222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» падоўжаны па 31 снежня 2020 г. (пастанова ўступіла ў сілу з 1 ліпеня 2019 г.).
На працягу названага тэрміну грамадзянам Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца магчымасць абмяняць належачыя ім чэкі «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, у мэтах рэалізацыі права на бязвыплатнае атрыманне часткі дзяржаўнай маёмасці. Варта адзначыць, што многія жыхары Мінскай вобласці да цяперашняга часу такое права не рэалізавалі.
Камітэт дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама інфармуе, што ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія абслугоўваюць Мінскую вобласць, да абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі 47 акцыянерных таварыстваў як рэгіянальнага, так і рэспубліканскага значэння, у ліку якіх прадпрыемствы прамысловага і будаўнічага комплексаў, транспарту і іншыя.
Для ажыццяўлення абмену неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам ІПЧ «Маёмасць» (пошук бліжэйшага аддзялення можна ажыццявіць на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by па адпаведным рэгіёне і паслузе «аперацыі з чэкамі «Маёмасць»). Згублены сертыфікат можа быць адноўлены банкам (паслуга платная). Абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя асабіста (без абмежавання), а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (у суме не больш за 250 чэкаў).
Падрабязную інфармацыю аб абмене можна атрымаць у аддзяленнях банка і на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by./ru/fizichicheskim_licam/33357/28809/1776, а таксама ў Камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па тэлефонах: 8-017 5004513, 2205085, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і аб велічыні выплачваемых дывідэндаў размешчаны на Адзіным партале фінансавага рынку www.portal.gov.by.
Больш падрабязная інфармацыя па пытаннях выкарыстання і абмену чэкаў «Маёмасць» размешчана на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па спасылцы
http://www.minoblim.by/ru/aktsii/item/19165-obmen-aktsij-na-imennye-privatizatsionnye-cheki-imushchestvo.
На тэрыторыі вобласці складваецца дастаткова напружаная сітуацыя па крадзяжах веласіпедаў і дзіцячых калясак. Летам і восенню ў міліцыю паступаюць шматлікія заявы аб “прымусовых” стратах двухколавага транспарту. А, між іншым, часта ўмовы для здзяйснення злачынства ствараюць самі ўладальнікі веласіпедаў, пакідаючы іх без нагляду…
З пачатку года на тэрыторыі нашага раёна здзейснены 2 крадзяжы дарожных веласіпедаў. Трэба заўважыць, што ўкрасці двухколавы транспарт асаблівых намаганняў для злодзея не складае. А вось раскрыць такія злачынствы няпроста.
Не варта чакаць, пакуль нехта паклапоціцца пра захаванасць вашай маёмасці. Трэба і самім прыкласці ўсе магчымыя для гэтага намаганні. Не пакідайце веласіпед без увагі, выкарыстоўвайце супрацьугонныя велазапчасткі і аксесуары, захоўвайце транспарт у бяспечным месцы (не на лесвічнай клетцы – гэта ўжо дакладна!). Каб быў шанц вярнуць скрадзены велабайк, важна беражліва захоўваць усе дакументы на яго, ведаць унікальны нумар рамы (звычайна ён выціснуты на карэтцы).
Захоўванне маёмасці ў калідорах, праходах, на лесвічных маршах і пляцоўках, ля запасных выхадаў і ў іншых дапаможных памяшканнях, згодна з падпунктам 16.6 пункта 16 “Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў”, можа расцэньвацца як загрувашчванне. Уявіце, што пры такім раскладзе можа адбыцца з насельнікамі дома ў выпадку неабходнасці экстраннай эвакуацыі… Таму за неахайнае і неабдуманае захоўванне веласіпедаў у такіх месцах і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 30 базавых велічынь (ч. 1 арт. 21.16 КоАП).
З чэрвеня 2020 на працягу летняга і асенняга перыядаў супрацоўнікі РАУС сумесна з прадстаўнікамі жылкамунгаса будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне людзей, якія дапускаюць парушэнні Правіл карыстання жылымі памяшканнямі.
Сяргей ЛАТЫШАЎ,
намеснік начальніка РАУС,
начальнік міліцыі грамадскай бяспекі
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўручэння атэстатаў. Сёлета на Валожыншчыне закончылі 9 класаў 320 юнакоў і дзяўчат, развіталіся са школай 164 адзінаццацікласнікі. Сярод апошніх – 29 узнагароджаных залатымі і сярэбранымі медалямі, 11 выдатнікаў вучобы.
Сёлета ў гімназіі № 1 г. Валожына 33 выпускнікі адзінаццатых класаў. Хочацца адзначыць, што сярод іх 30 юнакоў і дзяўчат закончылі школу з сярэднім балам 8 і вышэй.
Павіншаваць рабят з такой значнай падзеяй у жыцці ва ўстанову завіталі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч КРУКОВІЧ, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала і, канешне ж, бацькі.
