыя людзі.

Кіраўнік раёна ў прамове сярод іншага адзначыў: “Я рады, што столькі нашых землякоў неабыякавыя да няпростага становішча, якое склалася сёння ў нашай Радзіме. Апаненты стараюцца дабіцца спынення заводаў і фабрык. Але, як бачым, у іх гэта не атрымліваецца: наш мудры народ прывык зарабляць уласнай сумленнай працай і ведае, што лёгкіх грошай не бывае. Мы з вамі – за мірную Беларусь. За Беларусь, якая за 26 гадоў суверэнітэту ні аднаго свайго сына не адправіла ў іншую краіну са зброяй прыносіць некаму боль і пакуты. Дык давайце ж не дапусцім, каб хтосьці прынёс гэтыя пакуты нам!”

Выступоўцы, падкрэсліваючы ўсё пазітыўнае, што беларусы за чвэрць стагоддзя здабылі сваімі рукамі, сыходзіліся ў адным: перамены патрэбны, але ніяк не шляхам “каляровых” рэвалюцый, гвалту і эканамічнага разбурэння. У адказ на выступленні гучалі авацыі: “За Беларусь”, “За бацьку”, “За мір”.

Напрыканцы акцыю падтрымаў добрым творам з сімвалічнай назвай «Мы — единое целое» Народны гурт народнай песні «Сваякі» раённага Цэнтра культуры.

Па пытанні прадастаўлення выплаты да школы неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва ў адпаведнасцi з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці (г.Валожын , вул.Мiра, 8, тэл. 8 01772 6 80 74)

Сёння аграрыі цэнтральнага рэгіёна вызначылі будучыя пасевы збожжавых і крыжакветных культур.

Банк развіцця падвёў вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Бюджэтныя трансферты прадаставяць 8 інвестпраектам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

20 жніўня для жыхароў Мінскай вобласці арганізуюць электронныя кірмашы вакансій.

У Беларусі ў студзені-ліпені 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1,95 млн кв.м жылля. Гэта на 5,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Запрашаем Вас прыняць удзел у акцыі «За Беларусь! За мір і спакой у краіне», якая адбудзецца 20.08.2020 года на цэнтральнай плошчы г. Валожына ў 18.00.

Серада, 19 Жнівень 2020 16:15

Увага - дзеці!

З 25 жніўня па 5 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»

Старонка 1053 з 1386

Задайте вопрос