Раман Кезік, Наталля Маслоўская, Варвара Несцярэўская, Валерыя Петыш, Ксенія Сіношына, Ігнат Шаргародскі, Карына Растаргуева, Антон Віршыч, Марыя Малянковіч, Алена Станкевіч, Паліна Старасценка атрымалі медалі і Падзякі за поспехі ў вучобе, а іх бацькі – Падзякі за выдатнае выхаванне сыноў і дачок ад кіраўніка Валожыншчыны. Таксама старшыня райвыканкама ўручыў Пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Антону Віршычу, які стаў уладальнікам Дыплома III ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Выдатнікі Герман Каланцэр, Вадзім Ралавец, Анастасія Гаўрыс, Дар’я Сак, Карына Азарэвіч, Васіліна Кароль прынялі свае ўзнагароды – прэміі і Падзякі з рук Таццяны Мікалаеўны Крыкала.
Шмат добрых і цёплых слоў пачулі юнакі і дзяўчаты ад дырэктара Алены Іванаўны Клачко, сваіх любімых настаўнікаў і бацькоў.
Анжэла РАДЫНА
У КСУП “Валожынскае” праходзіць пераддыпломную практыку выпускніца Навагрудскага аграрнага сельскагаспадарчага каледжа Паліна ЛУГІН.
У калектыве гаспадаркі без пяці хвілін агранома прынялі з радасцю. Кіраўнік і спецыялісты стараюцца атуліць дзяўчыну клопатам і стварыць ёй спрыяльныя ўмовы для працы і жыцця. З бытам праблем няма – выдзелены пакой у доме, які прыстасаваны пад інтэрнат. Што тычыцца заробкаў, таксама абяцаюць не пакрыўдзіць.
У гаспадарку малады спецыяліст прыбыла каля месяца таму, аднак ужо зараз адчувае сябе досыць утульна і ўпэўнена. І не дзіва, сувязь з сельгасвытворчасцю ў юнай прыгажуні з дзяцінства. Аграрнай справе прысвяціў жыццё бацька. І дачку здолеў выхаваць з любоўю да роднай зямлі і адданасцю прафесіі агранома.
На першы погляд здаецца, быццам перад намі – казачная прынцэса. Аднак на самай справе за прывабнай, вельмі жаноцкай знешнасцю схаваны цвёрды характар. Што і казаць, яна – футбалістка! Абараняла гонар школьнай зборнай на працягу некалькіх гадоў. А ўбачыўшы гэту бландзінку за рулём аўтамабіля, манеру яе язды, хутчэй прымеш за мужчынскую. Але і свет мастацтва для яе не чужы. Падчас вучобы ў музычнай школе навучылася іграць на цымбалах, у вольны час наведвала зняткі па народных танцах.
Сёння Паліна Паўлаўна толькі на старце вялікага жыццёвага і прафесійнага шляху. Жыхарка Іўеўскага раёна вырашыла звязаць сваё жыццё менавіта з Валожыншчынай, і гэта вельмі прыемна. Хочацца пажадаць ёй спаўнення ўсіх мар – і тых, што тычацца асабістага жыцця, і вялікай сапраўднай кар’еры.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
На трасе М3, якая злучае Мінск і Віцебск, працягваецца маштабная рэканструкцыя, паведамляе МЛЫН.ВY.
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені - красавіку павялічыўся на 5,6 працэнта. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За адзінаццаць гадоў юнакі і дзяўчаты атрымалі велізарны багаж ведаў. Валожыншчына па праве ганарыцца дасягнутымі імі за 11 гадоў вынікамі. Сярод выпускнікоў 2020 года пераможцы і прызёры навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў, алімпіяд рознага ўзроўню, спартыўных спаборніцтваў, актывісты грамадскага жыцця. За перамогу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні выпускнік гімназіі №1 г. Валожына Віршыч Антон стаў стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
На сённяшні дзень забарона на наведванне лясоў знята ва ўсіх раёнах Беларусі. Дадзеную інфармацыю можна ўбачыць на інтэрактыўнай карце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Беларусі плануюць эксперымент па выпуску банкамі токенаў, адпаведны праект указа падрыхтаваны, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
На территории района в период с 27 мая по 1 июня 2020 года проведен смотр-конкурс защитных сооружений гражданской обороны Воложинского района на лучшее содержание, использование и готовность к приему укрываемых. Смотр-конкурс защитных сооружений ГО (убежищ, противорадиационных укрытий) проводится в целях:
осуществления контроля за содержанием и эксплуатацией защитных сооружений ГО, поддержанием их в готовности к использованию по назначению;
определения лучшей организации по содержанию и эксплуатации
защитных сооружений ГО;
повышения эффективности использования защитных сооружений ГО в народнохозяйственных целях;
распространения передового опыта содержания, эксплуатации
и использования защитных сооружений ГО в мирное время.
Смотр-конкурс проведен комиссией, назначенной Воложинским райисполкомом. Оценка состояния защитных сооружений ГО определялась, используя таблицу штрафных баллов. Особое внимание обращалось на наличие в защитном сооружении ГО постороннего имущества, состояние подходов и проходов, организацию хранения ключей от защитного сооружения ГО, недопущение перепланировки помещений, исправность специального оборудования.
Убежище гражданской обороны Воложинского района будет принимать участие в областном смотр-конкурс защитных сооружений гражданской обороны на лучшее содержание, использование и готовность к приему укрываемых.